Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)




НазваЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)
старонка2/2
Дата канвертавання28.10.2012
Памер336.98 Kb.
ТыпДокументы
1   2
Пытанне 19. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у другой палове XVIII ст. Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

У другой палове 18 стагоддзя Рэч Паспалітая была значна аслабленай у ваеннай, эканамічнай і палітычнай сферах, што выкарысталі суседнія дзяржавы для яе падзелу. Прычыны заняпаду былі наступнымі:

1. На працягу ўсяго існавання РП вяла занадта актыўную зн. палітыку гэта значыць захопніцкія войны. Рэч Паспалітая выйшла з іх аслабленай у палітычных, эканамічных, дэмаграфічных адносінах.

2. Нацыянальна-рэлігійнымі і сацыяльнымі канфліктамі. Гэтыя канфлікты, асабліва рэлігійныя, ўсяляк заахвочвалі суседнія дзяржавы, якім было выгадна мець слабага суседа.

3. Моц дзяржавы падрывалася таксама феадальнай анархіяй, якая паралізавала дзейнасць цэнтральнай ўлады. Улада караля была вельмі слабай, дзейнасць сеймаў паралізавала права "ліберум вета". Гэтая анархія ўзмацнялася барацьбой магнацкіх груповак, якая часам набывала формы вайны унутры дзяржавы.

4. Састарэлая арганізацыя войска. Асноўнай ваеннай сіла было шляхецкае апалчэнне – Паспалітае Рушанне. Шляхта з неахвотай і неарганізавана збіралася на "паспалітыя рушэнні" і па сваіх баявых якасцях яны уступалі рэгулярным войскам суседніх краін.

У 1764 г. на польскі трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Ён паспрабаваў правесці рэформы накіраваныя на ўзмацненне дзяржавы.

1. Часткова адмяніў права "ліберум вета" рашэнні па эканамічным пытанням рашэнні павінны былі прымацца простай большасцю галасоў.

2. Забараніў магнатам узымаць пошліны пры перавозе тавараў праз іх маёнткі і ўвёў для ўсіх і адзіную пошліну пры перавозе тавараў праз мяжу РП.

3. Зрабіў захады па ўпарадкаванню фінансавай сістэмы дзяржавы. правёў многія іншыя эканамічныя рэформы.

Усё гэта не задавальняла суседнія дзяржавы, асабліва Расію Аўстрыю і Прусію, якія былі зацікаўлены ў слабасці Польшчы. Повадам для прамога ўмяшацельства ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай стала рэлігійнае пытанне. Расійская дыпламатыя падгаварыла праваслаўную шляхту з’ехацца у Слуцку на канфедэрацыю і патрабаваць ад караля ўраўняць іх ў правах з католікамі. Прускія дыпламаты падгаварылі пратэстантаў РП з’ехецца на канфедэрацыю ў Торуні і патрабаваць ад караля таго ж.

Канфедэрацыя гэта нечарговы сойм шляхты, на каторы яна прыязджала ўзброенай і выдвігала патрабаванні каралю, калі той адмаўляўся іх выканаць канфедэрацыя мела права аб’явіць вайну каралю т. зв. рокаш.

Слуцка і Торуньская канфедэрацыі адбыліся 1767 г. Каб прадухіліць грамадзянскую вайну Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў 1768 годзе правёў праз сойм і абнародаваў Закон аб дэсідэнтах, які ўраўновываў у правах католікаў і праваслаўных. Але мір захаваць не ўдалася. У гэтым жа годзе. Феадалы католікі з’ехаліся на канфедэрацыю ў Бары і пачалі патрабаваць адмены гэтага закона. Калі кароль адмовіўся канфедэраты аб’явілі яму вайну.

Каб падавіць Барскую канфедэрацыю Панятоўскі запрасіў ваенную дапамогу ў Расіі. Кацярына ІІ, Прыслала ў РП 100 000 войска. Вайна з канфедэрацыяй цягнулася 3 гады да 1771. Пасля разгрому Барскай канфедэрацыі ў РП не засталося баяздольнай арміі і суседзі Расія, Аўстрыя, Прусія ў 1772 г. прынялі рашэнне аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Згодна з ім да Прусіі адыйшла паўночна-заходняя частка Польшчы, Аўстрыі – поўдзень Польшчы і Галіцыя, Расіі – усходнія землі Беларусі.

Нягледзячы на падзел у РП працягвалі ўзмацняць дзяржаўнасць з дапамогай рэформ. Кульмінацыяй гэтых рэформ стаў 4-гадовы сойм. Самы доўгі ў Гісторыі з 1788 па 1991 гг., Гэты сойм 3 мая 1791 года аб’явіў першую ў Еўропе і другую ў свеце (пасля ЗША) канстытуцыю. Канстытуцыя была досыць дэмакратычнай для свайго часу, ў ёй узгадваліся інтарэсы ўсіх саслоўяў. Згодна з ёй. 1) Выканаўчая улада належыла ураду і каралю; 2) кароль станавіўся спадчынным; 3) заканадаўчая улада – належыла сойму; 4) права "ліберум вета" адмянялася; 5) забараняліся канфедэрацыі; 6) 20 месцаў у сойме прадугледжваліся для мяшчанскага саслоўя; 7) панам забаранялася змяняць па сваёй волі дамовы з сялянамі; 8) Стваралася рэгулярная армія.

Частка шляхты, нездаволеная стратай шляхецкіх вольнасцей, у 1792 г. абвясціла Таргавіцкую канфедэрацыю з мэтай адмены Канстытуцыі 3 мая. Расія, зацікаўленая ў паслабленні цэнтральнай улады ў Рэчы Паспалітай, накіравала на дапамогу канфедэрацыі 100-тысячную армію і ў студзені 1793 г. разам з Прусіяй ажыццявіла другі падзел. Згодна з ім да Прусіі адыйшла цэнтральная частка Польшчы, да Расіі – цэнтральная частка Беларусі. Канстытуцыя 3 мая 1791 года была адменена.

У сакавіку-лістападзе 1794 года на ўцалеўшай ад дзвух падзелаў тэрыторыі разгарнулася паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Мэтай яго было аднаўленне Канстытуцыі 3 мая 1791 года, І узнаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 года. Паўстанцы Вызвалілі Тэрыторыю Польшы, авалодалі Вільняй, барацьба разгарнулася ў Літве і Заходняй Беларусі. Паўстала перспектыва ўзнаўлення РП аднак зноў гэтаму перашкодзіла Расія. Кацярына ІІ вымушана была заключыць вельмі нявыгадны мір з Турцыяй каб перакінуць войскі, што там ваявалі на падаўленне паўстання у РП. 100 000 войска пад кіраўніцтвам Суворава і Ферзена Накіравалася ў РП і да канца 1794 г. узяло Варшаву. Паўстанне было падаўлена, пасля чаго ў 1795 годзе адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй Аўстрыяй і Прусіяй. Да Расіі адышлі Прыбалтыка, Заходнія Беларусь і Украіна. Прусія і Аўстрыя падзялілі застаўшуюся частку Польшчы.

Такім чынам, у выніку трох падзелаў Рэч Паспалітая як дзяржава спыніла сваё існаванне. Беларускія землі адыйшлі да Расійскай імперыі.


Пытанне 20. Культура беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове XVI – XVIII стст.

Адукацыя. Найбольшую актыўнасць ў асветніцкай дзейнасці з другой паловы 16 ст праяўлялі ў Беларусі езуіты, тут была створана цэлая сетка езуіцкіх школ: у Полацку, Нясвіжы, Оршы, Берасці, Пінску, Гародні, Наваградку і ў іншых гарадах і мястэчках. Пазней езуіцкія школы ў Полацку, Гародні, Менску, пераўтварыліся ў калегіўмы якія давалі адукацыю амаль ўніверсітэцкага ўзроўню. У полацкім езуіцкім калегіуме паэтыку і рыторыку выкладаў знакаміты паэт і педагог Мацей Казімір Сарбеўскі. У 1579 ў Вільні пачала дзейнічаць езуіцкая акадэмія – першая ВНУ у ВКЛ. У езуіцкіх навучальных установах выкладалася да пяці моў, гуманітарныя дысцыпліны і асновы прыродазнаўчых навук.

Пры падтрымцы прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя праваслаўнага веравызнання у ВКЛ у канцы 16 – пачатку 17 ст. дзейнічалі праваслаўныя брацтвы. Брацтвамі называліся нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва, што ўзніклі ў процівагу польска-каталіцкай палітыцы кіруючых колаў РП. Буйныя беларускія брацтвы былі ў Вільні, Магілёве, Берасці, Слуцку, Менску, Пінску, Барысаве, Оршы і інш. Брацтвы адыгрывалі вялікую ролю ў пашырэнні асветы і кнігадрукавання. З іх друкарань выйшла 127 наіменаванняў кніг, некаторыя з іх былі на старабеларускай мове. Брацкія школы давалі пачатковую, а некаторыя і сярэднюю адукацыю.

Пасля 1623 г. пачалі стварацца пачаткавыя і сярэднія школы пры базыліянскіх манастырах, так званыя бурсы, якія так-сама давалі грунтоўную адукацыю.

У школах РП маглі вучыцца ўсе жадаючыя, тым не менш большасць вучняў ў школах былі дзеці шляхты, крыху менш – дзеці мяшчан яшчэ менш дзеці сялян. Трэба адзначыць, што да канца існавання РП цвёрдага закона аб забароне дзецям сялян вучыцца не існавала, хоць шляхта неаднаразова спрабавала прыняць такі закон. У школах вучыліся толькі хлопчыкі, дзяўчынкі атрымлівалі хатнюю адукацыю.

З 1773 г. пачала працаваць адукацыйная камісія для таго каб стварыць ў РП не царкоўную – свецкую (не блытаць з савецкай!!!) сістэму адукацыі. За 20 гадоў дзейнасці на тэрыторыі Беларусі камісія заснавала 20 не царкоўных сярэдніх школ звыш 200 не царкоўных пачатковых. У навучальных установах адукацыйнай камісіі 30 % вучняў былі сялянскія дзеці. Акрамя таго ў школах гэтых вучылісь і дзяўчынкі.

Літаратура. Пачаць можна з Яна Казіміра Пашкевіча які напісаў які напісаў ў 1621. верш “Польска квітнет лацінаю, Літва русчызнаю…” Каб падкрэсліць незалежнасць культурнага жыцця ВКЛ ад Польшы.

Мялеці Сматрыцкі напісаў каля 1609 года публіцыстычны твор “Трэнас” – плач праваслаўнай царквы пасля тых пагромаў, што ўчыніў Іпацій Пацей.

Шырокую папулярнасць ў тагачасным грамадстве мелі таксама перакладныя творы. Беларускія кніжнікі зрабілі даступнымі для насельніцтва ВКЛ вядомыя ў свеце “Аповесць пра Трышчана”, “Александрыю”, “Аповесць пра Трою”.

У гэты час з’явілась і мемуарная літаратура. Беларускія аўтары мемуарнай прозы РП Філон Кміта Чарнабыльскі і Федар Еўлашэўскі, якія пакінулі ўспаміны аб сваім жыцці.

Працягвала развівацца летапісанне. Найбольш вядомыя творы гэтага жанру – Баркулабаўскі летапіс і Магілёўская Хроніка, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага Рускага іЖамойцкага”, Хроніка Быхаўца і інш. У другой палове 16 ст. напісалі пра гісторыю ВКЛ Мацей Стрыйкоўскі і Аляксандр Гваньіні. Гэтыя гісторыкі прынялі ўдзел ў стварэнні ідэалогіі РП якая атрымала назву Сарматызм. Паводле яе, ў старажытнасці тэрыторыю РП захапілі сарматы, вандроўныя плямёны, што ў 5 ст. да н. э. абіталі ў стэпах Прычарнамор’я. Патомкі сарматаў гэта саслоўе шляхты. Прадстаўнікі астатніх саслоўяў, гэта патомкі падпарадкаваных народаў.

Павярхоўнымі ўяўленні шляхты аб “сарматскім” быце і цесныя кантакты з Асманскай імперыяй вялі да памылковай падмены ўсяго сарматскага матэрыяльнай культурай Блізкага Усходу, што спрыяла распаўсюджанню моды на ўсё ўсходняе. З Асманскай імперыі і Персіі ў Рэч паспалітую вязецца зброя, тканіны, адзенне – каб дом і адзенне “сучаснага сармата” нагадваў дом і адзенне “сармата старажытнага”. Нават заказаныя мясцовым майстрам прадметы павінны былі вытрымлівацца ва ўсходнім стылі. Чым багацейшым быў шляхціц, тым мацней яго адзенне нагадвала касцюм усходняга вяльможы. Апранацца па-іншаму было не вартым сапраўднага арыстакрата.

Да канца XVIII ст. шуба, кунтуш, боты шляхціца апавяшчалі ўсіх навокал аб сацыяльным становішчы сваіх уладальнікаў. У гэтым нямым маналозе ўдзельнічаў і доўгі шырокі пояс, які гаварыў грамчэй усіх прадметаў адзеня. У гэты час самыя дарагія кунтушовыя паясы выраблялісь у Слуцку і каштавалі яны 1000 злотых, што складала гадавы аклад афіцэра тагачаснай арміі Рэчы Паспалітай.

Адзін з выдатнейшых паэтаў РП 17 – 18 ст. манах Сімяён Полацкі ў міру Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч (1629 – 1680). Ён скончыў Кіева-Магілянскі калегіўм выкладаў ў брацкай школе ў Полацку. У 1664 г. пераехаў у Маскву, дзе стаў настаўнікам царскіх дзяцей, ў тым ліку і Пятра І. У Маскве ён арганізаваў друкарню і стаў адным з заснавальнікаў Славяна-Грэка-Лацінскай акадэміі першай ВНУ ў Расіі. Яго літаратурная спадчына “Буквар языка славенска”, “Псалтыр рыфмаваная”, “Рыфмалагіён”, “Віртаград шматкаляровы”.

Іншыя паэты РП беларускага паходжання гэта Філафей Утчыцкі аўтар “Стіхов краесогласных” і Андрэй Белабоцкі аўтар паэмы “Пяцікніжжа”.

У 17 – 18 ст з’явіліся вершаваныя зборнікі песеннай лірыкі на гутарковай беларускай мове, Сярод іх вядомы “Аршанскі”, “Курніцкі”, “Маскоўскі” зборнікі змяшчаюць каля 150 любоўных песняў. Зборнікі былі рукапісныя, імёны аўтараў да нас не дайшлі. У канцы 18 ст. на беларускай мове з’яўляецца ананімная “Песня беларускіх жаўнераў” прысвечаная паўстанню Касцюшкі.

У першай палове 18 ст. Францішка Уршуля Радзівіл напісала для нясвіжскага тэатра цэлы зборнік “Камедыі і трагедый”. Усе яны былі пастаўлены на сцэне Нясвіжскага тэатра. У 1754 сборнік быў апублікаваны.

Навука. У Беларусі перыяда РП. Вядомы такія імёны як Казімір Семяновіч 1600 – 1651, які знайшоў спосаб стварэння многаступенчатых ракет. У 1650 г. выйшла яго кніга “Вялікае мастацтва артылерыі”. Яна мела поспех ва ўсёй Еўропе. Аднак магчыма яна стала прычынай смерці яе аўтара, мяркуюць, што яго забілі піратэхнікі за тое, што ён выдаваў сакрэты іх рамяства.

Марцін Пачобут-Адляніцкі 1728 – 1810. Прадстаўнік гарадзенскай шляхты. Адукацыю набыў ў гародзенскіх езуітаў затым ў еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў ў Полацку і Вільні. У 1780 – 1799 быў рэктарам Галоўнай Віленскай школы (пазней гэта навучальная ўстанова была пераіменавана ў Віленскі ўніверсітэт). Пачобут-Адляніцкі вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е.

Казімір Лышчынскі 1634 – 1689 г. Напісаў трактат аб неіснаванні Бога за што быў спалены на вогнішчы. Раскажыце пра Казіміра.

У Гародні была заснавана медыцынская школа з 1770 г. яе ўзначаліў Жан Эмануіл Жылібер. Які заснаваў ў школе прыродазнаўчы і анатамічны кабінеты, аптэку, батанічны сад. У Беларусі вядомы медык і натураліст напісаў кнігу “Літоўская флора”.

Дзякуючы стараням Георгія Каніскага (1717 – 1795) праваслаўе не знікла канчаткова з тэрыторыі Беларусі. У 1756 г ён заснаваў Магілёўскую духоўную семінарыю. Па гэтай прычыне А. С. Пушкін сказаў пра яго “Георгі ёсць адзін з самых дабрапамятных мужоў мінулага стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі.”

Архітэктура. У 16 ст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца будынкі ў стылі архітэктуры рэнесанса. Рэнесансныя архітэктурныя помнікі абавязкова завяршаюцца купалам, маюць нішы і аркадныя галерэі. Самым характэрным архітэктурным помнікам Рэнесанса на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца сабор у Смаргоні.

У 17 – 18 ст. ў архітэктуры Беларусі шырока распаўсюдзіўся стыль Барока. Першы ў Рэчы Паспалітай помнік архітэктуры барока, касцёла езуітаў у Нясвіжы. Архітэктурныя помнікі стылю Барока вызначаюцца маляўнічасцю сілуэта, (царква ў Беразвеччы пад Глыбокім, касцёл кармелітаў у Глыбокім, адноўлены пасля Паўночнай вайны Полацкі Сафійскі сабор). У Мінску ў стылі Барока пабудаваны Петрапўлаўскі сабор на Нямізе, Святадухаўскі сабор на Плошчы 8 сакавіка і побач касцёл панны Марыі.

У апошняй трэці 18 ст. у Беларусі распаўсюджваецца архітэктура класіцызма. Яна была заснавана на магчымасцях антычнай ордэрнай сістэмы пераважна дарычнай. Іншымі словамі, будынкі будаваліся вельмі падобнымі на старажытнагрэчаскія храмы. Беларускі класіцызм развіваўся паралельна з познім барока, а ў канцы стагоддзя стаў асн. маст. кірункам. Сярод помнікаў гэтага стылю Ружанскі і Свяцкі палацы. Станаўленне класіцызму звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва. Горад разглядаўся як цэласная спланаваная сістэма (праект планіроўкі комплексу Ласосна каля Гродна). У Мінску, Віцебску, Полацку і інш. вялося ўпарадкаванне вулічнай сеткі, узбуйняліся кварталы, ствараліся новыя плошчы. У палацава-сядзібным будаўніцтве класіцызм абумовіў геаметрычнасць планіроўкі (пераважна сіметрычна-восевай) тэрыторыі сядзібы.

Выяўленчае мастацтва. У др. палове 16 – 17 ст. важную ролю працягваў адыгрываць іконапіс і драўляная скульптура. Але сваё важнае месца пачалі займаць кніжная мініяцюра і гравюра. Усё больш распаўсюджваецца партрэтны жывапіс. Магнацкія палацы пачалі ўпрыгожваць выявы знакамітых прадстаўнікоў іх родаў. Ужо ў 18 ст. у Нясвіжскім замку было 984 карціны на палатне і дрэве. Партрэтны жывапіс гэтага часу атрымаў назву “Сармацкага партрэта”. Звычайна пад “Сармацкім партрэтам” разумеюць выяву багатага шляхціча ў кунтушова-жупанавым касцюме пры поясе і шаблі, або апранутага ў рыцарскі доспех абавязкова з якім-небудзь узбраеннем.

Тэатр. Тэатр у Беларусі развіваўся з часоў незалежнасці ВКЛ ва ўсіх колах грамадства. У адрозненні ад Маскоўскай дзяржавы ў Беларусі ліцэдзейства не лічылась грахом і не праследавалась дзяржавай. Сярод сялян і не багатых мяшчан. Вельмі папулярны былі батлейкі сваеасаблівыя лялечныя тэатры размешчаныя ў скрынях. Акрамя таго забаўлялі народ і скамарохі сярод іх былі мядзьведзьнікі, фокуснікі, музыкі, танцоры, бахары (тыя хто расказваў “байкі”). Вельмі папулярна ў народзе была “Народная драма”, калі сяляне мяшчане ў свой вольны час самі разыгрывалі невялікія сцэнкі і цэлыя спектаклі. Самымі вядомымі спектаклямі былі “Цар Максімільян”, “Цар Ірад”, “Лодка”.

У 16 і 17 ст. у многіх навучальных установах дзейнічаў школьны тэатр. Асабліва яго любілі выкарыстоўваць ў сваіх школах езуіты. Вучні гэтых школ для сваіх бацькоў родственнікаў і суседзяў ставілі спектаклі, праз якія прапагандавалась каталіцкая вера.

У 18 ст. на тэрыторыі Беларусі атрымаў шырокае распаўсюджанне прыгонны тэатр. Кожны паважаючы сябе магнат утрымліваў прыгонную тэатральную трупу, якая давала канцэрты для арыстакратыі. Часта магнаты адпраўлялі вучыцца тэатральнаму мастацтву сваіх прыгонных за мяжу. Найбольш вядомы ў Беларусі былі прыгонныя тэатра Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Гародзенскі тэатр Тызенгаўзаў, Слонімскі тэатр Агінскага, Ружанскі – Сапегаў, Свіслацкі – Тышкевічаў. Тэатр Міхаіла Казіміра Агінскага быў самы лепшы. Сцэна яго была настолькі вялікай, што акцёры туды маглі заязджаць на конях. Пры неабходнасці на сцэне ўладкоўваўся басейн дзе паказываліся марскія сражэнні.

Музыка. У развіцці музычнага мастацтва вялікая роля належыць каталіцкай царкве. Іменна ў каталіцкіх касцёлах ўсталёўвалісь арганы і утрымлівалісь хоры. Свецкія (не царкоўныя) хоры – капэлы з’явіліся у магнацкіх палацах ў 18 ст. У гэты час капэлы і аркестры існавалі пры кожным магнацкім тэатры. У канцы 18 ст. пачынае сваю творчасць сусветна-вядомы кампазітар ўраджэнец Беларусі і сапраўды патрыёт Рэчы Паспалітай Міхаіл Клеафас Агінскі. За сваё жыццё ён напісаў шматлікія музычныя творы: мазуркі, галопы, паланэзы маршы. Найлепшым яго творам лічыцца паланэз “Развітанне з Радзімай” які пазней стаў называцца паланэз Агінскага. Яшчэ адзін яго вядомы твор гэта музыка да песні “Яшчэ Польша не загінула”, які ў наш час з’яўляецца гімнам Польшчы.
1   2

Падобныя:

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў V іі I класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconБеларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.)

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconКонтрольныя тэмы заліка па гісторыі Беларусі
Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconУтварэнне Рэчы Паспалітай
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай — адзін з найбольш цікавых І складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Жамойцкага у складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў (далей вкл). Аўтар паспрабуе акрэсліць кампетэнцыю І дзейнасць павятовых соймікаў...

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconГісторыя праваслаўнай царквы на Мазыршчыне ( XIV – XVIII стст.)
Вялікага Княства Літоўскага І рэчы Паспалітай распрацавана недастаткова. Спеціяльных прац прысвечаных дадзенай тэме няма. Некаторыя...

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconЗацвярджаю: дырэктар дуа
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства І нацыі (канец ХVIII – пачатак ХХ ст.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка