Інфармацыйна- бібліяграфічны аддзел




НазваІнфармацыйна- бібліяграфічны аддзел
Дата канвертавання01.11.2012
Памер154.16 Kb.
ТыпДокументы



гісторыка-краязнаўчы

на 2011 год


Цэнтральная гарадская

бібліятэка імя. А.І.Герцэна



інфармацыйна-

бібліяграфічны

аддзел




М9

Г64


Гомель: гісторыка – краязнаўчы каляндар на 2011 год / ГГЦБС, ЦГБ імя А.І. Герцэна, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел; склад. Л. Шылава, адказны за вып. Ж.Еўдачэнка. – Гомель, 2010.- 14с.


АД СКЛАДАЛЬНІКА

«Гомель: гісторыка - краязнаўчы каляндар” – штогадовы дапаможнік Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Яго мэта – звярнуць увагу на найбольш значныя моманты з гісторыі, эканомікі, навукі, культуры свайго рэгіёна, на факты з жыцця і дзейнасці знакамітых асоб, чые імёны звязаны з Гомелем.

Матэрыялы календара могуць быць выкарыстаны выкладчыкамі, краязнаўцамі, работнікамі бібліятэк, СМІ і ўсімі, хто цікавіцца гісторыяй і культурай горада.

Дапаможнік прадстаўляе сабой пералік памятных дат 2011 года (па новаму стылю).

Адбор дат не прэтэндуе на вычарпальную паўнату. У дапаможніку адлюстраваны толькі юбілейныя і найбольш цікавыя даты. Пры адборы дат складальнікам выкарыстаны наступныя выданні:

  1. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Гомеля. У 2- х кн.

  2. Календарь знаменательных и памятных дат на 2001 год / ЦГБ им. А. И. Герцена; информ.- библиогр. сектор. – Гомель, 2000.

  3. Гомель: гісторыка – краязнаўчы каляндар на 2006 год /ЦГБ ім. А. І Герцена; інформацыйна – бібліягр. аддзел. – Гомель, 2005.

  4. Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку: бібліягр. бюлетэнь /Нац. бібліятэка Беларусі .- 2010.- №8, 9.


Заўвагі і прапановы адпраўляць па адрасу:

г. Гомель, вул. Савецкая, 26

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І.Герцэна

Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел

Тэл.: 71- 64- 97.






СТУДЗЕНЬ

1 студзеня


30 гадоў (1981) з дня адкрыцця Гомельскага політэхнічнага інстытута (зараз тэхнічны універсітэт імя П. Сухога)


1 студзеня

45 гадоў з дня заснавання дзіцячай бібліятэкі №5 імя С.Я.Маршака

1 студзеня

45 гадоў з дня заснавання гарадской бібліятэкі №6 імя Я.Купалы

16 студзеня


155 гадоў таму (1856) зацверджаны новы герб Гомеля

21 студзеня

125 гадоў з дня нараджэння (1886 - 1958) Туранкова Аляксея Яўлампавіча, кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. З 1918 г. жыў у Гомелі: адзін з арганізатараў музычнай школы, кіраўнік самадзейных харавых гурткоў, артыст гарадскога сімфанічнага аркестра, заведуючы музычнай секцыяй аддзела народнай адукацыі

23 студзеня


100 гадоў з дня нараджэння (1911) Склязнёва Георгія Міхайлавіча, першага Героя Савецкага Саюза з гамяльчан, удзельніка вайны ў Іспаніі 1936 – 1939гг.

28 студзеня


45 гадоў з дня нараджэння (1966) Папова Івана Дзмітравіча, беларускага жывапісца. Жыве ў Гомелі.

30 студзеня



90 гадоў з дня нараджэння (1921, Добруш. р-н - 2004) Шамякіна Івана Пятровіча, народнага пісьменніка Беларусі


ЛЮТЫ

1 лютага

185 гадоў таму (1826) адбылося пахаванне канцлера Расійскай імперыі, вядомага мецэната графа Мікалая Пятровіча Румянцава ў Гомельскім саборы святых Пятра і Паўла

8 лютага


90 гадоў з дня нараджэння (1921, Хойн. р-н -1976) Мележа Івана Паўлавіча, народнага

пісьменніка Беларусі

20 лютага


50 гадоў з дня нараджэння (1961, Гомель - 2006) Сямекі Ігара Васільевіча, члена Беларускага саюза мастакоў, манументаліста і жывапісца.

23 лютага


100 гадоў з дня нараджэння(1911, Гомель – 1984), Цурбакова Мікалая Іосіфавіча - акцёра, заслужанага артыста Беларусі



САКАВІК

Сакавік

30 гадоў з дня заснавання гарадскога т-ва калекцыянераў “Юнона”

4 сакавіка

80 гадоў з дня нараджэння (1931, Гомель) Рыхленкі Валянціны Леанідаўны, піяністкі, стваральніцы фартэпіяннай школы Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

5 сакавіка


80 гадоў з дня нараджэння (1931) Кавалёва Пятра Купрыянавіча, Героя Сацыялістычнай працы, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля

5 сакавіка

65 гадоў з дня нараджэння (1946) Фея Пятра Міхайлавіча, кераміста, члена Беларускага Саюза мастакоў

8 сакавіка


80 гадоў з дня нараджэння (1931, Гомель – 2004) Падокшына Сямёна Аляксандравіча, вучонага–філосафа, гісторыка культуры, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984)

13 сакавіка

75 гадоў з дня нараджэння (1936, Гомель) Раманкі Расціслава Міхайлавіча, мастака манументальна–дэкаратыўнага мастацтва, уладальніка знака Міністэрства культуры РБ “За ўклад у развіццё культуры Беларусі “ (2005)

14 сакавіка

85 гадоў (1926) з дня адкрыцця гомельскай радыёстанцыі – пачатак радыёвяшчання ў горадзе

21 сакавіка

235 гадоў таму (1776) П. А. Румянцаў-Задунайскі ўпершыню ўпамінае Гомель ў пісьме да графа Завадоўскага: «... о поездке в Гомель почти не думаю»..


26 сакавікі

25 гадоў (1986) з дня адкрыцця ўнівермага «Гомель»


28 сакавіка

85 гадоў (1926) з дня прыняцця рашэння аб адкрыцці ў Новай Беліцы бальніцы №3



красавік

1 красавіка


75 гадоў з дня нараджэння (1936, Гомель) Ландарскага Роберта Яфімавіча, жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

4 красавіка


70 гадоў з дня нараджэння(1941, Гомель - 1992), Багамольнікава Уладзіміра Уладзіміравіча археолага, кандыдата гістарычных навук

5 красавіка


60 гадоў з дня нараджэння (1951, Гомель), Гаўрыленкі Яўгена Міхайлавіча, майстра спорту СССР міжнароднага класа

6 красавіка


100 гадоў(1911) з дня выдання першага нумара газеты “Гомельское слово”

13 красавіка

55 год з дня нараджэння(1956) Курашовай Святланы Львоўны, мастачкі, члена Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Гомелі.

15 красавіка


130 гадоў таму (1881) была асвечана драўляная Аляксандра–Неўская царква ў Гомелі

22 красавіка


55 год з дня нараджэння (1956) Осіпава Уладзіміра Аляксандравіча, члена Беларускага саюза мастакоў; працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.Жыве ў Гомелі.

27 красавіка

60 гадоў з дня нараджэння (1951) Башлакова Міхася Захаравіча, паэта, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1978 – 1985 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў сярэдніх школах Гомеля . Кіраваў літаратурным аб’яднаннем пры Гомельскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі

28красавіка

50 гадоў з часу стварэння (1961) Гомельскага завода “Гідрапрывад”




МАЙ

май

85 гадоў (1926) з дня звяртання ЦК КП(б) з просьбай аб далучэнні да БССР Гомельскай губерніі

май


50 гадоў(1961) з часу выпуска Гомельскім заводам станочных вузлоў першай прадукцыі

5 мая


75 гадоў з дня нараджэння (1936, Гомель) Латышавай Валянціны Якаўлеўны, вучонага ў галіне неўралогіі

10 мая


90 гадоў з дня нараджэння(1921) Дзенісенкі Рыгора Кірылавіча, Героя Савецкага Саюза, ганаровага жыхара г. Гомеля

22 мая

105 гадоў з дня нараджэння (1906, Гомель - 1973) Обранта Аркадзя Яфімавіча балетмайстра, рэжысёра

29 мая


55 гадоў з дня нараджэння (1956) Шклярава Мікалая Фёдаравіча, плакатыста, Члена Беларускага саюза мастакоў. З Гомелем звязана ўся творчая дзейнасць мастака.

ЧЭРВЕНЬ

Чэрвень

360 - годдзе (1651) з дня аблогі Гомеля казакамі палкоўніка Забэлы


чэрвень

85 гадоў (1926) з дня заснавання трыкатажнай масцярской (з 1930 панчошна-трыкатажнай фабрыкі імя 8 Сакавіка)


1 чэрвеня

45 гадоў з дня заснавання гарадской бібліятэкі №9

19 чэрвеня

70 гадоў з дня нараджэння(1941, Гомель -1994) Ласкова Івана Антонавіча, пісьменніка, крытыка

22 чэрвеня

70 гадоў (1941) з пачатку Вялікай Айчыннай вайны

29 чэрвеня

105 гадоў з дня нараджэння (1906 - 1945) Івана Данілавіча Чарняхоўскага, ваеначальніка, генерала арміі, двойчы Героя Савецкага Саюза. У 1938 – 1940 гадах жыў у Гомелі

ЛІПЕНЬ

ліпень

65 гадоў таму (1946) пабудаваны мост праз р. Сож


65 гадоў (1946) таму заснавана Гомельскае гарадское прафесійнальна-тэхнічнае вучылішча № 22 будаўнікоў


7 ліпеня

70 гадоў з дня нараджэння (1941) Калашнікава Яўгена Міхайлавіча, дзіцячага пісьменніка, жыве ў Гомелі.

9 – 12 ліпеня

70 гадоў (1941) з дня фарміравання ў Гомелі Палка народнага апалчэння

9 ліпеня


45 гадоў (1966) таму Гомельскі тлушчавы камбінат узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга

14 ліпеня

95 гадоў таму (1916) Гомель наведаў Аляксандр Блок

18 ліпеня

70 гадоў таму (1941) пачата работа па стварэнню ў Гомелі падпольнай арганізацыі па барацьбе супраць нямецка–фашысцкіх акупантаў

Жнівень

14 -18 жніўня


70 гадоў (1941) з дня пачатку абароны Гомеля войскамі 21-й арміі і байцамі народнага апалчэння

16 жніўня


230 гадоў (1781) з дня зацвярджэння герба павятовага горада Беліцы

19 жніўня

70 гадоў (1941) з пачатку баявых дзеянняў Гомельскага гарадскога партызанскага атрада “Бальшавік”

21 жніўня


70 гадоў таму (1941) Навабеліца занята нямецкімі войскамі


30 жніўня


10 гадоў (2001) з дня апублікавання палажэння аб сцягу Гомеля

верасень

1 верасня





90 гадоў (1921) з часу адкрыцця Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага

10 верасня

60 гадоў з дня нараджэння (1951) Дваронінай – Данілавай Ірыны Мікалаеўны, гомельскай мастачкі ў галіне стварэння габелена

29 верасня


65 гадоў з дня нараджэння (1946) Сянько Веньяміна Іванавіча, рэктара БелДУТа

кастрычнік

кастрычнік





У кастрычніку 1911 года пры гасцініцы "Савой" была адкрыта трох’ярусная зала тэатральных мастацтваў на 800 пасадачных месц. На базе гэтага дарэвалюцыйнага кіназала ў 1923 г. пачаў работу старэйшы кінатэатр Гомельскай вобласці – імя М.Калініна

1 кастрычніка

155 гадоў з дня нараджэння (1861, Навабеліца) Дзмітрыя Еўдакімавіча Лапо, грамадскага дзеяча

15 кастрычніка


75 гадоў з дня нараджэння (1936, Гомель) Гейштара Леаніда Рыгоравіча, заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна XVII Алімпійскіх гульняў


18кастрычніка



75 гадоў з дня нараджэння (1936) Пакаташкінай Любові Міхайлаўны, графіка, члена Беларускага саюза мастакоў.

24 кастрычніка


100 гадоў з дня нараджэння (1911, Гомель -1989) Сайкова Івана Паўлавіча, артыста оперы, народнага артыста Беларусі

28 кастрычніка

70 гадоў з дня нараджэння (1941, Гомель) Майсеенкі Мікалая Сяргеевіча , спевака

ЛІСТАПАД

17 лістапада

115 гадоў з дня нараджэння (1896 – 1934) вялікага мысліцеля псіхалогіі Л. С. Выгодскага. Жыў у Гомелі з 1897 па 1925 гг.

27лістапада


105 гадоў з дня нараджэння (1906) Ю.А. Арынянскага. Акцёра, рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. 1962 – 1966 гады – галоўны рэжысёр Гомельскага абласнога рускага драмтэатра.

снежань



снежань

45 гадоў бібліятэцы імя Я. Купалы

5 снежня 5снежня


100 гадоў з дня нараджэння (1911 - 2002) Рыбальчанкі Аляксандра Аляксеевіча, балетмайстра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля

8 снежня


85 гадоў таму (1926) Гомель увайшоў у склад Беларускай ССР (2-е ўзбуйненне БССР). Гомель – цэнтр Гомельскай акругі


19 снежня


90 гадоў з дня нараджэння (1921 - 2005) Палянкова Мікалая Сцяпанавіча, жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў

21 снежня


90 гадоў з часу стварэння (1921 )ААТ “Палесдрук”

21 снежня

115 гадоў з дня нараджэння(21.12.1896-1968) Ракасоўскага Канстанціна Канстанцінавіча, Маршала Савецкага Саюза (1944), маршала Польшчы (1949), двойчы Героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ганаровага грамадзяніна Гомеля

22 снежня

60 гадоў з дня нараджэння (1951 )Нечаевай Галіны Рыгораўны, удзельніка стварэння і фарміравання фондаў Веткаўскага музея народнай творчасці

27 снежня

55 гадоў з дня нараджэння (1956, Гомель) Рогалева Аляксандра Фёдаравіча, доктара філалагічных навук



У 2011 годзе спаўняецца:

350 гадоў (1661) з дня падаравання Гомеля рускім царом Аляксеем Міхайлавічам Нежынскім палкоўніку В. Залатарэнку

255 гадоў (1756) з дня пабудавання ў Гомелі Прэчысценскай, Троіцкай, Прэабражэнскай цэркваў


225 гадоў (1786) з дня пачатку будаўніцтва ў Беліцкім павеце новага павятовага горада

215 гадоў таму (1796) уладальнікам гомельскага маёнтка стаў граф Румянцаў Мікалай Пятровіч

215 гадоў таму(1796) узведзены галоўны корпус Гомельскага Палаца Румянцавых-Паскевічаў

185 гадоў таму (1826) уладальнікам гомельскага маёнтка стаў Румянцаў Сяргей Пятровіч

185 гадоў таму (1826) у Беліцы ўзведзена царква Св. Васілія

170 гадоў (1841) з дня адкрыцця ў Гомелі народнага вучылішча

155 гадоў таму (1856) уладальнікам гомельскага маёнтка стаў Паскевіч Фёдар Іванавіч

155 гадоў таму (1856) пажар у Гомелі знішчыў 540 дамоў

150 гадоў таму (1861) у Беліцкім прадмесці заснавана царква Св. Аляксандра Неўскага

125 гадоў таму (1886) у эксплуатацыю ўведзены чыгуначныя лініі Лунінец — Гомель і Орша — Гомель.


125 гадоў (1886) з дня адкрыцця прыватнага яўрэйскага жаночага вучылішча А. Я. Сыркінай


120 гадоў (1891) з дня заснавання метэаралагічнай станцыі ў Гомелі

120 гадоў (1891) з дня заснавання вольна–пажарнага таварыства ў Гомелі

115 гадоў (1896) з дня заснавання дарожнай бальніцы (зараз бальніца станцыі Гомель Беларускай чыгункі)


110 гадоў таму (1901) заснаваны Гомельскі мясакамбінат

110 гадоў таму (1901) пабудаваны будынак Камерцыйнага банка

105 гадоў з дня нараджэння (1906 - 1941) Н.Н. Кунцэвіча, камісара батальёна гомельскага палка народнага апалчэння. У Гомелі жыў з 1910 г.

100 гадоў (1911) з часу стварэння гомельскага педагагічнага таварыства

100 гадоў (1911) з дня выхаду кнігі: Жудро Ф.А., Сербов И.А., Довгяло Д.И. Город Гомель.// Записки Северо-Западного отдела императорского Русского Географического общества. – Вильна, 1911.- С.4

100 гадоў з дня нараджэння (1911 - 1972) Каржуева Андрэя Якаўлевіча, заслужанага будаўніка РБ, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля

95 гадоў з дня адкрыцця (1916) школы чыгуначнікаў (сучасная школа №10)

95 гадоў з дня нараджэння (1916, Гомель) Мілеўскага Альбіна Іванавіча, заслужанага настаўніка РБ, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля

85 гадоў з дня адкрыцця (1926) туберкулёзной бальніцы ( с 1932 года – гомельская абласная туббальніца)

85 гадоў (1926) з дня адкрыцця стадыёна “Лакаматыў”

80 гадоў (1931) з дня дзейнасці ў Гомелі тэатра рабочай моладзі — Гомельскага ТРАМа



65 гадоў (1946) з дня заснавання Гомельскага політэхнічнага тэхнікума, абласная станцыя юных натуралістаў.

55 гадоў таму (1956) пабудаваны будынак Гомельскага абласнога драматычнага тэатра



50 гадоў (1961) з дня адкрыцця дзіцячай музычнай школы №3

45 гадоў (1966) з дня адкрыцця школы №41

45 гадоў (1966) з дня адкрыцця стадыёна ПА «Гомсельмаш».


25 гадоў таму (1986) праведзена адміністратыўная рэформа. Створана адміністрацыя Навабеліцкага раёна






Для заметок























































































































Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Інфармацыйна- бібліяграфічны аддзел iconІнфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
Гомель: гісторыка – краязнаўчы каляндар на 2012 год / ггцбс імя А.І. Герцэна, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел; склад. Л. Шылава,...

Інфармацыйна- бібліяграфічны аддзел iconІнфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
Гомель: гісторыка – краязнаўчы каляндар на 2013 год / ггцбс імя А.І. Герцэна, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел; склад. Л. Шылава,...

Інфармацыйна- бібліяграфічны аддзел iconІнфармацыйна- бібліяграфічны аддзел
Штомесячны спіс літаратуры “Гомель у цэнтральным друку” дапамагае сачыць за найбольш значнымі артыкуламі з рэспубліканскіх часопісаў...

Інфармацыйна- бібліяграфічны аддзел iconІнфармацыйна- бібліяграфічны аддзел
Штомесячны спіс літаратуры “Гомель у цэнтральным друку” дапамагае сачыць за найбольш значнымі артыкуламі з рэспубліканскіх часопісаў...

Інфармацыйна- бібліяграфічны аддзел iconІнфармацыйна- бібліяграфічны аддзел
Штомесячны спіс літаратуры “Гомель у цэнтральным друку” дапамагае сачыць за найбольш значнымі артыкуламі з рэспубліканскіх часопісаў...

Інфармацыйна- бібліяграфічны аддзел iconІнфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік
З 1916 у арміі. З пачатку 1918 -камандзір латышскага атрада. Летам 1918 на ўсх фронце камандаваў батальёнам, Арскай групай 2-й арміі,...

Інфармацыйна- бібліяграфічны аддзел iconЦэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
За плодотворную литературную деятельность присвоить писателю Клышко Анатолию Константиновичу почетное звание "Заслуженный работник...

Інфармацыйна- бібліяграфічны аддзел iconЦэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
Таленавіты паэт, мужны рэвалюцыянер, Валянцін Таўлай пражыў нядоўгае жыццё, якое цалкам аддаў барацьбе за шчасце свайго народа

Інфармацыйна- бібліяграфічны аддзел iconАддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы Шчарбакоў С. А. Персанальная бібліяграфія
Станіслаў Аляксандравіч Шчарбакоў доўгі час працаваў на пасадзе дырэктара Баранавіцкага краязнаўчага музея, які мае даўнюю І багатую...

Інфармацыйна- бібліяграфічны аддзел iconАддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
Орды сёння можна ўявіць тую Берусь, якая існавала амаль два стагоддзі таму. Сядзібы І палацы, гарады І мястэчкі, якія бачыў І проста...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка