Школа "Юны гісторык" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1




НазваШкола "Юны гісторык" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1
Дата канвертавання01.11.2012
Памер23.66 Kb.
ТыпДокументы
Школа “Юны гісторык” 2010/11 навуч. г.

Адказы на заданне 2


Заданне 1

1) жорны

2)палачанін Воінег Журяговіц

3) колт

4) Кірыла Тураўскі у “Слове аб карыскі чытання кніг” называе шкодныя кнігі – “Зялейнікі”, “Соннікі”, і інш., звязаныя з варажбой і чараўніцтвам, а таксама свецкага характару.

5) Гэта т.зв. прасніца (прасліца) – грузік для верацяна, каб забяспечыць больш доўгае вярчэнне пры прадзенні ніці.


Заданне 2

1) Аляксандр, Вітаўт.

2) Удзел у бітве на баку ВКЛ татараў. Згодна з крыжацкай версіяй, менавіта татарын – “няверны” забіў магістра. Т.ч., ВКЛ быццам бы выступала як саюзнік “няверных і вораг хрысціянства.

3) Уключэнне ў тытулаванне маскоўскіх князей элемента “князь усёй Русі”, што фармальна азначала прэтэнзію на ўладу ў т.л. і над большай часткай ВКЛ

4) Рымскі патрыцый Палемон, у 16 ст., паказаць ВКЛ як еўрапейскую дзяржаву, звязаную з рымскай спадчынай. Гэтым умацаваць статус ВКЛ у адносінах да Польшчы, Святой Рымскай імперыі, а таксама і да Маскоўскай дзяржавы.

5) захоп улады ў гарадскім самакіраванні багатымі гаражанамі; праз перашкоды вольнай канкурэнцыі – застой у рамястве і гандлі


Заданне 3

1) у сярэдзіне 17 ст. адна калонія была у Афрыцы ля вусця ракі Сенегал на тэрыторыі сучаснай Гамбіі, іншая – востраў Табага ў Карыбскім моры. Рэч Паспалітая ва ўмовах вялікіх ваенна-палітычных цяжкасцяў не здолела замацаваць свой кантроль над далёкімі ўладаннямі і згубіла іх.

2) гэта была дошчачка ў выглядзе языка, яе насілі тыя, хто дрэнна паспяваў у вывучэнні лацінскай мовы.

3) Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька, Нясвіж, забеспячэнне Рэчы Паспалітай кадрамі марскіх афіцэраў

4)Аўгуст ІІ Моцны, які ўцягнуў Рэч Паспалітую ў Паўночную вайну дзеля дасягнення сваіх асабістых выгодаў. Асаблівую шкоду гэтая вайна прынесла Беларусі

5) Шляхціча магчыма было пакараць смерцю толькі па-шляхецку – адсячэннем галавы па прысуду саслоўнага суда


Заданне 4

1) Гаўрыла Дзяржавін, які ў 1800 г. быў накіраваны ў Беларусь для высвятлення прычын голада, які ахапіў усходнюю Беларусь. Гэтай прычынай ён назваў дзейнасць яўрэйскіх гандляроў па скупцы хлеба на перапродаж у Еўропу.

2) І.Хруцкі. Адлюстраваны апошні уніяцкі мітрапаліт Язафат Булгак

3) Хэта азначала, што вяскоўцы адмаўляліся ўжываць гарэлку. Памешчыкі гублялі свае прыбыткі і прымушалі сялян ужываць гарэлку сілай, нават з дапамогай войскаў.

4) Навуковыя працы Горы-Горацкага земляробчага інстытуту, якія выходзілі у 50-я гг. 19 ст.

5) ППС, Бунд, РСДРП, ПСР, РСЛ., БСГ. Усе яны выказваліся за існаванне Беларусі ў складзе або дэмакратычнай Расіі, або адноўленай Польшчы. Для гэтага было патрэбна знішчыць царскае самаўладдзе

Заданне 5


1) Ф.Аляхновіч, “У капцюрох ГПУ” (1934). Аўтар – вядомы беларускі драматург і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, па прыедзе ў БССР быў рэпрэсіраваны, але потым вызвалены і выехаў за межы СССР.

2) Гэта так званыя “нацыянальныя саветы” для тэрыторый, дзе кампактна пражывалі небеларускія этнічныя супольнасці. Існавалі польскія, яўрэйскія, латышскія і літоўскія нацсаветы.

3) Магілёў. Ён быў пабудаваны ў сувязі з планамі пераноса сталіцы БССР далей ад савецка-польскай мяжы у Магілёў

4) уз’яднанне пераважнай часткі этнічнай тэрыторыі Беларусі ў межах адной дзяржавы – БССР; выхад Беларусі на міжнародную арэну у якасці заснавальніка ААН, з’яўленне ўрадавых структур, якія характэрны для суверэннай дзяржавы.

5) заняпад беларускай мовы і культуры ў БССР.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Школа \"Юны гісторык\" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1 iconШкола "Юны гісторык" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 1 Заданне 1
Пётр) (1043/47 — 22 лістапада1086) — князь тураўскі, сын кіеўскага князя Ізяслава Яраславіча І гертруды Польскай, ўнук Яраслава Мудрага....

Школа \"Юны гісторык\" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1 iconШкола "Юны гісторык" Адказы на заданне 1 Заданне 1
Скроневыя кольцы у выглядзе драцянога кальца насілі крывічанкі, у выглядзе драцянога кальца з зярнёнымі металічнымі пацеркамі належалі...

Школа \"Юны гісторык\" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1 iconШкола "Юны гісторык" Заданне 1
Для адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае...

Школа \"Юны гісторык\" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1 iconШкола "Юны гісторык" Заданне 1
Для адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае...

Школа \"Юны гісторык\" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1 iconШкола "Юны гісторык" Заданне 1
Для адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае...

Школа \"Юны гісторык\" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1 iconШкола "Юны гісторык" Заданне 1
Для адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае...

Школа \"Юны гісторык\" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1 iconВынікі выканання задання 1 Школы "Юны гісторык" 2010/11 навуч г

Школа \"Юны гісторык\" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1 iconXі клас заданне 1
Заданне Падкрэсліце словы, у якіх, акрамя асноўнага, ёсць яшчэ І дадатковы, ці пабочны, націск

Школа \"Юны гісторык\" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1 iconЯк рыхтаваць дамашняе заданне
Выканай заданне па аднаму прадмету. Падручнік, сшыткі І ўсё неабходнае па гэтаму прадмету адразу пакладзі ў партфель. Зрабі перапынак...

Школа \"Юны гісторык\" 2010/11 навуч г. Адказы на заданне 2 Заданне 1 iconПамятка "Як прызвычаіць дзіця самастойна выконваць хатняе заданне"
Заданне даюцца не вам, а дзіцяці. Выконваючы працу за яго, вы пазбаўляеце дзіця магчымасці развівацца. Улічваючы, што ўсё жыццё за...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка