У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне
Дата канвертавання01.11.2012
Памер29.89 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.


Публіцыст Аляксандар Класкоўскі ў сваім блогу на сайце Нашай нівы
разважае пра стан беларускай эканомікі. Сёньня, як вядома, кіраўнік краіны правёў нараду, у часе якой агучаныя лічбы, што сьведчаць пра трывожныя сымптомы. 8 прагнозных паказьнікаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны ня выкананыя. Спадар Класкоўскі цытуе эканаміста Леаніда Заіку, які гэткім чынам абмаляваў рэальны стан беларускай эканомікі: “Гэтая спадарыня яшчэ не схуднела, але ўжо кашляе і адчувае, як узьнімаецца тэмпэратура”.


Палітоляг Аляксандар Фядута камэнтуе ў сваім блогу камэнтуе навіну пра тое, што айца Аляксандра Шмарка адхіляюць ад службаў. Кіраўніцтва праваслаўнай царквы забараніла сьвятару служыць за тое, што ён вёў у інтэрнэце ўласны блог. “Мяркуючы па тых камэнтарах, якія пакідаў айцец Аляксандар у маім ЖЖ, -- піша спадар Фядута, -- ён – разумны ды інтэлігентны чалавек. І вельмі адукаваны. Гэта будзе вялікая страта для беларускага парваслаўя. Гэта маё асабістае меркаваньне, якое я нікому не навязваю. Хоць у сваіх камэнтарах айцец Аляксандар апанаваў мне”.


Блогерка T_a_s_h_a дзеліцца ўражаньнямі ад прагляду паўфіналу “Эўрабачаньня”. “Калдун добра прасьпяваў. Для мяне “добра” – гэта калі гучаньне ня вельмі адрозьніваецца ад таго, што раней я чула пад фанэру. А то звычайна круцяць адно, а жыўцоў як быццам іншага чалавека выпусьцілі. Першае месца я б без фіналу дала Грузыі. Гэта тая, што ў чырвонай сукенцы”.


На форумах TUT.by абмяркоўваюць заяву прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, які паабяцаў беларусам уласную легкавушку за 6000 даляраў. Гэта будуць іранскія машыны “Саманд” беларускай зборкі. Развагі ўдзельнікаў форумаў.


“Цікава, дзе будуць выкапаныя магільнікі для захаваньня беларускіх легкавушак?”


“Цікава, сьмяротнасьць на дарогах павялічыцца?”


“Ну навошта вынаходзіць другі “Масквіч”?! Дарэчы, яшчэ пра гэтую вясёлую машыну іранскую беларускай зборкі. Ні падушак бясьпекі, ні клімат-кантролю, стырно й сядзеньне кіроўцы рэгулююцца абы як дый тое ў двух пазыцыях. Навошта было наладжваць зборку гэтай бляшанкі тут?”


“Каму гэта трэба?! Уздымалі б МАЗ ды трактары на ўзровень, а то легкавушкі... Ніколі ў жыцьці ня сяду за “Саманд” за 12 тысячаў, калі можна за гэтыя грошы Аўды-4 узяць альбо Пасат. І нават за 6 тысячаў я лепей які Пэжо стары вазьму, альбо гольф выдатны”.


Зьміцер Солтан на сайце блогаў Позірк піша: “Што можа здарыцца, калі вы гуляеце й глядзіце на салют 9-га траўня на вуліцы Багдановіча? З вамі пяцёра сяброў зь Нямеччыны, вы толькі што паразмаўлялі пра тое, як выдатна так проста сустрэцца без варожасьці, безь цяжару бессэнсоўнай вайны за нашымі плячыма, і ў аднаго з тваіх нямецкіх суразмоўцаў, аказваецца, дзед сядзеў у канцлягеры ў Нямеччыне як камуніст, але зараз гэта ўсё мае чыста гістарычнае значэньне, і ня болей… Навокал надзіва прыемныя міліцыянты, яны нікому не замінаюць піць піва і глядзець на салют... І калі на прыпынку да вас падыходзяць пяць п’яных падлеткаў гадоў 16-ці з залітымі вачыма, вы яшчэ не ўсьведамляеце, што такая ідылія даступная ня кожнаму. Хвіліна, і табе ў рожу ляціць няцьвёрды  дзіцячы кулак, нехта збоку зь яўным славянскім акцэнтам крычыць “Зііг Хааайль”! І чамусьці дадаюць — “Што вы, б…, за калабаранты, зь немцамі тусуецеся!” Яшчэ хвіліна, і мы, беларусы разам зь немцамі, разьбіраемся з малымі скінахэдамі. Агідна...»


У беларускім сеціве блукала Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю вас у оф-лайне
Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ў часе сустрэчы зь лідэрам расейскіх камуністаў Генадзем Зюганавым. Адна з такіх заяваў: цкаваньне...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Брэжнева, толькі даведзеная да абсурду. У спалучэньні з азіяцкім мэнталітэтам І туркмэнскімі радавымі традыцыямі гэтая мадэль набыла...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
А на сайце Ініцыятыва можна знайсьці фотарэпартаж з пэрформансу на Хэлоўін: у традыцыйнага гарбуза, зь якім па менскіх вуліцах хадзілі...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
За аналягічны пэрыяд мінулага году траўмы атрымалі 39 пасажыраў. Гэтак, у часе выхаду з аўтобуса 87-марштура дзьвярыма сьціснула...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Адна з асобаў – мужчына зь відэакамэрай на шыі, на відэакамэры напісана “БТ”. Іншая асоба – мужчына ў форме амапаўца. Трэцяя – жанчына,...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Калі зацьвердзяць, гэта не азначае, што аўтаматычна курсы зьнікнуць – некаторыя зь ІХ унівэрсытэты змогуць пакінуць за кошт таямнічых...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
У якойсьці Алма-Аце ў рэйсавым аўтобусе выпадковы пасажыр мог дыктарскай тырадай папрасіць квіточак прабіць. І ў Кёнігсбэрзе дагэтуль...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка