Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)




НазваЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)
старонка1/2
Дата канвертавання28.10.2012
Памер336.98 Kb.
ТыпДокументы
  1   2
Блок 3. (Уключае у сябе толькі лекцыю 4)

Лекцыя 4. Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др.пал.XVI – XVIII стст.)

Пытанне 15. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб’яднання ВКЛ і Польшчы.

Пытанне 16. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.

Пытанне 17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.

Пытанне 18. Знешняя і ўнутраная палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ – першай палове ХVІІІ стст.

Пытанне 19. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у другой палове XVIII ст. Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

Пытанне 20. Культура беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове XVI – XVIII стст.


Пытанне 15. Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб'яднання ВКЛ і Польшчы.

Па канспекту.


Пытанне 16. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.

З уваходжаннем ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай мясцовая сістэма кіравання засталася ранейшай, але дзяржаўны лад некалькі змяніўся. На чале дзяржавы стаяў кароль. Але яго паўнамоцтвы былі абмежаваны соймам.

Заканадаўчую ўладу меў сойм, але дэпутаты ад ВКЛ мелі на ім толькі трэцюю частку месцаў. Сойм падзяляўся на дзве палаты: сената і пасольскай ізбы. У сенат уваходзілі вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі, магнаты, вышэйшае духавенства. Удзельнікі сената атрымлівалі там месцы пажыццёва. У пасольскую ізбу ўваходзілі паслы ад паветаў, іх абіралі на павятовых сойміках. На кожную новую сесію сойма абіралі новых паслоў.

З другой паловы 17 ст. значная частка беларускай шляхта апалячылася і акаталічалася, што прывяло да дэзінтэграцыі грамадства. Ужо 1696 г. насуперак Статуту ВКЛ ад 1588 г. на сойме ў Варшаве было прынята рашэнне аб тым, што адзінай дзяржаўнай мовай стане польская і гэта рашэнне было падтрымана і беларускімі пасламі. У выніку беларуская мова захавалася толькі ў гаворках простага народа.

Дзяржаўная ж улада ўнутры Рэчы Паспалітай Пачала загніваць. Першай прыкметай гэтага загнівання сталі Генрыхавы Артыкулы 1574 г. Кароль Жыгімонт Аўгуст 2 памер бяздзетным. Неабходна было выбраць новага караля. Шляхта спыніла свой выбар на Генрыху Валуа прадстаўніку Французкай каралеўскай сям’і. Іменна ён быў абраны каралём РП.

Генрых Валуа быў досыць безадказным і недалёкім чалавекам, таму прадстаўнікі паразітычнай часткі шляхты падсунулі яму на подпіс дакумент, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай Генрыхавы Артыкулы. Генрых адразу не зразумеў што падпісвае, але праз год ён разабраўся, што ён такое падпісаў і калі разабраўся то ўцёк ў Францыю змагацца за французскі трон.

Паводле гэтых артыкулаў шляхта атрымлівала такія правы, якіх не мела ні адна шляхта ў свеце. 1. Каралі пазбаўляліся права перадаваць трон па спадчыне. Кожны раз пасля смерці кароль павінен быў абірацца на выбарах. 2. Кароль не мог уводзіць новыя падаткі без згоды сойма. 3. Кароль не мог аб’явіць вайну або заключыць мір без згоды сената а, без згоды ўсяго сойма, аб’явіць аб зборы войска. 4. Каралеўскае наёмнае войска “Гвардыя” скарачалася да мінімума. 5. Шляхце, якая ўдзельнічала ў замежных паходах, кароль абавязваўся плаціць як наёмнікам. 6. Сойм павінен збірацца не радзей чым раз ў два гады а паміж сесіямі сойма пры каралі знаходзілася 16 сенатараў рэзідэнтаў, якія сачылі за яго дзейнасцю і абмяжоўвалі яго ўладу. 7. З ўсіх правоў у караля заставалася толькі права прызначаць дзяржаўных чыноўнікаў. 8. Калі кароль адмаўляўся выконваць Генрыхавы Артыкулы, пастановы сойма або іншыя законы, шляхта магла адмовіцца павінавацца каралю і аб’явіць рокаш. Рокаш гэта ўзаконены бунт. Такім чынам, генрыхавы артыкулы пазбавілі ўлады караля, і ўся яна сканцэнтравалася ў руках сойма.

А з 1652 г. пазбавіўся ўлады і сойм. У гэтым годзе Пасол Упіцкага павета Уладзіслаў Сіцынскі, падкуплены Янушам Радзівілам, упершыню прымяніў права Ліберум Вета, гэта значыць адзін адмяніў рашэнне ўсяго сойма, чым сарваў яго працу. У якім годзе шляхта атрымала права на Ліберум Вета гісторыкам невядома, але той, хто яго прымяніў стварыў не здаровы прэцэдзент, які стаў паўтарацца амаль кожны год. З 1652 па 1764 з 54 соймаў было 48 сарвана. Такім чынам, пасля учынку Уладзіслава Сіцынскага ў РП, увогуле знікла ўсякая ўлада і пачалася анархія. Тэрыторыя РП была падзелена паміж 20 магнацкімі родамі ў якіх магнаты былі абсалютнымі ўладарамі і часта вялі войны адзін з адным. У выніку гэтых войнаў ужо ў 18 ст. склаліся ўсе ўмовы для раздзелу РП паміж больш моцнымі суседзямі.


Пытанне 17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.

Каля 70 % часу існавання РП на яе тэрыторыі ійшла вайна. Пасля заключэння Люблінскай уніі ў 1569 г. вайна з Расіяй не спынілася, а працягвалася аж да 1583 г. 17 ст. самае ваеннае стагоддзе беларускай гісторыі, 55 гадоў з яго ў Беларусі ійшлі Войны Самай крывапрпралітнай была вайна РП з Расіяй ў 1654 – 1667 г. пад час гэтай вайны загінула 2/3 насельніцтва Беларусі. У 18 ст. з 1700 па 1721 ійшла Паўночная вайна паміж Расіяй і Швецыяй але на тэрыторыі Рэчы паспалітай адбываліся ўсе баявыя дзеянні, у выніку каторых загінула 1/3 насельніцтва Беларусі.

Пасля заканчэння войнаў паны часта ійшлі насустрач сялянам, арганізоўваючы слабоды. Слабада гэта вёска, ў каторай на некалькі год адмяняліся павіннасці і падаткі. У слабаду зыходзіліся сяляне, што хаваліся па лясах і, за кароткі тэрмін, узнаўлялі разбураную гаспадарку. Потым яны зноў абкладаліся падаткамі, але назва “Слабада” захоўвалася назаўжды.

Што датычыцца павіннасцяў і падаткаў то гісторыкі іх налічылі звыш 150. Акрамя традыцыйных, паншчыны, дзякла, чыншу, існавалі: запісное падатак за афармленне дакументаў, рэйтаршчына, падатак на утрыманне войска, жарнавое, падатак за карыстанне сваімі жорнамі, замест панскага млына.

Самымі цікавымі падаткамі былі два наступныя. Першы, калі хлопец жаніўся на дзяўчыне, якая жыла ў маёнтку не яго пана, то ён абавязаны быў сплаціць пану, з маёнтка каторага гэта дзяўчына, куніцу, і, толькі пасля гэтага жаніцца. Другі падатак увогуле сатанінскі, калі ў пана быў бровар (прадпрыемства па вырабу гарэлкі або піва), то сяляне абавязаны былі купіць у свайго пана ў год пэўную норму гарэлкі. Калі сяляне былі не п’юшчымі, то яны маглі гэту гарэлку не забіраць, аднак грошы, якія гэта гарэлка каштавала, пану патрабавалася аддаць абавязкова.

Тым не менш, для беларускага селяніна сам пан не быў такой вялікай бядой як арандатар панскага маёнтка. Паны часта здавалі маёнткі у арэнду, каб самім не займацца клопатамі аб ім. Для сялян здача маёнтка ў арэнду абазначала тое, што падаткі іх узрасталі ўдвая. Арандатар павінен быў расплаціцца з гаспадаром ды яшчэ зарабіць нешта сабе, і усё гэта адбывалася за кошт сялян. А былі і такія маёнткі якія пераздаваліся ў арэнду па чатыры і па пяць разоў. Практыка здачы маёнткаў у арэнду стала прычынай некалькіх узброеных паўстанняў сялян. Адно з такіх паўстанняў гэта паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы. 1740 – 1744 г.

Не гледзячы на ўсё гэта пераважная большасць беларускіх сялян, мела дастаткова моцную гаспадарку, якая была ў стане пракарміць сябе, дзяржаву і яшчэ «падкінуць» Захаду. У параўнанні з Расійскімі сялянамі, беларускія былі сапраўднымі багацеямі. Прыгоннае права ў Расіі было настолькі бязлітасным, што рускія сяляне цэлымі вёскамі ўцякалі ў Беларусь ў пошуках лепшай долі. Дастаткова сказаць, што на момант падзелаў РП у Беларусі на 5 міліёнаў насельніцтва прыходзіўся 1 мільён беглых рускіх сялян.

Гарады. Квітнеючыя беларускія гарады XVI – пачатку XVII ст. увайшлі ў другую палову XVII – XVIII ст. у стане страшэннага разбурэння. Напрыклад, калі да пачатку ваенных дзеянняў Паўночнай вайны ў Крычаве мела жыхарства 500 сем'яў, то пасля засталося каля 20. А Орша у пачатку XVIII ст. стала пустым горадам.

Пасля разбуральных навалаў жыхары беларускіх гарадоў і мястэчак пачалі расчышчаць пажарышчы і адбудоўваць свае сядзібы. Але вярнуць былую веліч гарадам Беларусі ім так і не ўдалося. У XVIII ст. чалавек няўтульна адчуваў сябе ў славутых раней Магілёве, Віцебску, Менску. Смецце з вуліц тут не прыбіралася. Вуліцы практычна не брукаваліся. Рыначныя плошчы зарасталі пустазеллем. Ноччу гарады не асвятляліся.

Жыхары і ўлады. Пасля ваенных спусташэнняў гарадскі люд пачаў інтэнсіўна папаўняцца яўрэйскім насельніцтвам. Прыток яўрэяў у асноўным з Польшчы і Украіны падтрымліваўся дзяржаўнай уладай і буйнымі землеўласнікамі. У гэтым яны бачылі крыніцу павелічэння прыбыткаў, бо яўрэй-рамеснік, яўрэй-гандляр сваімі капіталамі і працай ажыўлялі гаспадарчую дзейнасць. У буйных гарадах Беларусі яўрэі складалі ў гэты час каля 30 – 40 % насельніцтва, а ў мястэчках – часцяком палову і болей.

Гарады Беларусі, як і раней, карысталіся Магдэбургскім правам. Але ва ўмовах суцэльнай прадажнасці ўлад Рэчы Паспалітай усе пасады ў гарадской адміністрацыі захоплівалі багатыя гарадскія вярхі. Праўдамі і няпраўдамі яны перакідвалі асноўныя падаткі на плечы простых гараджан, памнажаючы свае капіталы.

А падаткі тыя былі немалыя. 3 насельніцтва гарадоў спаганяліся на карысць дзяржавы падымнае, «гіберна» (падатак на утрыманне арміі), паштовае, за карыстанне ворнай зямлёй, сенажацямі і агародамі гарадское жыхарства сплачвала чынш. Цяжарам на плечы мяшчан клаліся грашовыя выплаты магістрату на гарадскія патрэбы. Плюс да гэтага гараджане выходзілі на ахову сваіх паселішчаў, рамантавалі замкавыя ўмацаванні, прымалі на пастой дзяржаўных службовых асоб і прадстаўлялі кватэры для войска.

Гаспадарчае жыццё. Рамяство і гандаль заставаліся асновай гаспадарчай дзейнасці гараджан. Гандаль, як унутраны, так і знешні, вёўся ў традыцыйных формах. Буйныя гарады з'яўляліся таксама буйнымі гандлёвымі цэнтрамі. У малых гарадах і мястэчках перыядычна праводзіліся кірмашы. Найбуйнейшы з іх адбываўся ў Зэльве. Значныя кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы.

У разглядаемы час ад 25 да 50 % гарадскога насельніцтва займалася рамяством. Зноў жа, як і раней, рамеснікі былі згрупаваны ў прафесійныя цэхі. Але з XVIII ст. цэхі вычарпалі рэсурсы для самаразвіцця. Разбагацеўшыя майстры і цэхмістры, падмяўшы пад сваю ўладу падмайстраў і вучняў, няшчадна іх эксплуатавалі. Абвастрыліся адносіны паміж цэхавымі і няцэхавымі рамеснікамі, апошніх станавілася ўсё больш. Тым не менш, у XVIII ст. цэхі яшчэ адыгрывалі першасную ролю на рынках гарадоў, асабліва буйных, дзе мелі даўнія традыцыі і трывалыя пазіцыі. Усё ж спыніць пранікненне ў эканоміку мануфактурнай вытворчасці цэхі былі не ў стане.

Першыя мануфактуры. Мануфактурамі (ад лацінскага manus – рука і factura – выраб) называліся капіталістычныя прадпрыемствы, якія былі заснаваны на ручной працы і шырокім яе падзеле. Яны былі пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі. Мануфактуру з майстэрняй рамесніка блізіла выкарыстанне ручной працы. А з фабрыкай падабенства мануфактур было ў тым, што на гэтых прадпрыемствах ужывалася наёмная праца, і прысутнічаў яе падзел.

Панаванне ў вялікіх гарадах цэхавых арганізацый абумовіла пачатковую канцэнтрацыю мануфактур галоўным чынам у малых гарадах, мястэчках. Першыя ў Беларусі мануфактуры з'явіліся ў 10 – 30-х гадах XVIII ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры, а таксама Свержаньская – фаянсавая. Шырокую вядомасць атрымалі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў. Усяго ў Беларусі было 53 мануфактуры, на якіх было занята 2400 рабочых.

Такім чынам, у другой палове XVII — першай палове XVIII ст. беларуская веска і горад перажывалі заняпад у сваім развіцці. Звязаны ён быў з разбурэннямі ды нястачамі ваеннага ліхалецця. Але ў другой палове XVIII ст., пасля аднаўлення гаспадаркі, цераз спробы пераадолення палітыка-эканамічнага крызісу Рэчы Паспалітай у эканоміцы Беларусі прабіваліся парасткі новых вытворча-грамадскіх адносін.


Пытанне 18. Знешняя і ўнутраная палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ – першай палове ХVІІІ стст.

Лівонская вайна 1558 – 1583 гг. У сярэдзіне XVI ст. абвастрыліся знешнепалітычныя адносіны паміж каралеўствам. Шведскім, Дацкім, Польскім, Вялікім княствам Літоўскім царствам Маскоўскім. Асноўная барацьба паміж імі шла за землі аслабелага Лівонскага ордэна. У 1558 г. Лівонскі ордэн адмовіўся плаціць даніну за эстонскія землі і Юр’еў (сучасны Тарту) маскоўскаму цару Івану IV. Апошні ў студзені 1558 г. паспяхова пачаў вайну супраць Ордэна і захапіў шэраг прыбалтыйскіх гарадоў. Але Швецыя, Данія, Польшча і ВКЛ не жадалі замацавання ўсходняга суседа на Балтыйскім узбярэжжы. У 1561 г. Лівонскі ордэн спыніў сваё існаванне і быў падзелены паміж Швецыяй, Даніяй, Польшчай і ВКЛ на чатыры часткі. Апошні магістр Готард Кетлер стаў васалам караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста.

У 1562 г. Іван IV пачаў вайну з Жыгімонтам II Аўгустам. Спачатку вайна была даволі ўдалай для маскоўскага цара. У 1563 г. былі захоплены Полацк і паўночна-ўсходняя частка Беларусі. Іван IV меў намер рухацца ў бок Менска і Наваградка. Аднак 26 студзеня 1564 г. пад Улай (каля Чашнікаў) яго войскі былі разбіты арміяй гетмана Мікалай Радзівіла Чорнага, пасля чаго вайна набыла пазіцыйны характар.

Цяжкасці вайны былі адной з прычын заключэння паміж ВКЛ і каралеўствам Польскім Люблінскай уніі (1569 г.). Аднак Надзеі шляхты ВКЛ на неадкладную дапамогу Польшчы не спраўдзіліся. У канцы 1569 г. паміж Рэччу Паспалітай і царствам Маскоўскім было заключана часовае пагадненне. Заваяваная частка ВКЛ заставалася пад кантролем Маскоўскай дзяржавы.

У 1576 г., пасля абрання каралём Рэчы Паспалітай венгерскага князя Стэфана Баторыя, распачаўся новы этап вайны. Сабраўшы значныя сродкі на ваенныя патрэбы, Баторый упарадкаваў польска-літоўскае войска, узмацніў яго нямецкімі і венгерскімі наёмнікамі, абнавіў артылерыю. У 1579 г. войска Рэчы Паспалітай быў адваяваны Полацк, У 1580 г. узяты Вялікія Лукі, у 1581 г. абложаны Пскоў, але захапіць яго не ўдалося. У 1582 г. у Яме-Запольскім (каля Пскова) Стэфан Баторый заключыў з Іванам IV дагавор аб перамір’і на 10 гадоў. Рэч Паспалітая вяртала сабе Полацк, Лівонію, далучала паўднёвыя землі Эстоніі і Курляндскае герцагства, да Швецыі адыходзіла паўночная частка Эстоніі. Такім чынам, у выніку Лівонскай вайны Маскоўскае царства не здолела замацавацца ў Прыбалтыцы. Адзінае, чаго яно дабілася, гэта вяртання сваіх тэрыторый, якія былі захоплены Рэччу Паспалітай у 1579 – 1581 гг.

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629 гг.). У пачатку XVII ст. спробу зацвердзіцца ў Прыбалтыцы зрабіла Рэч Паспалітая. Але на яе шляху паўстала Швецыя. У 1599 г. шведскі сойм скінуў польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІІ Вазу са шведскага прастолу. Імкнучыся вярнуць сабе трон, Жыгімонт ІІІ Ваза распачаў вайну. У 1600 г. вялікае шведскае войска пад кіраўніцтвам герцага Карла (з 1604 г. – кароль Карл IX) уступіла ў Лівонію. Яно хутка захапіла Эстонію, падышло да Рыгі і аблажыла яе. Супраць шведаў кароль Рэчы Паспалітай накіраваў войска на чале з гетманамі Крыштофам Радзівілам і Янам Хадкевічам. Рашаючая бітва адбылася 27 верасня 1605 г. каля Кірхгольма (Саласпілса), што ў 13 км ад Рыгі. Шведская армія, якая мела значную перавагу над войскам ВКЛ, была разбіта і страціла дзве трэці свайго складу.

Перамога войска ВКЛ выратавала Рыгу, аднак шведы не былі выгнаны з Лівоніі і вайна працягвалася. У 1621 г. кароль Швецыі Густаў II Адольф (сын Карла IX), узмацніўшы армію і падпісаўшы мір з Даніяй і Расіяй, захапіў большую частку Лівоніі і Рыгу. У хуткім часе шведы занялі Падзвінне, Панямонне і пачалі наступление на Польшчу. У 1622 г. было падпісана асобнае перамір’е магнатаў ВКЛ са Швецыяй, а ў 1629 г. У Альтмарку (цяпер горад Новы Торг у Польшчы) – паміж Дзвюма дзяржавамі перамір’е на 6 гадоў.

Такім чынам, мэты Рэчы Паспалітай у вайне са Швецыяй на захоп Прыбалтыкі не былі дасягнуты. Прыбалтыка была падзелена: Швецыя атрымала Эстонію (Відземе з Рыгай), Рэч Паспалітая – Латгалію і Курляндскае герцагства. Але такія вынікі вайны не задаволілі ні адзін з бакоў.

Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634 гг.). У пачатку XVII ст. вышэйшыя магнацка-Шляхецкія колы Рэчы Паспалітай вырашылі выкарыстаць крызісную сітуацыю ў Маскоўскай дзяржаве. «Смутны час» даваў ім надзею на далучэнне новых зямель на Усходзе.

Смутны час узнік у Расіі таму, што пасля Івана ІV Грознага не засталося спадкаемцаў. Старэйшага сына – Івана, Іван Грозны забіў сам, сярэдні Фёдар быў слабы розумам (магчыма, пакутаваў хваробай Даўна) і правіць не мог, Малодшы Дзьмітрый на момант смерці Івана ІV Грознага быў яшчэ немаўляткам. Таму Баярамі было вырашана, назначыць рэгентам (часовым царом) аднаго з баяр Барыса Гадунова, пакуль падрасце Дзмітрый Іванавіч. Барыс Гадуноў не хацеў быць часовым царом, а імкнуўся стаць пастаянным. Таму, калі Дзьмітрыю споўнілася 8 гадоў, ён аддаў тайны загад забіць царэвіча. Дзмітрый быў забіты, а тагачаснай грамадскасці было сказана, што ён загінуў у выніку няшчаснага выпадку. На месца “няшчаснага выпадку” была, нават, паслана следчая камісія якая заключыла: “царэвіч Дзьмітрый памёр ад таго, што перарэзаў сабе горла, калі забаўляўся з нажом”. Само сабой разумеецца, што ў такі няшчасны выпадак ніхто ў сур’ёз не верыў ні ў Маскве, ні ў Расіі, ні за мяжой. Трон Барыса Гадунова захістаўся, аб ім усё грамчэй і грамчэй сталі гаварыць як аб забойцы і ўзурпатары. У Расіі не засталося ніводнага законнага прэтэндэнта на ўладу, таму за яе пачалася лютая барацьба. Так пачаўся смутны час.

У асяроддзі магнатаў Рэчы Паспалітай узнікла ідэя – пасадзіць на маскоўскі трон свайго стаўленіка, які б абвясціў сябе царэвічам Дзмітрыем. У 1604 г. войска шляхтічаў дабраахвотнікаў, казакаў і татар на чале з самазванцам Дзмітрыем (верагодна, былым манахам Рыгорам Атрэп'евым) выступіла ў напрамку Масквы. На гэтым шляху войскі Iлжэдзмітрыя сталі хутка папаўняцца незадаволеным рускім людам, да яго далучылася і частка маскоўскага войска. У 1605 г. пры падтрымцы баяр Ілжэдзмітрый уступіў у Маскву і абвясціў сябе царом, Барыс Гадуноў жа быў забіты разам з усёй яго сям’ёй.

Аднак знаходжанне Ілжэдзмітрыя на маскоўскім прастоле было нядоўгім. Чуткі аб прыхільнасці новага цара да каталіцкай веры і яго патаемных сувязях з уладамі Рэчы Паспалітай выклікалі баярскую змову, у выніку якой Ілжэдзмітрый быў забіты. Царом жа выбралі баярына Васіля Шуйскага. Але яму не ўдалося спыніць разлад ў Маскоўскай дзяржаве. У гэты умовах у 1608 г.. дзякуючы намаганням правячых колаў Рэч Паспалітай, быў знойдзены новы самазванец – Iлжэдзмітрый ІI (сапраўднае імя яго невядома). Яго войска стала лагерам у сяле Тушыне і спрабавала захапіць Маскву. Шуйскі звярнуўся за дапамогай да шведскага караля Карла IX.

У такой сітуацыі кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІІ Ваза абвясціў, што «яго продак Ягайла быў сынам княжны з роду Рурыкавічаў» і тым самым ён мае правы на маскоўскі прастол. Такім чынам, была знойдзена падстава для адкрытай ваеннай інтэрвенцыі супраць Маскоўскай дзяржавы. Адным з галоўных ініцыятараў ваеннага паходу быў канцлер ВКЛ Леў Сапега. У 1610 г. войска Рэчы Паспалітай захапіл Смаленск і рушыла на Маскву. Маскоўскае баярства звергла Шуйскага і ўпусціла шляхецкае войска пад кіраўніцтвам гетмана Станіслава Жалкеўскага ў сталіцу. Тут баяры абралі царом сына Жыгімонта Вазы – Уладзіслава IV. Аднак Жыгімонт Ваза, апасаючыся за жыццё сына, не пусціў яго ў Маскву.

Грабяжы шляхецкіх, казацкіх атрадаў і шведскіх войскаў выклікалі абурэнне насельніцтва. У Ніжнім Ноўгарадзе Купец Мінін і Князь Пажарскі сфарміравалі народнае апалчэнне якое рушыла на Маскву, і вызваліла ў 1612 г. сталіцу. У 1613 г. у выніку ўсенародных выбараў быў абраны новы цар – шаснаццацігадовы міхаіл Раманаў.

Наступныя спробы Рэчы Паспалітай усталяваць уладу ў Маскоўскай дзяржаве (паход гетмана Кароля Хадкевіч ў 1617 г. і інш.) былі беспаспяховымі. У 1618 г. у Дэўліне (недалёка ад Сергіева Пасада) было падпісана перамір’е на 14,5 гадоў. Да Рэчы Паспалітай адышлі Смаленск і Чарнігава-Северскія землі.

У 1632 г., пасля абрання каралём Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV, маскоўскі цар Міхаіл Раманаў паспрабаваў вярнуць Смаленск. Вайна завяршылася ў 1634 г. падпісаннем міра тэрмінам на 20 год ў Белай (паміж Дарагабужам і Вязьмай). Па яго ўмовах, Уладзіслаў IV за выкуп адмаўляўся ад сваіх правоў на маскоўскі прастол і тытул, а маскоўскі цар атрымаў права ўключаць у тытул дадатак – словы «усяе Русі» (без прэтэнзій на землі «Малой Русі»).

Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь. У 1648 г. пачалося казацкае паўстанне на Украіне супраць польскіх паноў. Яго ўзначаліў шляхціц Богдан Хмяльніцкі, выбраны казацкім гетманам. Цэнтрам паўстання стала Запарожская Сеч. Заключыўшы саюз з крымскім ханам, Хмяльніцкі разбіў войска польскіх гетманаў і самога караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра.

Першыя перамогі прывялі да таго, што ў хуткім часе паўстанне перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінцаў супраць палякаў. Хмяльніцкі ставіў сабе за мэту стварэнне «Рускага княства» – незалежнай ад Рэчы Паспалітай дзяржавы, у якую будуць уключаны таксама землі Паўднёва-Усходняй Беларусі.

Каб распаўсюдзіць паўстанне, Хмяльніцкі пачаў засылаць у Заходнюю Беларусь сваіх пасланнікаў з універсаламі – заклікамі да выступленняў супраць палякаў. Летам 1648 г. на поўдні Беларусі для падтрымкі антышляхецкіх рухаў з’явіліся казацкія загоны, да якіх, акрамя сялян, далучыліся мяшчане, часткова праваслаўная шляхта і духавенства. Аднак у першай палове 1649 г. кароль Ян Казімір накіраваў сюды войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам, які разграміў паўстанцаў і ўзяў пад свой кантроль поўдзень Беларусі. Тады Хмяльніцкі адправіў у Беларусь новыя казацкія загоны на чале з Іллёй Галотам, Сцяпанам Падбайлам і Міхаілам Крычэўскім. Але ў рашаючай бітве, якая адбылася 31 ліпеня 1649 г. пад Лоевам, войска казакаў і беларускіх паўстанцаў было разбіта.

Пачатак вайны Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы. У 1654 г. Пасля шэрага паражэнняў у самой Украіне і пераходу на бок Польшчы крымскага хана Хмяльніцкі звярнуўся за дапамогай да Расіі. У 1654 г. закончыўся тэрмін мірнага дагавора паміж Расіяй і РП. Таму у гэтым жа годзе быў падпісаны дагавор паміж Украінай і Расіяй, і зацверджаны ўкраінскай Радай у горадзе Пераяславе, і расійскім Земскім саборам у Маскве. Украіна пераходзіла ў падданства да цара Аляксея Міхайлавіча, з захаваннем пэўнай самастойнасці на чале з гетманам, Расія абавязвалася абараняць Украіну ў вайне з Рэччу Паспалітай.

Вясной 1654 г. пачалося наступление маскоўскага войска пад кіраўніцтвам ваяводаў Пятра Шарамецева, Аляксея Трубяцкога і ўкраінскага войска казацкага палкоўніка Івана Залатарэнкі ў межы ВКЛ. Войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам было значна меншым па колькасці, таму не магло аказаць сур’ёзнага супраціўлення. Наступление маскоўскага і казацкага войскаў было хуткім. Спачатку яны авалодалі паўднёвай і ўсходняй часткамі Беларусі, а 31 ліпеня 1655 г. пасля чарговага наступления ўступілі ў сталіцу ВКЛ Вільню. Цар Аляксей Міхайлавіч абвясціў сябе вялікім князем літоўскім.

Рэч Паспалітая ў першай Паўночнай вайне 1655 – 1660 гг. Няўдачы Рэчы Паспалітай у вайне з Маскоўскай дзяржавай паспрабаваў выкарыстаць шведскі кароль Карл X Густаў. Ён разлічваў на поўны захоп Прыбалтыкі. У гэтых мэтах асноўныя сілы Швецыі былі накіраваны ў Польшчу, а ў ВКЛ — войска на чале з Магнусам Дэлягардзі, які акупіраваў паўночную частку ВКЛ. Маскоўскія войскі, пакінуўшы невялікі гарнізон у Вільні, адышлі.

У гэты час некаторыя магнаты ВКЛ, перш за ўсё гетман Януш Радзівіл і яго прыхільнікі, спадзяваліся з дапамогай шведаў разграміць Маскоўскую дзяржаву. У кастрычніку 1655 г. пад Кейданамі (каля 35 км ад Каунаса) адбыліся перамовы паміж М. Дэлягардзі і Я. Радзівілам. Яны скончыліся падпісаннем дагавора, згодна з якім ліквідавалася Люблінская унія і заключалася ўнія ВКЛ са Швецыяй. Ад імя ВКЛ яго падпісалі Я. Радзівіл і 1134 прадстаўнікі знаці. Княства станавілася васалам Швецыі, і пераходзіла ў падначаленне шведскаму намесніку. Аднак надзеі гэтай часткі магнатаў і шляхты ВКЛ на дапамогу шведаў у барацьбе з Маскоўскай дзяржавай не спраўдзіліся.

У ВКЛ сярод насельніцтва ўзнялася хваля нездаволенасці шведскімі акупацыйнымі ўладамі, іх марадзёрствам і самавольствам. А чуткі аб няўдачах шведскага караля ў Польшчы выклікалі вясной 1656 г. паўстанне на чале з магнатам Паўлам Сапегам. Войска П. Сапегі аблажыла замак Я. Радзівіла, які неўзабаве нечакана памёр. У выніку паўстання П. Сапегі шведы былі выгнаны з поўначы ВКЛ.

Аднак вайна Рэчы Паспалітай і Швецыі працягвалася яшчэ чатыры гады і закончылася толькі ў 1660 г. мірным дагаворам у Аліве (каля Гданьска). За Швецыяй захаваліся ў Прыбалтыцы тыя ж землі, што і да вайны. За Рэччу Паспалітай – Латгалія і Курляндскае герцагства. Кароль Ян Казімір адмаўляўся ад прэтэнзій на шведскі прастол.

А тым часам шляхта ВКЛ, сярод якой былі як прыхільнікі уніі са Швецыяй (Радзівілы), так і прыхільнікі Люблінскай уніі (Пацы і Сапегі), працягвала варожыя сутычкі ў межах ВКЛ. Кожная групоўка бачыла сябе на чале ВКЛ.

Працяг вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай У 1656 – 1667 гг. Актыўныя дзеянні Швецыі прымусілі Рэч Паспалітую і Маскоўскую дзяржаву ў 1656 г. падпісаць перамір’е на тры гады. Пасля смерці Хмяльніцкага (1657 г.) новы ўкраінскі гетман Іван Выгоўскі пайшоў на збліжэнне з Рэччу Паспалітай. Падначалены яму палкоўнік Іван Нячай пачаў вайну з маскоўскімі войскамі ў Беларусі. Сітуацыя ў беларускіх землях для маскоўскіх войскаў значна пагоршылася. Тым больш, што пэўная частка простага насельніцтва Беларусі, якое з пачаткам вайны спадзявалася на паляпшэнне свайго становішча, пачала выказваць нездаволенасць адміністрацыйнымі дзеяннямі царскіх ваяводаў.

У 1660 г. пасля падпісання Аліўскага міру са Швецыяй асноўныя сілы Рэчы Паспалітай накіраваліся да Вільні. Цяпер перавага сіл была на іх баку. Войскі Рэчы Паспалітай, украінскіх казакаў і мясцовых партызан пачалі выцясняць маскоўскія войскі. Пад Ляхавічамі гетман Стэфан Чарнецкі разбіў корпус Івана Хаванскага, а Павел Сапега пад Магілёвам разграміў армію Юрыя Даўгарукага. У лістападзе 1661 г. у Вільні здаўся рускі гарнізон. Пасля гэтых падзей вайна ў Беларусі набыла пазіцыйны характар, таму што галоўныя сілы ваюючых бакоў былі накіраваны на Украіну, дзе таксама паміж; прыхільнікамі і праціўнікамі Польшчы і Расіі ішла жорсткая барацьба.

Вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай закончылася ў снежні 1667 г. падпісаннем у вёсцы Андросава (каля Смаленска) перамір’я на 13,5 гадоў. Паводле дагавора Смаленск і Северская зямля заставаліся ў складзе Расіі, а землі беларускага Падзвіння вярталіся ў склад ВКЛ. Украіна была падзелена па Дняпры на дзве часткі: Правабярэжжа заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, а Левабярэжжа з горадам Кіевам адыходзіла да Маскоўскай дзяржавы. У 1686 г. дэлегацыя Рэчы Паспалітай падпісала ў Маскве «Вечны мір», як зацвярджаў многія палажэнні Андросаўскага пераміря.

Войны і паўстанні, што адбыліся на землях Беларусі ў канцы XVI – XVII ст., мелі вельмі драматычныя вынікі для насельніцтва. Значная частка жыхароў беларускіх зямель была пераселена або збегла ці загінула ад ваенных дзеянняў, голаду і эпідэмій. Войны падарвалі сельскую гаспадарку, спынілі развіццё гарадоў, сталі прычынай працяглага і глыбокага гаспадарчага і грамадска-палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.

Становішча шляхты. Ваеннае ліхалецце пазбавіла сіл, заможнасці, дабрабыту, як селяніна, мешчаніна, так і дробнага шляхціца. А такіх шляхціцаў, што не мелі вялікіх багаццяў і жылі з валокі зямлі, было нямала. Яно прывяло іх да эканамічнага банкруцтва. Разам з багаццем шляхта страчвала і былое палітычнае вяршэнства ў краіне. Яна ўсё больш пападала ў залежнасць да моцнай магнацкай алігархіі. Магнаты, што мелі вялікія багацці, пачалі адыгрываць першую ролю ў кіраванні дзяржавай. Сойм станавіўся не месцам вялікай палітыкі шляхты, а месцам вядзення спрэчак паміж родавымі кланамі, у руках якіх зброяй станавілася магнацкая кліентэла.

Што такое кліентэла? Кліентам уплывовы магнат называў прыслужлівага, пакорлівага шляхціца, што жыў з яго ласкі і выконваў яго волю. Мноства кліентаў, гэта кліентэла. Чым больш прыхільных да магнатаў шляхціцаў, тым большая яго вага ў палітычным жыцці. Барацьба за шляхту стала стрыжнем палітыкі магнатаў. 3 іх кожны паасобку хацеў займець першынство на палітычным алімпе. У сітуацыі, калі кароль з’яўляўся асобай выбарнай, многія магнаты бачылі сябе на каралеўскім троне. Але, ніводная з магнацкіх груповак не мела сілы ўзяць уладу. Гэтай сілы хапала толькі на тое, каб не дапусціць да ўлады праціўнікаў. Адсюль – сваркі і ўзброеныя сутычкі паміж заможнай магнатэрыяй.

Урывак з аповесці Валянціна Пікуля. «Фаварыт» яскрава характарызуе шляхту канца 17 ст. “Паны-жабракі, але сквапныя і мітуслівыя, прадавалі на соймах галасы любому магнату, каб толькі сёння заваліцца спаць наетым ды напітым... Жупан і шабля – вось і ўсё багацце шляхціца. А шматок зямлі такі, што сабака, які ляжыць пасярод панскіх уладанняў, хвастом уздымае пыл на зямлі суседа. Але затое ў шляхціца ёсць права: магнат, калі жадае высекчы кліента, перад гэтым падсцілае пад яго дарагі кілім. А потым кліент садзіцца за стол з магнатам, як роўны з роўным, і, акунаючы вусы ў мёд, крычыць аб шляхецкіх вольнасцях... Кожны магнат марыў быць крулем, кожны купляў галасы шляхты, усе назапашвалі ядры і порах”.

Бойкі за першынство. У 60-х – пачатку 70-х гг. XVII ст. разгарэлася барацьба паміж Радзівіламі, з аднаго боку, Сапегамі і Пацамі – з другога. Але ўжо ў другой палове 70-х – першай палове 80-х гг. таго ж стагоддзя Пацы ўжо канфліктавалі з Сапегамі і Агінскімі. А калі ў другой палове 80-х гг. Сапегі ўмацавалі сваё становішча ў Вялікім княстве Літоўскім, супраць іх агульным фронтам выступіла беларуска-літоўская шляхта, што групавалася вакол Агінскіх і Вішнявецкіх.

Гэта супрацьстаянне перарасло ў сапраўдную вайну, якая раздзірала беларускія землі ў канцы XVII – пачатку XVIII ст. Замест таго, каб дбаць аб дзяржаве, магнаты збіралі шматтысячныя войскі і зводзілі свае рахункі на полі бітвы. Рабаваліся вёскі, разбураліся гарады. Сапежанскія атрады руйнавалі ўладанні сваіх ворагаў. Найміты Агінскіх, Радзівілаў, Вішнявецкіх захоплівалі землі сваіх апанентаў. У калаўрот ваенных дзеянняў уцягвалася ўсё насельніцтва. Сапегі пайшлі нават на стварэнне казацка-сялянскіх атрадаў, што вялі баі ў раёне Дуброўны, Быхава, Галоўчына са шляхецкімі фарміраваннямі.

У 1700 г. на Віленшчыне ля Алькенікаў адбылася самая вялікая бітва паміж варожымі шляхецкімі групоўкамі. Некалькі дзесяткаў тысяч сышліся ў братазабойчай сечы. Сапегі, якія бачылі сябе на чале незалежнага Вялікага княства Літоўскага, пацярпелі паражэнне. Паражэнне Сапег пад Алькенікамі не спыніла войнаў паміж магнацка-шляхецкімі групоўкамі і ў XVIII ст. Але у адрозненні ад магнацкіх войнаў XVII ст. у XVIII ст. у гэтыя сваркі сталі умешвацца суседнія дзяржавы.

Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне 1700 – 1721 гг. Пасля войнаў сярэдзіны XVII ст. самай моцнай дзяржавай у паўночным рэгіёне Еўропы стала Швецыя, якая дзякуючы магутнай арміі і флоту кантралявала ўсю Балтыку. У 1699 – 1700 гг. супраць Швецыі склалася ваенная кааліцыя (Паўночны саюз) у складзе Расіі, Рэчы Паспалітай, Саксоніі і Даніі. У 1700 г. шведскі кароль Карл XII змог нанесці шэраг паражэнняў Саксоніі, Даніі і Расіі. У 1701 г. шведскае войска рушыла на ВКЛ і заняло Вільню і Гродна, а пасля – Варшаву. Кароль Рэчы Паспалітай і Саксоніі Аўгуст II Моцны запрасіў міра, але Карл XII нават адмовіўся яго прыняць. У гэтых абставінах шляхта Польшчы падзялілася на прыхільнікаў Карла XII і прыхільнікаў Аўгуста II. У ВКЛ магнаты Сапегі падтрымлівалі шведаў, а Вішнявецкія і Агінскія – палякаў.

У 1703 г. у ВКЛ у Вільні ўтварылася канфедэрацыя, магнаты і шляхта якой падтрымалі Аўгуста II і звярнуліся за дапамогай да расійскага цара Пятра I. У 1704 г. у Польшчы былі створаны канфедэрацыя ў Сандаміры (такой жа арыентацыі), а ў Варшаве – канфедэрацыя прыхільнікаў Швецыі. Апошнія па ініцыятыве Карла XII на Варшаўскім сойме прызналі каралём ваяводу Познані Станіслава Ляшчынскага. Згодна дагавору, заключанаму паміж імі, ВКЛ павінна было стаць правінцыяй Швецыі, а намеснікам у ёй – хто-небудзь з Радзівілаў.

У 1705 г. расійская армія на чале з фельдмаршалам Г. Агільві з’явілася пад Гродна. Сюды ж прыбыў разам з саксонским войскам Аўгуст II. У пачатку 1706 г. у Беларусь уступіла войска Карла XII, якое таксама накіравалася да Гродна. Карл XII перахапіў і разбіў саксонцаў, што накіроўваліся на дапамогу расійскай арміі.

Тады Пётр I загадаў Г. Агільві адысці праз Брэст да Кіева. Аўгуст II уцёк у Польшчу. Скарыстаўшы гэтыя абставіны, Карл XII і яго прыхільнікі – Сапегі спачатку прайшлі па цэнтры Беларусі, у асноўным па ўладаннях шляхты, што падтрымлівала Расію. Былі разбураны Наваградак, Слонім, Клецк, Слуцк, Пінск і інш. гарады і мястэчкі Беларусі. Потым шведская армія павярнула ў Польшчу, дзе летам 1706 г. нанесла паражэнне Аўгусту II. Ён быў прымушаны адмовіцца ад сваіх правоў на прастол у Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ляшчынскага і пагадзіцца на ўтрыманне ў Саксоніі шведскіх войскаў.

У 1707 г. у Львоў на сустрэчу з Пятром I прыбылі прыхільнікі Сандамірскай і Віленскай канфедэрацый. Прадстаўнікі Кароны і ВКЛ на чале з Янушам Антоніем Вішнявецкім і Рыгорам Антоніем Агінскім абвясцілі сваё пасяджэнне Вольнай Радай і пацвердзілі саюз Рэчы Паспалітай з Расіяй. Пётр I быў абвешчаны абаронцам вольнасці ВКЛ.

У 1707 – 1708 гг. Беларусь стала галоўнай арэнай ваенных дзеянняў. Войскі Карла XII разбурылі гарады Гродна, Ліду, Смаргонь, занялі Мінск. 3 ліпеня 1708 г. шведы разбілі корпус Рапніна каля мястэчка Галоўчын (пад Магілёвам) і захапілі Магілёў. Запасы шведскай арміі вось-вось павінны былі скончыцца, таму Карл XII стаў чакаць корпус генерала Левенгаўпта з абозам з Рыгі. Але ён спазняўся. Тады Карл XII накіраваўся на Украіну, спадзяючыся на дапамогу гетмана Левабярэжнай Украіны I. Мазепы. Пётр I вельмі ўдала скарыстаў цяжкае становішча, у якім апынуліся шведы. Спачатку ён 28 верасня 1708 г. каля вёскі Лясная на Магілёўшчыне разграміў корпус Левенгаўпта, а потым у рашаючай бітве пры Палтаве (чэрвень 1709 г.) нанёс поўнае паражэнне арміі Карла XII. З гэтага моманту стратэгічная ініцыятыва ў Паўночнай вайне перайшла ў рукі Пятра I. Расія, Данія і Саксонія аднавілі Паўночны саюз. У верасні 1709 г. войскі Пятра I уступілі на тэрыторыю ВКЛ, а ў наступным годзе – у Латвію і Эстонію. У 1710 г. у Варшаве сойм аднавіў Аўгуста II на прастоле і пацвердзіў «Вечны мір» ад 1686 г. Станіслаў Ляшчынскі збег з Польшчы. Апошнія гады Рэч Паспалітая не ўдзельнічала ў Паўночнай вайне, занятая сваімі ўнутранымі справамі.

Паўночная вайна закончылася ў 1721 г. перамогай кааліцыі. У адпаведнасці з мірным дагаворам паміж Швецыяй і Расіяй да апошняй далучаліся землі Латгаліі, Эстоніі і Курляндыі. 1729 г. Швецыя заключыла мір з Саксоніяй, а ў 1733 г. – з Рэччу Паспалітай.

Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай. Пасля свайго аднаўлення на прастоле Аўгуст II паспрабаваў з дапамогай саксонскіх войскаў узмацніць сваю ўладу ў Рэчы Паспалітай. Аднак гэта выклікала нездаволенасць шляхты, якая не жадала губляць свае вольнасці. У 1717 г. пасля забойства саксонцамі двух польскіх чыноўнікаў пачалося паўстанне супраць Аўгуста II. Па просьбе апошняга расійскае войска ўступіла ў Рэч Паспалітую. Расійскі бок прапанаваў прымірыць шляхту і караля на сойме. Сойм, які працягваўся ўсяго 6 гадзін, увайшоў у гісторыю пад назвай «Першага нямога сойма», таму што на ім ніхто не выступіў. Умовы прымірэння, якія ад расійскіх улад прадставіў генерал Даўгарукі, былі наступныя: саксонская армія пакідае Рэч Паспалітую, улада гетманаў абмяжоўваецца, магнатам забараняецца ствараць ваенныя саюзы, устанаўліваецца колькасны склад арміі: для Польшчы – 24 тыс., для ВКЛ – 6 тыс.

У 1719 г. моцныя дзяржавы – Аўстрыя, Саксонія, Прусія – падрыхтавалі план падзелу Рэчы Паспалітай і звярнуліся з ім да Расіі. Але Пётр I не падтрымаў дадзены план. У выніку далейшых перагавораў гэтыя дзяржавы дамовіліся аб так званай сумеснай «ахове парадку» ў Рэчы Паспалітай.

На фоне эканамічнага і палітычнага ўздыму еўрапейскіх дзяржаў Рэч Паспалітая як быццам застыла ў сне. I чужыя арміі маглі па ўласнаму жаданню праходзіць праз яе тэрыторыю, як гэта было, напрыклад, у час вайны за «Польскую спадчыну» 1733 – 1735 гг. Прычынай паслужылі выбары караля на польскі прастол пасля смерці Аўгуста II (1733). Францыя падтрымлівала кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага, цесця Людовіка XV, які раней ужо займаў польскі трон падчас Паўночнай вайны, Расія і Аўстрыя – саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II, сына нябожчыка караля. Перамогу атрымала антыфранцузская кааліцыя.

Такім чынам, Рэч Паспалітая фактычна губляла сваю самастойнасць, паколькі «ахова парадку» дазваляла моцным замежным дзяржавам у любы час умешвацца ва ўнутраныя справы краіны. Што датычыцца падзелу Рэчы Паспалітай, то яе цэласнасць захавалася толькі таму, што дзяржавы-суседзі пільна сачылі адзін за адным, не дазваляючы каму-небудзь узмацніцца за кошт польска-літоўскіх зямель. Гэтым самым пацвярджалася слушнасць вядомага шляхецкага прыслоўя: «Рэч Паспалітая трымаецца на бязладдзі». Натуральна, што з такой дзяржавай ніхто не лічыўся.


  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconЛекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.)

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў V іі I класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconЎ складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў VІІI класа агульнаадукацыйных устаноў
Матэрыялы па раздзелах праграмы факультатыўных заняткаў “Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай”

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconБеларускія землі ў перыяд станаўлення І развіцця буржуазнага грамадства ў складзе Расійскай імперыі (др пал. XIX – пач. XX стст.)

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconКонтрольныя тэмы заліка па гісторыі Беларусі
Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconУтварэнне Рэчы Паспалітай
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай — адзін з найбольш цікавых І складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Жамойцкага у складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў (далей вкл). Аўтар паспрабуе акрэсліць кампетэнцыю І дзейнасць павятовых соймікаў...

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconГісторыя праваслаўнай царквы на Мазыршчыне ( XIV – XVIII стст.)
Вялікага Княства Літоўскага І рэчы Паспалітай распрацавана недастаткова. Спеціяльных прац прысвечаных дадзенай тэме няма. Некаторыя...

Лекцыя Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (др пал. XVI – XVIII стст.) iconЗацвярджаю: дырэктар дуа
Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства І нацыі (канец ХVIII – пачатак ХХ ст.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка