Выйсце з крызісу падкажа адукацыя




НазваВыйсце з крызісу падкажа адукацыя
Дата канвертавання01.11.2012
Памер29.57 Kb.
ТыпДокументы
Выйсце з крызісу падкажа адукацыя

Такой думкі прытрымліваецца еўрапейскі дырэктар Еўрапейскага камітэта прафсаюзаў адукацыі Марцін Ромер, які днямі сустрэўся ў Мінску са старшынёй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандрам Бойкам. Мэтай свайго візіту ў нашу краіну Марцін Ромер назваў пашырэнне межаў супрацоўніцтва з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і аб’яднанне намаганняў у вырашэнні праблем, якія маюць месца ў адукацыйнай галіне.

На пачатку сустрэчы Аляксандр Аляксандравіч Бойка азнаёміў еўрапейскага госця з дзейнасцю беларускага галіновага прафсаюза ў апошнія гады, расказаў пра тое, у якіх умовах жывуць і працуюць сёння нашы педагогі. Марцін Ромер, у сваю чаргу, паведаміў пра намеры Еўрапейскага камітэта прафсаюзаў адукацыі актывізаваць супрацоўніцтва не толькі з Беларуссю, але і з Расіяй, Украінай, Азербайджанам. Ён таксама адзначыў, што неўзабаве будзе даступна руская версія веб-сайта названай арганізацыі.

Падчас размовы спадар Ромер заўважыў, што сфера адукацыі найбольш пацярпела ў выніку крызісу, які закрануў Еўропу.

— Мы робім усё магчымае для таго, каб колькасць сродкаў, што выдаткоўваюцца на развіццё адукацыі ў розных дзяржавах, не памяншалася, — сказаў М.Ромер. — На дадзены момант нам удалося пераканаць прадстаўнікоў Еўракамісіі ў тым, што неабходна працягваць укладваць сродкі ў адукацыйную галіну, паколькі менавіта адукацыя, на нашу думку, з’яўляецца тым фактарам, які ў далейшым дапаможа пераадолець наступствы эканамічнага крызісу. Для дасягнення годнага ўзроўню сродкаў, якія павінны быць выдаткаваны на адукацыю, неабходна мець сумленную сістэму падаткаабкладання: вядома ж, што бюджэтны сектар фінансуецца ў асноўным з падатковых паступленняў буйных прадпрыемстваў і арганізацый. І прафсаюзны рух павінен звярнуць увагу на гэта.

Значную частку часу ўдзельнікі сустрэчы ўдзялілі пытанню прэстыжу прафесіі педагога.

— Падзенне прэстыжу педагагічнай прафесіі адзначаецца сёння не толькі ў еўрапейскіх краінах, — заўважыў Марцін Ромер. — Такая сітуацыя мае месца і ў Аўстраліі, і ў Канадзе, і ў ЗША. Педагогі скардзяцца на тое, што не адчуваюць належнай павагі як з боку навучэнцаў, так і з боку іх бацькоў. На нашу думку, гэтая праблема не ў апошнюю чаргу звязана з недастатковым узроўнем заработнай платы і ўмовамі працы — вельмі складана прывабіць прафесіянала, калі няма магчымасці прапанаваць яму годны заробак. Неабходна, каб чалавек упэўнена адчуваў сябе на рабоце, — толькі ў такім выпадку ён будзе праяўляць ініцыятыву.

Спадар Ромер таксама адзначыў, што кола абавязкаў сучаснага педагога значна пашырылася.

— Педагог цяпер павінен не толькі тлумачыць пэўныя правілы, але і быць чалавекам, які здольны ўзаемадзейнічаць з навучэнцамі, даць слушную параду ў той ці іншай сітуацыі і спакойна ўспрымаць крытыку на свой адрас, — падкрэсліў еўрапейскі дырэктар Еўрапейскага камітэта прафсаюзаў адукацыі. — А для гэтага настаўніку недастаткова проста ведаць свой прадмет. Ён яшчэ павінен ведаць, як навучыць вучня.

У якасці прыкладу краін, дзе педагагічныя спецыяльнасці лічацца прэстыжнымі, Марцін Ромер назваў Фінляндыю. Там, па словах еўрапейскага госця, пры адборы маладых людзей, якія жадаюць стаць педагогамі, увага звяртаецца не толькі на акадэмічную паспяховасць, але і на здольнасць знаходзіць выйсце з розных жыццёвых сітуацый. З мэтай выяўлення названай здольнасці ладзіцца адмысловае субяседаванне.

Ад сябе дабавім, што Еўрапейскі камітэт прафсаюзаў адукацыі (ЕКПА) быў заснаваны ў 1977 годзе і з’яўляецца рэгіянальнай структурай Інтэрнацыянала адукацыі (заснаваны ў 1993 годзе; на сёння налічвае больш за 30 млн членаў 387 арганізацый з 171 краіны.Заўв. аўт.). На сёння ЕКПА прадстаўляе інтарэсы 135 прафесійных саюзаў педагогаў з 45 краін. Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі быў прызнаны членскай арганізацыяй Інтэрнацыянала адукацыі ў 2004 годзе.

ЕКПА выступае за тое, каб адукацыя заставалася агульнадаступнай, якаснай, бясплатнай грамадскай дабротай і не ператваралася ў камерцыйную паслугу. Прафсаюзу адводзіцца роля актыўнага ўдзельніка ў распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні эканамічных механізмаў кіравання адукацыяй з мэтай дасягнення прывабнасці педагагічнай прафесіі і павышэння яе грамадскага статусу.

Глафіра ЛЯТКОЎСКАЯ.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выйсце з крызісу падкажа адукацыя iconМарцін ромер: "Адукацыя — інструмент, які дапаможа Еўропе пераадолець наступствы эканамічнага крызісу"

Выйсце з крызісу падкажа адукацыя iconЛ. П. Сівурава // Мастацкая адукацыя І культура. ― 2009. ― № ― С. 52-56. (Дадатковая мастацкая адукацыя)
Сівурава Л. П. Адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці / Л. П. Сівурава...

Выйсце з крызісу падкажа адукацыя iconАб шляхах пераадолення фінансава-эканамічнага крызісу І важнейшых накірунках новай эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Аступлення сусветнага фінансавага крызісу. Слабасць эканомікі праяўлялася ў выглядзе стратнасці І нізкарэнтабельнасці большасці прадпрыемстваў,...

Выйсце з крызісу падкажа адукацыя iconМазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
Вучэбная праграма складзена на аснове базавай вучэбнай праграмы “Краязнаўства” Рэг. № Уд 11/7-18-273 ад. 27. 06. 2011 па спецыяльнасцях:...

Выйсце з крызісу падкажа адукацыя iconМазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
Вучэбная праграма складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для...

Выйсце з крызісу падкажа адукацыя iconКолькі каштуе вышэйшая адукацыя?
Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня...

Выйсце з крызісу падкажа адукацыя iconКолькі каштуе вышэйшая адукацыя?
Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня...

Выйсце з крызісу падкажа адукацыя iconНавуковая кавярня «Адукацыя дарослых»
Беларусь сучасная” ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Йаханэса Рау прайшло паседжанне навуковай кавярні “Адукацыя дарослых”....

Выйсце з крызісу падкажа адукацыя iconАдукацыя аляксандр бойка: "Сістэме адукацыі патрабуецца галіновае павышэнне заробкаў"
Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі І навукі. На сённяшні дзень ён аб'ядноўвае больш за 600 тысяч чалавек І з'яўляецца адной...

Выйсце з крызісу падкажа адукацыя iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дашкольная адукацыя” складзена на базе тыпавой вучэбнай праграмы для педагагічных каледжаў І педагагічных вучылішчаў па спецыяльнасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка