Алімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце




НазваАлімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце
Дата канвертавання28.10.2012
Памер105.3 Kb.
ТыпДокументы





/лістапад 2011/ Газета парламента Сіняўскай сярэдняй школы



Алімпіядны рух

Экскурсіі, паездкі

Усміхнемся разам

Шосты дзень – Дзень здароўя

Думкі ўслых аб шчасці і таленце

Алімпіяда – гэта цікава,
пазнавальна і карысна




Падрыхтоўка да прадметных алімпіяд – гэта не толька адказная і напружаная праца, але і магчымасць атрымаць новыя дадатковыя веды. Удзел у алімпіядзе заўседы прыносіць задавальненне, таму што ў спаборніцтвах – галоўнае не перамога… Але калі ты перамагаеш, то з’яўляецца ўпэўненасць у сваіх ведах, павышаецца самаацэнка. Прапануем вам інтэрв’ю з пераможцамі прадметных алімпіяд:

-Скажыце, калі ласка, чым вас прадмет, веды па якому вы дэманстравалі на алімпіяде? Ці складаны ен для вас? Ваша будучая прафесія будзе звязана з гэтым прадметам? Што вы пажадаеце ўдзельнікам прадметных лімпіяд?




Нагдалян Андрэй, 1-ае месца па гісторыі:

- Гісторыяй я цікаўлюся з дзяцінства. Цяжкасцей з вывучэннем прадмету ніколі не адчуваў. У будучым збіраюся звязаць свае жыцце менавіта з гісторыяй. Жадаю удзельнікам алімпіяд больш упэўненасці ў сабе. Пераможа мацнейшы!


Ярашэнка Вольга, 3-яе месца по біялогіі:

- Я хачу больш ведаць з вобласці біялогіі. Так, гэты прадмет складаны у вывучанні, але мне ен вельмі патрэбны, так як звязаны з маей будучай прафесіяй. Жадаю ўдзельнікам алімпіяд, ка вывучэнне прадмета прыносіла ім задавальненне.


Карачун Надзежда, 2-ое месца па рускай мове:

- Вырашыла паспрабаваць сябе ў тым, у чым ніколі не ўдзельнічала. Алімпіяда як алімпіяда, але я не думала, што ў рускай мове столькі “замарочак”. Прадмет гэты складаны, калі хочаш дайсці да самай сутнасці., але цікавы. Думаю, што любы прадмет вывучаецца лягчэй, калі гэта цікава. Мне было цікава. Чалавек павінен вывучаць рускую мову, каб быць граматным і культурным. Жадаю удзельнікам алімпіяд не здавацца і не адступаць!


Пільнік Вікторыя, 3-яе месца по біялогіі:

- Біялогія вельмі цікавая для вывучэння, для мяне гэты прадмет не складаны. У будучым мне вельмі спатрэбіцца. Усім поспехаў!




Кісель Кацярына, 2-ое месца па хіміі:

-Хімія – вельмі цікавы і займальны прадмет. Для мяне яна не з’яўляецца складанай. Думаю, што ў будучым хімія мне спатрэбіцца. Я жадаю ўдзельнікам алімпіяд поспехаў і моцнага здароўя. Самае важнае – гэта імкненне. Імкніцеся да новых вышынь!




Уласень Анна, 1-ае месца па біялогіі:

-Для мяне біялогія вельмі цікавая, яе вывучэнне павышае ўзровень майго развіцця і дазваляе спазнаць многа карыснага. Гэта не складаны прадмет, асабліва калі настаўнік імкнецца, каб вучань усе ззразумеў і запомніў назаўжды. Я збіраюся здаваць ЦТ па біялогіі і паступаць у медыцынскі універсітэт. Жадаю ўдзельнікам алімпіяд больш уважлівасці і добрага настрою. Упэўненасць прыходзіць з ведамі, а веды прыходзяць з вучэннем, вучоба нераздзельна з працай, а венцом працы з’яуляецца поспех. Жадаю вам упэўнена працаваць і на шляху да ведаў сустрэць поспех!





Цэнтр “Станькава” пададзены комплексам тэматычных пляцовак: фермы па гадоўлі, утрыманню і паказу хатніх і дзікіх птушак, жывёл; вайскова-гістарычныя комплексы «Партызанскі лагер» і «Мінскі ўмацаваны раён».

Мы наведалі заасад, дзе дарослыя і дзеці змогуць знайсці для сябе шмат цікавага. Заасад падзелены на дзве часткі: у першай можна знайсці прадстаўнікоў класаў птушак, на другой – сысуны. Хаткі для птушак і жывёл стылізаваны на ўсходнюю, лясную і іншую тэматыку. У часткі заасада, дзе жывуць птушкі, можна сустрэць не толькі хатніх, але і дзікіх птушак, а таксама экзатычныя асобнікі. Гэта і паўліны, і цацаркі, і нават афрыканскія страусы. Далей наведнікам прапаноўваецца паглядзець на жывёл, якія жывуць у маляўнічых хатках. Звычайнымі для гэтага месца жывёламі з'яўляюцца плямістыя алені, ламы, в'етнамскія свінні, козы і авечкі камерунскія, дзік, срабрыста- чорныя і звычайная лісіца. Адмыслова для дзяцей у цэнтры экалагічнага турызму зроблены атракцыёны (спартовыя і надзіманыя батуты, электрамабілі, лодачкі), ёсць магчымасць праедзецца конна на поні. А дарослым тым часам можна пакатацца на веласіпедзе.
Да паслуг наведнікаў міні - кафэ «Мішутка», інтэр'ер якога прымушае Вас адчуць сябе як у казцы.
З-за таго, што да 1939 побач са Станьково праходзіла дзяржаўная мяжа СССР з Польшчай, тут існаваў «Мінскі ўмацраён», цяпер пададзены вайскова- гістарычным комплексам, якія сумяшчаюць шэраг аб'ектаў.
На дадзенай тэрыторыі ўзнаўляецца памежная застава таго часу з сапраўднымі жаўнернямі, будынкам мытні, майстэрні. Створаны ўсе ўмовы для правядзення вайскова- гістарычных імпрэз. Узбраенне і тэхніка пададзены трохамбразурным кулямётам
Пра жыццё партызанскага фармавання ў гады Вялікай Айчыннай вайны можна даведацца ў комплексе «Партызанскі лагер». Комплекс з'яўляецца рэканструкцыяй, якая складаецца з штабную зямлянку з радыёстанцыяй, зямлянку камандзіра, камісара атрада, зямлянкі шараговага складу, вартавую, зброевую майстэрню, друкарню. Усяго рэканструявана 10 зямлянак. У Станькава існуе і дзіва прыроды: дуб, які з-за сваіх велічэзных памераў і веку (480 гадоў) названы «Лясным вартавым», да якога вядуць некалькі сцяжынак.





Жаданні збываюцца не толькі пад Новы Год! У сумныя асеннія дні вучням нашай школы пашчасціла падняць сабе настрой, наведаўшы цыркавое прадстаўленне у горадзе Мінску. У праграме пададзена разнастайнасць жанраў цыркавога мастацтва: найскладаныя камбінацыі скачкоў акрабатаў, эквілібрысты на манацыклах, паветраныя гімнасты, харэаграфічныя кампазіцыі, клаунада, дрэсура жывёл – усе нумары выконваюцца на лёдзе ў гармоніі з чараўніцтвам і фантазіяй! А ўсе героі неверагоднага шоу – незабыўныя казачныя персанажы! Найбольш усім спадабаліся белыя мядзведзі на ледзе, дрэсіраваныя каты і галубы, вяселыя клоуны!




Самое большое счастье в жизни - это уверенность, что тебя любят.

В.М. Гюго

Не гоняйся за счастьем: оно всегда находится в тебе самом.

Пифагор

Мысли вслух:

Счастливым можно назвать человека, который…

  • все время проводит с семьей.

  • имеет цель в жизни.

  • радуется каждому прожитому дню.

  • имеет крепкую семью и верных друзей.

  • по жизни идет с улыбкой.

  • сумел найти свое место в жизни.

  • абсолютно здоров.

*****

Талантливым я считаю такого человека, который…

- может создать что-то прекрасное и радовать этим других.

- является мастером своего дела.

- может создать что-то необычное.

- интеллектуально развит.

- обладает большими способностями

- может проявить себя в каком - то деле.

- у которого блестят глаза.

(“Мысли вслух” высказывали ученики 9 класса)







Калі талент – гэта шчасце…

У гасцях у бабулі Ніны я бываю не часта, але кожны раз, зайшоўшы ў невялікія пакоі яе дома, хочацца тут крышачку затрымацца. Вы спытаеце, чаму? Я таксама хачу запытаць у адказ.

Шмат вы бачылі кватэр, дзе на сценах партрэты далёкіх продкаў? Хоць бы канца XIX ці пачала XX стагоддзі... Ці шмат бачылі старых рэчаў у новых кватэрах?


Есіс
Ніна Ільінічна

Вісяць кітайскія каткі–сабачкі, а бабуліны вышыванкі крыжыкам, дарэчы, тыя ж каткі–сабачкі, бэз–васількі–ружы, выкінуты. Хоць яны цёплыя, жывыя, яе рукамі нагрэты. Я ціхенька ступаю па пакоі, а на мяне з бабуліных вышывак паглядаюць казачныя героі, зачароўваюць сваей прыгажосцю ружы, васількі. Спачатку я думала, што карціны на сцяне намаляваў нейкі мастак, а потым зразумела, што ў рамках пад шклом – бабуліны вышыванкі. Выявы прыроды здзіўляюць сваей непасрэднасцю, таму што бабуля выкарыстоўвае ніткі вельмі розных адценняў.
Зазірніце ў стары бабулін куфар - і ён здзівіць сваёй чуллівай рукатворносцю: пакрывалы, абрусы, вязаныя сурвэтачкі – усё гэта неацэнныя дарункі мінулага, якія хочацца не толькі захаваць, але і жыць сярод іх, асцярожна выкарыстоўваючы ў штодзённым жыцці. Рукатворныя рэчы прасякнуты жыццялюбствам нашых продкаў, нясуць унікальную інфармацыю пра мінулыя стагоддзі. З любоўю вышытыя райская птушка на сурвэтцы, сакавітая вінаградная лаза на абрусе ці квітнеючая галінка яблыні на падушцы здольныя прыўнесці ў хату сваім хараством і цяплом энергію і палепшыць адносіны паміж дамачадцамі.

Кулеш Вераніка, вучаніца 4 класа, Кулеш А.А.






12 лістапада ў рамках Дня здароўя ў школе адбыліся спартыўныя спаборніцтвы.

Сярод вучняў 2-4 класаў праводзілася гульня “Два капітаны”. Самымі хуткімі і лоўкімі былі вучні 4 класа, якія занялі 1-ае месца. Другое месца – у вучняў 2-га класа, трэцякласнікі занялі 3-яе месца.

Падчас гульні вызначыліся лепшыя спартсмены:

Кулеш Аляксей, 2 клас

Войцік Аляксандр, 2 клас

Мілішкевіч Таццяна, 4 клас

Корзун Уладзіслаў, 4 клас

У старэйшай групе прайшоў турнір па футзалу.

1-ае месца заняла каманда хлопчыкаў 10 класа, 2-ое – каманда 9 класа, трэцімі былі вучні 8 “Б” класа.

Лепшыя спартсмены:

Шменька Аляксандр – удзельнік каманды 10 класа

Ганчарык Дзяніс – варатар каманды 8 “Б” класа.






Футзал, ці як любяць яго зваць па-іншаму, міні-футбол – гэта вельмі дынамічная, актыўная гульня, якая атрымала сваю назву ад месца правядзення: праводзіцца яна звычайна ў зале. Гэта гульня ўпершыню з'явілася напачатку мінулага стагоддзя, а дакладней у 1920-х гадах у Бразіліі, адкуль яе пазней завезлі ў Еўропу. У гэтай гульні вельмі важнае значэнне мае тактыка, і правілы некалькі адрозніваюцца ад футбола. У ёй важная не толькі хуткасць і спрыт , але і тое, як ты можаш стратэгічна планаваць сваю гульню і наколькі псіхалагічна ты гатовы да змагання з камандай саперніка. Хочацца сказаць , што футзал – гэта від спорту, які вельмі хутка развіваецца, набіраючы вялікую папулярнасць у Еўропе.








Першы раз, але

Ў які клас?..


Новыя вучні” Сіняўскай школы.

Вы пазналі іх?




















-





АЗБУКА. АЛФАВИТ. БУКВЫ
Буква А похожа на перевернутую вниз рогами голову быка. Бык на языке древних воинствующих народов Аравии назывался алеф. Вторая буква алфавита была похожа на дом. Дом назывался бет. Алефбет — это название состоит как бы из двух склеенных первых букв древней азбуки. Во время своих путешествии слово алефбет все время изменялось и дошло до нас как алфавит.
Но было у нас для него и второе имя — азбука. А оно откуда? По-древнерусски первая буква алфавита называлась аз, вторая - буки. Вот и получилось: аз-буки, или азбука. А слово букварь означает «собрание букв», равно как словарь — «собрание слов».


ГЛОБУС
Люди знакомы с глобусом уже несколько тысячелетий. Ну а почему же все-таки глобус назван глобусом, а не как-то иначе? Дело в том, что само латинское слово globus означает «шар». Вот, оказывается, в чем секрет. Вот уж действительно, держа в руках глобус, вы держите земной шар.



ЗВОНОК


Ну какая же школа без звонка? Звонок на урок, звонок с урока. И так — целый день. А какая у звонка пышная родословная, какие знатные поэтические родственники: сонет и соната. Вот ведь как. Дело в том, что наш звон (и звонок соответственно) восходит к тому же индоевропейскому svonos, что и латинское sonus — «звук», и эти слова — его ближайшая родня.





Работнікаў і вучняў школы,

якія нарадзіліся ў лістападзе,

віншуем з днём нараджэння!

Жадаем моцнага здароўя,

поспехаў у працы і вучобе,

добрага настрою!


святочнага настрою!



Рэдакцыя газеты











На ветразях эпохі” Газета выдаецца на беларускай
Заснавальнік: школьны парламент і рускай мовах.

Галоўны рэдактар - Апанасевіч Вольга Наш адрас: вул.Школьная, 12

Фотакарэспандэнт – Плескацэвіч Антон агр. Сіняўка Клецкага раёна Мінскай вобласці

Карэспандэнты – Бойка Крысціна 222652

Карачун Надзежда e-mail: Sin_sch@kletsk.edu.by
Сайт школы: sin-2008.blog.tut.by



Паважаныя чытачы!
Калі вы жадаеце павіншаваць свайго сябра,
сяброўку ці настаўніка са святам, Днём нараджэння, звяртайцеся ў рэдакцыю газеты “На ветразях эпохі”.


Рэдакцыя газеты
прымае цікавыя артыкулы,
якія будуць надрукаваны ў
наступным выпуску





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце iconПлан работы школы ў шосты школьны дзень тыдня на 2011-2012 навучальны год дата
Дзень здароўя. Спартыўнае свята “Залатая восень”(лёгкаатлетычны крос), прысвечанае пачатку навучальнага года

Алімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце iconПлан работы школы ў суботні дзень на 2012-2013 навучальнага года: Работа ў шосты дзень тыдня
Трэнінг “Стрэсавыя фактары ці сітуацыі. Фарміраванне навыкаў кіравання сабой” (8-9 кл.)

Алімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце iconПлан работы ў шосты школьны дзень на 1 чвэрць 2012/2013 навучальнага года Дата
Дзень сельскага школьніка. Мерапрыемствы Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна”

Алімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце iconПлан работы ў шосты школьны дзень Навасёлкаўскага яслі-сада сярэдняй школы на 2011 2012 н г. 1
Выпуск агітацыйных лістовак (у рамках правядзення акцыі “Дзень без аўтамабіля”). Сустрэча з прадстаўніком гаі

Алімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце icon1 вяд. Дзень добры, любімая родная школа!
Сёння, у першы дзень верасня, мы сабраліся ўсе разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. Мы рады бачыць усіх вас здаровымі,...

Алімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце icon10. 09. 2011 г. Дзень здароўя

Алімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце iconДзень спорту І здароўя

Алімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце icon10. 09. 2011 г. Дзень здароўя

Алімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце iconПлан работы на шосты дзень тыдня

Алімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце iconПлан работы на шосты дзень тыдня

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка