Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе




НазваІмя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе
Дата канвертавання01.11.2012
Памер22.08 Kb.
ТыпДокументы

“Па-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей”



Выдавецтва “Колас” сёньня, у 100-гадовы юбілей усясьветна вядомай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн, распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што неўзабаве пабачыць сьвет першы беларускі пераклад самай знакамітай яе кнігі “Піпі Доўгая-панчоха”. Пераклад са швэдзкай Дзьмітрыя Плакса, каардынатаркай праекту выступіла Аляксандра Макавік, а рэдактарам Юрась Бушлякоў.


Валянціна Аксак, Менск


Дзьмітры Плакс - вядомы літаратар, мастак і перакладчык, які некалькі апошніх гадоў стала жыве ў Стакгольме і працуе прадусарам беларускай праграмы Радыё Швэцыя. У інтэрвію “Свабодзе” ён прызнаўся, што перакладаць кнігу для дзяцей апынулася значна цяжэй, чым творы для дарослых:


“Калі браўся за гэтую працу, то такія думкі былі: “Ну што там дзіцячая кніжка – сяду і за месяц перакладу”. Але – не”.

Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе



Дзіцячая лексыка выдумляльніца Піпі, яе вершыкі і песенькі, гульня словаў паводле швэдзкага альфабэту, да таго ж шмат якія выразы ўжо сёньня не ўжываюцца на мове арыгіналу, ня кажучы ўжо пра адпаведнікі перакладу, моцна скажоныя, дарэчы, праз расейскія пераклады, улучна зь імем галоўнай гераіні – усё гэта, як кажа спадар Плакс, моцна ўскладняла працу.


Ён лічыць, што складанасьць працы з такімі кнігамі ёсьць адною з прычынаў, чаму ў Беларусі дагэтуль ніводнае дзяржаўнае выдавецтва не выпускае кнігаў Астрыд Ліндгрэн у перакладзе па-беларуску з арыгіналу.

Малы і Карлсан упершыню выйшлі па-беларуску



Між тым, недзяржаўнае выдавецтва “Колас” напярэдадні юбілею выдала па-беларуску першую кнігу з трылёгіі пра Малога і Карлсана і да канца году абяцае выдаць яшчэ адну. Зь яе перакладчыкам Юрасём Жалезкам вы пачуеце інтэрвію ў нашай суботняй праграме “Дом літаратара”.


Рэдактар гэтых кнігаў Лявон Баршчэўскі быў першым беларускім перакладчыкам Астрыд Ліндгрэн непасрэдна са швэдзкае мовы. Ягоны пераклад кнігі “Усе нашы дзеці з Булербю” быў выдадзены ў Вільні ў 2000-м годзе пры фінансавай падтрымцы аўстрыйскай газэты “Зальцбургскія Навіны”. На думку спадара Баршчэўскага, дзяржаўным беларускім выдавецтвам клопаты зь кнігамі вялікай швэдзкай казачніцы не патрэбныя:

Лявон Баршчэўскі: “Гэта ганебна, што дзяржава не займаецца выданьнем кнігаў Астрыд Ліндгрэн”


“Былі вельмі цяжкія перамовы. Нам не хацелі даваць аўтарскія правы, бо ў іх запісана, што на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу нехта там мае аўтарскія правы на пераклад. Ім доўга даводзілі, што гэта пераклад не на расейскую, а на беларускую мову. Была куча рагатак, але людзі іх пераадолелі, а дзяржава гэтым не займаецца і ня будзе. Гэта, канечне, ганебна, бо дзяржава павінна была пра такія рэчы дбаць”.


Дбаць пра сваіх маленькіх чытачоў, якім, як вось гэтай дзяўчынцы Алесі, хочацца чытаць на роднай мове:


“Па-беларуску цікавей”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе iconПа-беларуску чытаць пра Карлсана цікавей
Піпі Доўгаяпанчоха”. Кніга рыхтуецца ў аўтарскім перакладзе са швэцкай Дзьмітрыя Плакса, каардынатаркай праекту выступіла Аляксандра...

Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе iconШвэдзкія фільмы па-беларуску на экранах Менску
Астрыд Ліндрэн, якая напісала кнігі пра Карлсан-з-даху І піпі-доўгую-панчоху. На беларускую мову перкаладзены “Карлсана-з-даху”,...

Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе iconНа сайце блогаў "Жывы Журнал" камэнтуюць выказваньне палітыка Аляксандра Мілінкевіча з нагоды прызначэньня новым расейскім прэ’ерам Віктара Зубкова: "Для нас
На сайце блогаў “Жывы Журнал” камэнтуюць выказваньне палітыка Аляксандра Мілінкевіча з нагоды прызначэньня новым расейскім прэ’ерам...

Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе ў суполцы

Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт Філалагічны факультэт Савет маладых навукоўцаў
У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, пасаду І месца працы альбо вучобы, для студэнтаў – таксама...

Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт Філалагічны факультэт Савет маладых навукоўцаў
У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, пасаду І месца працы альбо вучобы, для студэнтаў – таксама...

Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе iconПраваслаўныя чытанні на 2011 год
Цгб імя В. П. Таўлая Кашыцкая Л. У., заг чыт залы цгб імя В. П. Таўлая Кузьміч В. У., бібліятэкар ІІ кат цгб імя В. П. Таўлая 17...

Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе iconПрозвішча,імя І імя па бацьку трэба напісаць І на рускай, І на беларускай мовах

Імя Піпі Доўгаяпанчоха сказілі ў расейскім перакладзе iconКа на у дзел у
Кантактная асоба (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада, тэлефон, факс, эл адрас)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка