На форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш




НазваНа форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш
Дата канвертавання01.11.2012
Памер36.03 Kb.
ТыпДокументы
Padb0913abloga


Прывітаньне!


На форуме парталу tut.by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax.by прызнаны найбольш наведваемым сайтам для атрыманьня апэратыўнай навіннай і даведачнай інфармацыі аб Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік незалежнага аналітычнага цэнтру ECOOM Сяргей Мусіенка. Паводле вынікаў дасьледвання цэнтру, адказваючы на пытаньне: "Назавіце найбольш наведваемыя вамі сайты", 41,6% рэспандэнтаў аддалі перавагу інфармацыйна-даведачнаму парталу Interfax.by. Другую пазыцыю заняў партал Tut.by — 20,2% апытаных. Таксама Сяргей Мусіенка заявіў, што ў апошні час гаспадары многіх беларускіх сайтаў, асабліва карпаратыўных, сайтаў апазыцыйных партый і рухаў, заяўляюць аб "астранамічным" наведваньні сваіх рэсурсаў. Дасьледваньні паказалі, што рэальна справа выглядае па-іншаму». Змяшчаючы гэтую інфармацыю, партал tut.by адзначыў: “Віншуем паважаных калег зь “Интерфакса» з такім унушальным сьведчаньнем папулярнасьці! Удвая радасьней, што ад апытаньня да апытаньня гэтыя паказчыкі растуць. Гэта, верагодна, зьвязана з ростам у летні перыяд карпаратыўнай лаяльнасьці супрацоўнікаў «Интерфакса», сярод якіх і праводзілася апытаньне, вынікі якога вельмі істотна супярэчаць дасьледваньням такіх паважаных кампаній, як MASMI і SATIO».


Блогер true_hans ва ўласным дзёньніку true-hans.livejournal.com са спасылкай на сайт “Хартыі’97” сёньня напісаў: “У кніжным павільёне на вуліцы Янкі Купалы зьявіўся новы прадукт, які стане прыемным падарункам для нацыянальна арыентаванай моладзі. Кампутарны CD-дыск зьмяшчае найбагацейшую на сёньняшні дзень падборку існуючых зьбеларусізаваных кампутарных праграмаў".


Далей ён камэнтуе навіну так: «На дызайне вокладкі традыцыйна зэканомілі. Шараговы грамадзянін, убачыўшы такую вокладку на прылаўку, безумоўна падумае: "Ну і ўбоства усё гэтае беларускае!" Наўрад ці на дыску ёсьць нешта опэн-сурсавае, таму няхай моляцца, каб Бог даў здароўя Аляксандру Рыгоравічу і Віктару Аляксандравічу, іначай пры "дэмакратычнай і эўрапейскай" уладзе вытворцы софту хуценька пакараюць за парушэньне аўтарскіх правоў і патэнтаў».


Блог Горадні s13.ru, які адзначае сёньня двухгодзьдзе з дня заснаваньня, аб’явіў конкурс на лепшага блогера гораду. Конкурс будзе праходзіць з 13 верасьня па 12 кастрычніка ўключна. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе без абмежаваньняў па ўзросту і полу». Сёньня ж на гэтым блогу можна даведацца, што ў Горадні рашэньнем суда прыгаварылі некалькіх “зайцаў” да турэмнага зьняволеньня на тэрмін ад двух з паловай месяцаў да паўгоду. Гэта тыя пасажыры, якія былі некалькі разоў затрыманыя без білетаў ці тыя, хто адмовіўся заплаціць кару».


Навіну камэнтуюць гэтак. Mkadan: “Трэба езьдзіць “зайцам”. Трапіўся кантролю — плаціш кару. Кара ўсяго 6200, акупляецца за тыдзень паездак на халяву, калі лічыць па 2 паездкі штодня. А ловяць мяне ад сілы раз на месяц, але аніяк ня кожны тыдзень».


Аксакал Оглы : “Ну і зашыбісь! У рэшце рэшт трэба неяк людзей прывучаць да культуры. А калі падумаць сур'ёзна, каго мы падманваем, ня плацячы за праезд? Дзяржаву? Аўтапарк? Не! Мы падманвам у выніку саміх сябе, сваіх будучых дзяцей, якім давядзецца жыць у такой жа упадачнай краіне і гэтак жа плявацца, гледзячы на чыёсьці сьвінства, як і мы».


Eugene: “Сэнс у тым, што калі кара будзе большая, дык чалавек часьцей пачне задумвацца, што яму больш выгадна — заплаціць 500 руб. ці 50 тыс. Якраз дзеля гэтага сума кары і павінна быць непад'ёмнай, каб не было лішніх ілюзій».


Сайт народных навінаў з усіх куткоў www.bulletinonline.org паведамляе пра тое, што пэнсіянэрка Галіна Пракапенка зрабілася студэнткай. 59-гадовая жанчына паступіла ў Магілёўскі мэдычны каледж. Яна хоча атрымаць дыплём фармацэўта і адкрыць прыватную аптэку. Галіна Канстантынаўна ўжо мае вышэйшую адукацыю: у свой час яна скончыла хімічны факультэт Белдзяржунівэрсытэту і выкладала ў агралесатэхнічным каледжы ў пасёлку Буйнічы Магілёўскага раёну. Зьмяніць прафэсію яна вырашыла з прычыны пенсійнага ўзросту.


На гэтым разьвітваюся з вамі, гэта была «Начная аблога», Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш iconНа форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш
Гэта, верагодна, зьвязана з ростам у летні перыяд карпаратыўнай лаяльнасьці супрацоўнікаў «Интерфакса», сярод якіх І праводзілася...

На форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш iconПартал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць такія допісы
Ума: “7 гадоў у эфіры. Маглі б ужо І без багаў на пошце І форуме працаваць. Адзнака 2 І ніякіх віншаваньняў. quarry: “Хай паляну...

На форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш iconДзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінны
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных...

На форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

На форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш iconНа форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк зьвестак аб
На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк зьвестак аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежавана права на выезд з...

На форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш iconНа форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб
На форуме парталу tut by абмяркоўваецца навіна пра банк дадзеных аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежаванае права на выезд...

На форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш iconНаведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў “Нашай Ніве”, у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных...

На форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш iconНідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных...

На форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш iconУдзельнікаў форумаў парталу
Удзельнікаў форумаў парталу tut by хвалюе прычына, па якой фэст “Дажынкі” перанесьлі на няпэўны тэрмін. Вось некаторыя развагі

На форуме парталу tut by зьмешчана інфармацыя агенцтва «Інтерфакс», у якой гаворыцца, што інфармацыйна-даведачны партал Interfax by прызнаны найбольш iconУдзельнікі форумаў парталу
Агенцтва "Інтэрфакс" паведаміла, што адзін з затрыманых расейскі грамадзянін. Камэнтары: "Зноў чарцей ловяць? Ці гэта пасьля артыкульчыку...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка