Падарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі




НазваПадарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі
Дата канвертавання01.11.2012
Памер47.59 Kb.
ТыпДокументы
Падарожжа ў мінулае і сучаснае


Гісторыя вёскі


Назва “Палонка” паходзіць ад польскага слова “лонка”, што азначае луг, балоцістая мясцовасць, якія шырока распаўсюджаны ў гэтым наваколлі.


Першае, вядомае ўпамінанне аб вёсцы адносіцца да 1749 года. Па гэтым упамінанні двух сялян – Яська і Трафіма Укрухаў – з маёнтка Палонка з іх жонкамі, хатамі і ўсёй гаспадаркай прадаў падканюшаму Міхаілу Слізеню варшаўскі чашнік Павел Млоцкі за 800 польскіх злотых.


З дакумента вядома, што ў вёсцы Палонка ў ХІХ стагоддзі існавалі драўляная і мураваная цэрквы, два народныя вучылішчы, збожжазапасны магазін, млын, піцейны дом.

У 1881 годзе вёска Палонка разам з усёй маёмасцю памешчыка Слізеня была прададзена за даўгі. У 1920 годзе ў вёсцы было 16 двароў.


Палонка – гэта:


  • пасёлак да 1969 года

  • вёска Вердаміцкага сельсавета

  • з 1969 года – пасёлак Астроўскі

У 2003 годзе ў вёсцы быў 21 двор, 43 жыхары.

У 2007 годзе – 17 двароў, 41 жыхар.


Гісторыя школы


Цяжкім і пакутлівым быў шлях станаўлення свецкай сістэмы асветы ў ХІХ ст. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, агульнай дзяржавы беларусаў і палякаў і далучэння Беларусі да Расійскай імперыі, школа, у выніку гэтых гістарычных умоў, была аб’ектам вострай палітычнай і нацыянальна – рэлігійнай барацьбы. Польскае дваранства і каталіцкае духавенства імкнуліся захаваць свае пазіцыі ў справе паланізацыі і акаталічвання беларускага народа. Царскі ўрад і праваслаўная царква са свайго боку імкнуліся ўзмацніць тут свой уплыў. У гэтай барацьбе нацыянальныя інтарэсы беларусаў зусім не ўлічваліся.

Задачы, якія станавіліся перад школамі Віленскай школьнай акругі, абумовілі хуткі рост іх, у тым ліку і на Свіслаччыне.

Згодна з ведамасцю аб царкоўна прыходскіх школах на 1 красавіка 1863 года, сярод дзевяці такіх школ існавала і Палонкаўская. Яна была адкрыта ў 1860 годзе 1-га лістапада.

Школа размяшчалася ў доме дзьяка, а настаўнікам быў свяшчэннік Антоній Навіцкі. Школа знаходзілася ў распараджэнні царкоўнага прыхода і была аднакласная. Выкладаліся ў ёй закон божы, царкоўныя спевы, чытанне, пісьмо і пачатковыя звесткі па арыфметыцы. Але патрэбна адзначыць, што недахопам работы царкоўна- прыходскіх школ было тое, што амаль ні ў адной такой школе не працаваў настаўнік, які б скончыў настаўніцкую семінарыю ці іншую педагагічную ўстанову. Таму веды ў такіх школах дзеці атрымлівалі абмежаваныя. Вось чаму грамадскасць патрабавала больш сельскіх народных вучылішч.

У сваёй справаздачы Віленскай дырэкцыі Народных вучылішч настаўнік Антоній Навіцкі пісаў, што “вучняў, хлопчыкаў ў Палонкаўскім вучылішчы 25 толькі мужчынскага полу, а жаночага няма.Вучылішча дзейнічае ў асяроддзі былых памешчыцкіх сялян. Вучоба пачалася з 1 лістапада 1863 года”. Вёска Палонка ўваходзіла тады ў 2-гі ўчастак Ваўкавыскага ўезду Яцвескай вобласці.

Па дадзеных справаздачах ведамасцей 1884 годзе ў вучылішчы атрымылі адукацыю 25 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак, у 1891- у вучылішчы вучылася 54 хлопчыка, а ў 1906 годзе- 98 хлопчыкаў і 21 дзяўчынка. Нягледзячы на тое, што ў пачатковых класах вучоба былы бесплатнай, наведанне школы для сялянскіх дзяцей было звязана з цяжкімі матэрыяльнымі ўмовамі. Многія з іх не мелі чаго адзець, чаго абуць, а многія былі вымушаны з маленства працаваць, дапамагаць сваім бацькам здабываць кавалак хлеба. Аднак, нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці, цяга беларускага народа да пісьменнасці была вялікай, бо яны добра ведалі, што гэты кавалак хлеба цёмнаму, непісьменнамуЮ, простаму чалавеку амаль немагчыма.

Згодна з ведамасцю аб адукацыі за 1912 год школьная сетка Свіслацкага раёна змянілася. Гэта датычыла і нашай мясцовасці.У Палонцы ўжо працавала два вучылішча: аднакласнае, дзе заняткі праводзіў настаўнік Аляксандр Брыцяно, і двухкласнае, дзе выкладваў настаўнік Уладзімір Вішнеўскі.

У час першай сусветнай вайны, калі нямецкія войскі ўвайшлі ў Свіслач, а адбылося гэта ў 1915 годзе, - школы ў вёсках былі закрыты.

У хуткім часе нямецкая акупацыя змянілася польскай, і зной усе беларускія і рускія школы былі закрыты. У мястэчку і на вёсках адкрываліся так званыя “ паўшэхныя” ( народныя) школы. У нашай Палонцы дзейнічала шасцігадовая школаз двухгадовымнавучаннем у апошнім класе.

Абавязкаваму навучанню падлягалі толькі вучні да 4-х класаў. Закон аб усенавучы ў пачатковай школе выконваўся дрэнна, і многія дзеці ў вёсках, асабліва хутарскія, не маглі закончыць нават пачатковае навучанне. Большая частка школ у Свіслацкай гемназіі

( вобласці) знаходзіліся ў наёмных памяшканнях.

Аднак трэба зазначыць, што моцным бокам у рабоце польскіх школ было тое, што яны камплектваліся высокакваліфікаванымі педагогамі. Усе настаўнікі, пачынаючы ад пачатковых школ, мелі як мінімум адукацыю настаўніцкай семінарыі, у тым ліку і Свіслацкай, настаўнікі атрымлівалі педагагічную і метадычную падрыхтоўку.

1 верасня 1939 года нападам Германіі на Польшчу пачалася ІІ сусветная вайна. Ужо дзесьці 10 верасня заняткі ў школах спыніліся. А з 17 верасня 1939 года пачалося вызваленне Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй. 21 верасня Чырвоная Армія ўступіла ў Свіслач. Паўсямесна пачалася работа па арганізацыі існуючых і адкрыццю новых школ.

Палонкаўская школа ў гэты час была пераўтворана ў беларускую і была яна сярэдняй, развіваючай. Акрамя гэтага, стала працаваць і пачатковая Палонкаўская школа.

Аднак школьнае будаўніцтва было спынена вераломным непадзеннем фашысцкай Германіі. Усе школы, у тым ліку і Палонкаўская, былі закрыты, а абсталяванне школ, дыдактычны і метадычны матэрыял, бібліятэкі, - усё гэта было знішчана. І толькі ўСвіслачы пад пільным кантролем з 1942 года працавала толькі адна пачатковая школа. Аднаўленне сістэмы адукацыі пачалося пасля вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў, нягледзячы на вялікія цяжкасці, краіна ўзялася за ажыццяўленне школьнай справы.

На 1 верасня 1947 года ў Палонкаўскай няпоўнай сярэдняйшколе працавала 6 настаўнікаў. Дырэктарам быў С.С. Куніцкі. Школа размяшчалася ў 2- х дз-еравяных будынках. Вучэбных месцаў для заняткаў было мала. Пачалося будаўніцтва новай двухпавярховай цаглянай школы. З 1953 года- Палонкаўская школа ў ліку чатырох- Свіслацкай, Клепацкай і Дабравольскай стала сярэдняй. А 1 верасня 1954 года новая прыгожая двухпавярховая школа раскрыла свае дзверы перад шчаслівай дзетварой. Нядаўна, у 2004 годзе, школа ў сценах гэтага будынку адзначыла свой 50-гадовы юбілей. Наогул жа нашай Палонкаўскай школе ў 2010 годз споўніцца 150 гадоў.

На працягу апошніх 50 гадоў у школе працавалі шмат настаўнікаў, працай якіх у розныя часы кіравалі такія дырэктары, як М.С. Пятроў, Г.І. Карпюк, Г.М. Аўласенка, У.А.Каробка, І.Г.Баярчук, У.А. Гарошчык, М.П. Курбат, П. У. Сняжыцкі. За гэты час сярэднюю школу закончылі больш за 3 тыс. Вучняў, сярод якіх шмат вядомых працаўнікоў сельскагаспадарчых калектываў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і устаноў,ваенных у тым ліку і генералаў, вучоных, даследчыкаў, паэтаў і г.д.

У 2001 годзе ў школе былі адкрыты ваенна - патрыятычныя кадэцкія класы, якія давалі магчымасць падрыхтавацца да паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. Навучаліся ў гэтых класах не толькі вучні Свіслацкага раёна, але і суседніх. Каля дзесяці выпускнікоў гэтых класаў у сценах акадэміі набываюць прафесію ваенных.

У 2006 годзе ў школе працуюць 23 настаўніка і займаюцца 80 вучняў. Пасля пераходу ў 2009г на адзінаццагадовае навучанне ваенна – патрыятычныя класы былі закрыты, а колькасць вучняў пачала рэзка скарачацца – ў школе 51 вучань

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Падарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі icon2 Рэпрэсіі ў Беларусі. Рэпрэсіі на тэрыторыі Карцэвіцкага
Гісторыя – гэта памяць народа, якая дае магчымасць заглянуць у мінулае. А мінулае гісторыі рознае: гераічнае, што мы беражліва шануем...

Падарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі iconУрок Падарожжа ў мінулае
Мэты: пашырыць веды дзяцей аб жыццi I творчасцi Янкі Купалы выхоўваць любоў да роднага слова, літаратуры

Падарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі iconІнфармацыйны даведнік па музейных пакоях
Радзіма Айчына! У гэтых блізкіх сэрцу словах зліты ў адно тыя каштоўнасці, якія вылучаюць воблік нашага народа, характарызуюць яго...

Падарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі iconВы былі ў Астраўцы?
Дайлідскай сярэдняй школе, я даведалася шмат цікавага. І ў мяне ўзнікла адно пытанне: як я жыла І не ведала, што такія малыя вёсачкі...

Падарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі iconМінулае І сучаснае: разам ці паасобку?
Але ж гэта далёка не ўсё. Сучаснасць зрабіла нас такімі, якія мы ёсць. Нашыя звычкі змяніліся, а традыцыі забыліся. Ці варта ІХ аднаўляць?...

Падарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі iconЗ дазволу караля І вялікага князя
Як ні круці, а ўсё ж гісторыя гэта не столькі само па сабе мінулае, колькі тое, што пра яго напісана

Падарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі iconБібліятэка-музей у сацыякультурнай прасторы рэгіёна: быць або не быць?
Яўлялася адным з прыярытэтных накірункаў у рабоце бібліятэк. Узнаўленне культурнай памяці народа, мінулае І сучаснае малой радзімы,...

Падарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі iconСтудэнтам што звычайным быў?
Гісторыя пра жвавага І вясёлага аднагрупніка (Сан Саныча) І яго падарожжа па дэканаце І кафедрах гістарычнага факльтэта

Падарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі iconНастаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма
Беларусь… Якая прыгожая, светлая наша краіна. Вы пачулі зараз, як П. Глебка ў сваім вершы з любоўю піша пра нашу Радзіму. А вы любіце...

Падарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі iconПадарожжа "Родная мова, цудоўная мова"
Добры дзень, дзеці! Сёння я прапаную вам адправіцца ў падарожжа па Краіне беларускай мовы. Мы даведаемся, хто з вас лепш за ўсё ведае...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка