Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ




НазваГрамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ
Дата канвертавання01.11.2012
Памер28.57 Kb.
ТыпДокументы
ABAK0524(Noc)


Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ


Прадстаўнікі беларускай інтэлегэнцыі, праваабаронцы і вернікі склалі адкрыты ліст да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ. Яны просяць пантыфіка дапамогі ў зьбераганьні кляштарнага комплексу і касьцёла Сьвятога Язэпа ў Менску. Падрабязнасьці падае Галіна Абакунчык.

__________________________________________________________________

У лісьце гаворыцца, што “На сёньняшні дзень у Менску пражывае каля двух мільёнаў жыхароў, а дзейнічае ўсяго чатыры касьцёлы”. Што больш за два гады людзі штодзённа моляцца перад будынкам касьцёлу, які неўзабаве можа быць зьнішчаны”. Гаворыць адзін з падпісантаў ліста, мастак Аляксей Марачкін:


“Я лічу, што гэта маральная неабходнасьць. Бо ёсьць пагроза зьнішчэньня нашай гістарычнай спадчыны і гэтых базыльянскіх муроў, у прыватнасьці. Мы ж ведаем, што адбываецца ў Горадні і іншых гарадах. Таму мы б’ем у званы і выказваем сваю трывогу і занепакоенасьць”.


Удзельнікі вулічных набажэнстваў каля касьцёлу Сьвятога Язэпа нічога ня ведаюць пра зварот да пантыфіка, але ўхваляюць ўсялякую ініцыятыву ў абарону храма, кажа адна з верніц Ганна Сіўчык:


“Шмат хто гэтым займаецца: былі ініцыятывы з боку архітэктараў, інтэлігенцыі. Мы проста ня можам усё адсачыць. Я лічу, што вельмі добра, што людзі падключаюцца да гэтай справы, што гэта не абыякава людзям. Бо для каталікоў гэта спадчына духоўная, а для ўсіх беларусаў гэта спадчына культурная”.


Ініцыятары звароту сабралі каля 20 подпісаў вядомых у Беларусі асобаў. У тым ліку, намесьніка старшыні партыі БНФ Віктара Івашкевіча, старшыні камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць Іны Кулей, старшыні Беларускага хэльсынскага камітэту Тацьцяны Процькі ды іншых. Ліст перададзены ў афіцыйнае прадстаўніцтва Ватыкану ў Беларусі. Адзін з ініцыятараў звароту, каардынатар “Хартыі-97” Зьміцер Бандарэнка гэтак тлумачыць зварот на імя Папы Рымскага:


“Спрабуем і тут вырашаць: большасьць людзей, якія падпісалі ліст, удзельнічаюць у грамадзянскіх акцыях па абароне касьцёла. Ну, а мы яшчэ паказваем людзям, што мы каталікі і мы зьвяртаемся да ягонай сьвятасьці і просім аб малітоўнай дапамозе. Бо гэта наш агульны абавязак ратаваць касьцёл”.


Супрацоўнік каталіцкага выдавецтва “Про Хрысто” Мікола Гракаў кажа, што гэта першы выпадак звароту грамадзянаў Беларусі да кіраўніка Ватыкану. Вось як ён камэнтуе ініцыятыву:


“Зварот да Папы – гэта зварот крыху не па адрасе. Якім чынам кіраўнік касьцёлу можа паўплываць на беларускія ўлады? Я ведаю ўвогуле адзіны выпадак, калі Папа заклікаў Франка, які лічыў сябе каталіком, перагледзець сваю палітычную пазыцыю. У прынцыпе, ня выключана такая форма рэакцыі, калі больш ніякай надзеі не засталося. Але здаецца дзіўным, што яны зьвяртаюцца да касьцельных уладаў Беларусі. Ні да біскупа Аляксандра Кашкевіча, ні да біскупа Антонія Дзям’янкі ніхто афіцыйна не зьвяртаўся”.


Як паведаміў спадар Гракаў, паводле міжнароднай практыкі, помнікі гісторыі і культуры, у тым ліку культавыя будынкі, мусяць абараняць і захоўваць урады краінаў. Паколькі гэта зьяўляецца набыткам і спадчынай усяго народу.


Вядучаму: “Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар ордэна Бэрнардынцаў у Менску быў заснаваны ў 15 стагодзьдзі. Яны ўваходзілі ў кляштарны комплекс, дзе ў розныя гады працавала пачатковая школа, школа філязофіі, бібліятэка на паўтары тысячы тамоў. У 1863 годзе манахі-бэрнардынцы падтрымалі паўстаньне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пасьля яго падаўленьня, паводле загаду Мураўёва-вешальніка ўсе яны былі гвалтоўна выселеныя ў Магілеў, а кляштар зачынены. У касьцёле некаторы час месьцілася праваслаўная царква, а ў 1872 году ён быў перабудаваны пад архіў. Сёньня тут месьціцца Архіў навукова–тэхнічнай дакумэнтацыі, а таксама Архіў літаратуры й мастацтва Беларусі. Будынак былога кляштару да нядаўняга часу займала вайсковая камэндатура й пракуратура. Два гады таму вернікі-каталікаі распачалі вулічныя набажэнствы за вяртаньне каталіцкіх сьвятыняў. Аднак, гэтае пытаньне па-ранейшаму застаецца ня вырашаным. А нядаўна стала вядома, што ўлады прынялі рашэньне пабудаваць на месцы кляштарнага комплексу забаўляльны цэнтр з катэлем і падземнымі гаражамі”.


Касьцёл Сьвятога Язэпа ў Менску --

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ iconСёньня некаторыя краіны адначаюць Дзень пасажыра. У беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджана. Разам з тым многія жыхары ў гэты дзень зьвяртаюцца да
Паводле афіцыйных асоб, транспартнае абслугоўваньне пасажыраў у Беларусі знаходзіцца на належным узроўні. Говорыць прадстаўніца Міністэрства...

Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ iconПравілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі
Рэспублікі Беларусь; асобы беларускай нацыянальнасці – грамадзяне замежных краін, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан,...

Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ iconПравілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі
Рэспублікі Беларусь; асобы беларускай нацыянальнасці – грамадзяне замежных краін, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан,...

Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ iconАпытаньне Свабоды: "Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?"
У беларусі разгарэўся чарговы “шпіёнскі скандал”. Выкрытыя грамадзяне Расеі І беларусі, якія нібыта займаліся шпіянажам на карысьць...

Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ iconУ маскве сёлета былі асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю "Тусал". На
Беларусі. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным. У начных...

Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ iconУ маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю "Тусал". Беларусы
У беларусі таксама. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным....

Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ iconАнкетааб І турыента 2010
Замежныя грамадзяне І асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі

Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ iconУ маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю "Тусал"
У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад...

Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ iconМы, жыхары Мінска І грамадзяне Беларусі, патрабуем адмяніць перайменаванне праспектаў І вуліц горада Мінска. Мы патрабуем пакінуць за галоўным праспектам
Францішка Скарыны. Настойваем таксама на тым, каб не прыніжалі памяць выдатнага партызанскага камандзіра, дзяржаўнага дзеяча Беларусі...

Грамадзяне Беларусі зьвяртаюцца да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вельмі прыемна чуць ІХ на беларускай мове. Аднак, на жаль, вымаўляюцца яны не заўсёды правільна. У паасобку, у фразу “Грамадзяне,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка