Анкетаванне вучняў




НазваАнкетаванне вучняў
Дата канвертавання01.11.2012
Памер63.33 Kb.
ТыпАнкета




Аляксандр Коўка. Дзіцяча-бацькоўскі трэнінг






ДЗІЦЯЧА-БАЦЬКОЎСКІ ТРЭНІНГ

(для вучняў 9-11 класаў)


Мэта: Стварыць умовы для канструктыўнага дыялога бацькоў і дзяцей па пытаннях варыянтаў прафесійнага самавызначэння ў сучасным грамадстве.


Папярэдняя падрыхтоўка: анкетаванне вучняў.

Пытанні для анкеты:

  1. Ці выбраў ты прафесію?

  2. Якія вучэбныя прадметы ты лічыш самымі карыснымі для тваёй будучай прафесійнай дзенасці?

  3. Пасля заканчэння вучобы ты плануеш:

  • Працягнуць навучанне ў сярэдня-спецыяльнай навучальнай установе,

  • Паступіць вучыцца ў ВНУ,

  • Яшчэ не вырашыў.

  1. Што можа дапамагчы табе ў выбары прафесіі?



Ход мерапрыемства:


1. Уступнае слова кіраўніка: прывітанне, аб’яўленне тэматыкі

Сённяшні наш занятак пройдзе ў форме трэнінга і, перш чым яго пачаць, неабходна прыняць асноўныя правілы, якія неабходна выконваць усім для таго, каб сустрэча была прадуктыўнай і кожны ўзяў з яе максімум карысці.

Правілы (кожнае тлумачыцца):

  • Не перапыняць,

  • Не ацэньваць,

  • “Тут і цяпер”,

  • Выяўляць актыўнасць,

  • Крытыкаваць думку, а не чалавека,

  • Аспрэчваючы прапаноўваць новае,

  • Працаваць ад пачатку да канца.

Акрамя таго, права трэнера спыніць спрэчку ў любы момант, уставіць сваю рэпліку.


2. Практыкаванне “Знаёмства”

У нашым коле – самыя розныя ўдзельнікі. Давайце перасядзем парамі, каб у кожнай аказаліся дарослы і школьнік. Пры гэтым пажадана, каб бацькі з дзецьмі аказаліся ў розных парах, бо яны знаёмыя адзін з адным.

Прапануем у парах пазнаёміцца адзін з адным, пагутарыць аб выбары прафесіі (3 хвіліны). Пасля неабходна прадставіць свайго суседа, распавесці пра яго тое, што ён вам толькі што распавёў. А потым ён прадставіць вас і распавядзе.

Пасля таго як працэс знаёмства закончыўся, удзельнікам прапануецца вярнуцца ў кола і пачаць прэзентацыі суседзяў. Для гэтага можна выкарыстоўваць маленькі мячык, пасля выказвання яго перадаваць другому ўдзельніку.

3. Слова кіраўніка

Выбар прафесіі – такая ж вечная тэма, як каханне. І наступствы прафесійнага выбару для кожнага чалавека не менш значныя, чым выбар спадарожніка жыцця. Наўрад ці калі-небудзь будуць створаны праграмы, якія дазволяць зрабіць у гэтых выпадках правільныя выбары. І гэта добра.

Бо вырашэнне, прынятае за чалавека, навязанае, падказанае, няхай і нават з самых лепшых меркаванняў, а не перажывае ўласна будзе выклікаць незадаволенасць, акрамя тых выпадкаў, калі чалавек цалкам пазбаўлены волі і не здольны адказваць за свае дзеянні.

Хутка (некаторыя ў гэтым годзе, а некаторыя крыху пазней) вы закончыце школу і адкажаце на пытанні: “Куды пайсці вучыцца?” і “Якую атрымаць прафесію?”. Сёння абмяркуем з вамі пытанні прафесійнага выбару. Пачнем з пытання аб тым, навошта наогул вучыцца прафесіі. Практыка паказвае, што не ўсе маладыя людзі імкнуцца працягваць сваё навучанне ў прафесійнай школе. Чаму?


4. Практыкаванне “Закончы сказ”

Для ўключэння ў тэму ўдзельнікам прапаноўваецца па чарзе хутка скончыць сказы: “Вучыцца прафесіі неабходна, каб…”, “Добрая прафесія – тая, што…”. Дадатковым пытаннем для бацькоў можа стаць: “Калі б я быў сучасным выпускніком, дык пайшоў бы вучыцца на… бо…”, а для дзяцей – “Калі б я быў дарослым, дык працаваў бы… бо…”.


5. Слова кіраўніка

Менавіта бацькі і бліжэйшыя родзічы аказваюць найбольшы ўплыў на прафесійны выбар. Таму яны павінны разумець усю адказнасць, якую нясуць за парады, пажаданні, а часам і патрабаванні, адрасаваныя свайму дзіцяці.

Як правіла,бацькі высока ацэньваюць значнасць адукацыі ў сучасным жыцці і актыўна фармуюць у свайго дзіцяці імкненне да вышэйшай адукацыі, упэўненыя, што гэта дасць доступ да лепшага ў грамадстве.


6. Каманднае заданне “Рэсурсы адукацыйнага асяроддзя”

Прысутныя дзеляцца на каманды бацькоў, вучняў і выкладчыкаў. На аркушах паперы на працягу 5 хвілін запісваюць, якія рэсурсы ў сферы адукацыі могуць рэальна атрымаць нашы школьнікі. Пасля спісы прэзентуюцца.


7. Слова кіраўніка

Паслядоўнасць пры выбары прафесіі, якая стане любімай і адзінай на ўсё жыццё.

Перш за ўсё неабходна ўзважыць свае прафесійныя жаданні, тое, што мы называем словам “Жадаю”. Далей неабходна вымераць і ацаніць гэтыя жаданні (тое, што называецца “Магу”). Пасля гэтага – параўнаць “Жадаю” і “Магу”. Зразумела, што яны супадаюць не заўсёды. На наступным кроку неабходна вывучыць наяўныя магчымасці і запатрабаванні на рынку працы, зарыентавацца ў “Трэба”.

Такім чынам, пры выбары прафесіі важна ўлічваць тры складнікі: па-першае, каб прафесія была цікавай; па-другое, каб магчыма было знайсці работу па спецыяльнасці; па-трэцяе, каб прафесія адпавядала магчымасцям чалавека. Значыць, шукаць сваю прафесію неабходна там, дзе “Жадаю”, “Магу” і “Трэба” супадаюць.


8. Каманднае заданне “Прынцыпы выбару прафесіі”

Пры выбары прафесіі ўлічваюцца многія ўмовы. Прыпаную вам выкарыстаць прынцыпы:

  1. Асабістыя інтарэсы, захапленні дзіцяці.

  2. Сямейныя традыцыі – калі сям’я вітае выбар прафесіі ў спадчыну, можна так сказаць.

  3. Прадметная паспяховасць дзіцяці.

  4. Запатрабаванасць прафесіі ў грамадстве.

  5. Наяўнасць магчымасцей для паступлення ў ВНУ (калі ёсць нейкія сувязі, знаёмствы або матэрыяльныя ці іншыя магчымасці).

  6. Здольнасці дзіцяці.

Разбіваемся на групы. Кожная атрымлівае адзін з прынцыпаў. Абмяркуйце ў групе, чаму важна выкарыстоўваць менавіта гэты прынцып? У вас ёсць 5 хвілін, а таксама аркуш паперы і маркер. Свае аргументы запісвайце. Потым абярыце аднаго чалавека, які будзе абараняць перад аўдыторыяў. На абарону адводзіцца 2-3 хвіліны.

Пасля абмеркавання ўсе вяртаюцца ў круг і прэзентуюць напрацоўкі.

Мы выслухалі аргументы ўсіх груп. Цяпер вам лягчэй будзе ўлічыць гэтыя прынцыпы ў вашым асабістым выбары.


9. Практыкаванне “За і супраць”.

Цяпер прапануем вам задумацца над тым, хто павінен рабіць выбар профілю навучання – выпускнік ці бацькі. Прапануем вам зрабіць выбар.

Ва ўзаемаадносінах паміж дзецьмі і бацькамі, як сцвярджаюць псіхолагі, звычайна бывае пяць варыянтаў адносін.

  • Адносіны носяць эпізадычны характар. Час ад часу, зрэдку цікавяцца станам адзін аднаго.

  • Кола цікавасці адзін да другога павялічваецца.

  • Узаемаадносіны носяць аўтарытарны характар. Бацькоўскі кантроль ва ўсім, нават у выбары прафесіі.

  • Узаемаадносіны носяць маніпулятыўны характар. Дзеці маніпулююць дарослымі. І ў сітуацыі выбара прафесіі таксама.

  • Узаемаадносіны носяць практычны бытавы характар. Кожны прадстаўлены самому сабе.

Зноў дзелімся на групы. Іх будзе 5. Кожнай неабходна прапрацаваць аргументы “за” (што аргумент дае станоўчага) і “супраць” (якія могуць быць адмоўныя наступствы) сваіх адносін адносна прафесійнага выбару. Запісаць аргументы і праз 5 хвілін прэзентаваць іх.

Пасля работы ў групах – прэзентацыя.

Неабходна закцэнтаваць увагу на тым, што дэмакратычны характар адносін у юнацкім узросце садзейнічае фарміраванню ў дзіцяці адказных адносін да прафесійнага выбара і жыцця наогул.


10. Абмеркаванне вынікаў анкетавання вучняў

Кіраўнік расказвае аб выніках анкетавання вучняў як інфармацыі для развагаў:


• якія шляхі працягу адукацыі выбралі вучні: колькі з іх плануюць вучыцца ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах, у ВНУ, колькі – не вызначыліся,

• колькі чалавек ужо абралі канкрэтную прафесію,

• што можа дапамагчы ў выбары прафесіі.


11. Заключэнне

Наша сустрэча падыходзіць да заканчэння. Перш чым развітацца, прашу выказаць думкі: ці была сустрэча карыснай для вас? Чаму?

Міні-рэфлексія.

Апошнім выказваецца кіраўнік трэнінга.









Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Анкетаванне вучняў icon1. Настаўніца Аляхновіч Я.І. у мэтах вывучэння задаволенасці харчаваннем дзяцей праводзіла 18. 02. 2011 анкетаванне вучняў І іх бацькоў па арганізацыі харчавання
Настаўніца Аляхновіч Я.І. у мэтах вывучэння задаволенасці харчаваннем дзяцей праводзіла 18. 02. 2011 анкетаванне вучняў І іх бацькоў...

Анкетаванне вучняў iconРабота па прафесійнай арыентацыі вучняў
Анкетаванне “Арыенціровачнае вызначэнне тыпу буду-чай спецыяльнасці”. Гульня “Адгадай прафесію”9-11кл

Анкетаванне вучняў iconАнкетаванне вучняў І педагогаў па тэме педсавета
Арганізацыя панарамы адкрытых урокаў : “Выбар аптымальных метадаў І прыёмаў навучання пры арганізацыі вучэбнага працэсу з навучэнцамі...

Анкетаванне вучняў iconРоля І месца Клуба юных фізікаў у адукацыйным працэсе
Праект апрабаваны ў ліцэі ду впа «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», г. Магілеў. У ліцэі вучыцца каля 220 вучняў 10 І 11 класаў. Напрамкі...

Анкетаванне вучняў iconІнфармацыя па дуа "Мураванаашянкоўскі впк яслі-сад-сярэдняя школа" па выніках медыцынскага агляду вучняў
Па выніках медыцынскага агляду вучняў брыгадай у саставе ўрача-тэрапеўта, участковай медыцынскай сястры, фельдшара-лабаранта агледжаны...

Анкетаванне вучняў iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» Ацэнка камунікатыўных уменняў І навыкаў вучняў Крытэрыі І паказчыкі ацэнкі творчых работ вучняў
Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, кароткімі аднатыпнымі канструкцыямі

Анкетаванне вучняў iconМерапрыемства для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту, можа правадзіцца для вучняў аднаго класа, калектыву гуртка ці ўсіх вучняў школы
Мэта: авалоданне вучнямі ўяўленнем пра легенду ўзнікнення города Міёры, іншых куткоў роднага краю

Анкетаванне вучняў iconАналіз арганізацыі работы з адоранымі вучнямі
Адораныя дзеці”, у які ў 2011/2012 навучальным годзе былі ўключаны 18 вучняў. У школе выдзелены наступныя напрамкі па развіцці адораных...

Анкетаванне вучняў iconАнкетаванне бацькоў Выяў
Прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на прадухіленне гібелі дзяцейна пажарах “Адзін дома”

Анкетаванне вучняў iconАнкетаванне "Пажаданні І прапановы"
Б. сх. “Асаблівасці арганізацыі навучальнага выхаваўчага працэсу ў 2011/2012 нав годзе”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка