Запрашэнне на ўдзел у праграме




НазваЗапрашэнне на ўдзел у праграме
Дата канвертавання20.01.2013
Памер29.21 Kb.
ТыпДокументы




Запрашэнне

на ўдзел у праграме


Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім і дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу”


Дадзеная праграма рэалізоўваецца агенцтвам “Славацкая афіцыйная дапамога ў развіцці – Славацкая дапамога (SlovakAid)”.


Мэты праграмы – спрыянне ўстойліваму развіццю беларускіх грамадскіх арганізацый; наладжванне доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж беларускімі грамадскімі арганізацыямі і бізнес-сектарам краіны на аснове славацкага досведу.


Дзеля забеспячэння ўстойлівага развіцця грамадскіх арганізацый вельмі важна, каб для вырашэння сваіх статутных мэтаў яны прыцягвалі партнёраў не толькі са свайго сектару, але і з іншых. Наладжванне кантактаў з бізнес-кампаніямі з’яўляецца вельмі перспектыўным крокам: праз камунікацыю і супрацоўніцтва з такімі кампаніямі грамадскія арганізацыі атрымаюць партнёра, здольнага максімальна эфектыўна дапамагаць у вырашэнні грамадскіх праблемаў, а таксама пазітыўна паўплывае на ўстойлівасць развіцця самой арганізацыі. Акрамя гэтага, інфармаванне супрацоўнікаў кампаніі пра супольную з недзяржаўнай арганізацыяй дзейнасць будзе пазітыўным унёскам у фармаванне грамадскага меркавання пра недзяржаўныя арганізацыі, іх месца і ролю ў вырашэнні сацыяльных праблемы краіны.


Фонд “Понціс” (Славакія) ажыццяўляе дадзеную праграму пры арганізацыйнай падтрымцы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (Беларусь).


Фонд “Понціс” (Славакія) і МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (Беларусь) запрашаюць беларускія грамадскія арганізацыі ўзяць удзел у аб’яўленай праграме.


Беларускія грамадскія арганізацыі дзякуючы гэтай праграме змогуць атрымаць:

  • магчымасці пачаць і развіць супрацоўніцтва з бізнес-сектарам;

  • падтрымку і ноў-хаў з боку славацкіх партнёраў;

  • узаемадзеянне з іншымі грамадскімі арганізацыямі;

  • узмацненне ўстойлівасці грамадскіх арганізацый;

  • узмацненне патэнцыялу арганізацый;

  • магчымасць атрымаць дадатковую дапамогу.

Увосень 2010 г. у межах праграмы будзе арганізавана 3 семінары па нарошчванні ўнутранага патэнцыялу беларускіх грамадскіх арганізацый. Семінары будуць сканцэнтраваныя на наступных пытаннях:

  • умацаванне арганізацыйнага патэнцыялу грамадскіх аб’яднанняў (візія, місія, стратэгічнае планаванне і інш.);

  • як распачаць камунікацыю з бізнес-кампаніямі;

  • як звярнуцца да кампаніі з прапановай двухбаковага супрацоўніцтва;

  • кансультацыі, датычныя дзейнасці арганізацый.


Усе семінары будуць мець інтэрактыўную форму і праводзіцца славацкімі экспертамі, а таксама прадстаўнікамі славацкіх кампаній. Адна з найбольш важных частак праграмы – гэта стварэнне кожнай грамадскай арганізацыяй, задзейнічанай у праграме, прапановаў па супрацоўніцтве з бізнесам.


Праз узаемадзеянне і сумесную актыўнасць будзе наладжана сталае супрацоўніцтва беларускіх грамадскіх арганізацый, зацікаўленых у развіцці кантактаў з бізнесам, дзеля камунікацыі паміж сабой, абмену інфармацыяй, ведамі, досведам і ідэямі.


Па выніках конкурсу заявак будзе абрана 7-15 грамадскіх арганізацый з розных рэгіёнаў Беларусі. Згодна з крытэрамі праграмы, неабходна дэлегаваць аднаго прадстаўніка ад арганізацыі для праходжання поўнага курсу навучання і далейшай дзейнасці ў галіне супрацоўніцтва з дзелавым сектарам Беларусі.


Калі вы зацікавіліся ўдзелам у гэтай праграме, дасылайце запоўненую анкету да 30 чэрвеня 2010 г. на беларускай ці англійскай мове на e-mail application.NGO@gmail.com Анкеты, дасланыя пазней за вызначаную дату, разглядацца не будуць.


Заяўкі будуць разглядацца фондам “Понціс”. У ліпені 2010 г. прадстаўнікі гэтай арганізацыі наведаюць тыя НДА, якія пройдуць папярэдні адбор. Усе, хто заявіць аб сваім жаданні ўдзельнічаць у праграме, будуць праінфармаваныя аб выніках адбору праз e-mail не пазней за 31 ліпеня 2010 г.


Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі і кансультацый звяртайцеся праз e-mail application.NGO@gmail.com



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Запрашэнне на ўдзел у праграме iconЗапрашэнне на ўдзел у праграме
Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім І дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу”

Запрашэнне на ўдзел у праграме iconФорма заяўкі на ўдзел у праграме адукацыйных візітаў у Брусель
Ці гатовыя Вы пасля візіту ўзяць удзел у арганізацыі семінараў у Мінску з мэтай распаўсюджання атрыманых Вамі ў Бруселі ведаў?

Запрашэнне на ўдзел у праграме iconАнкета на ўдзел у праграме па вывучэнню польскай мовы І культуры 2009-2010

Запрашэнне на ўдзел у праграме iconНа удзел у праграме "500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучання"

Запрашэнне на ўдзел у праграме iconАрганізацыя "Agency for international initiatives" запрашае вас прыняць удзел у адукацыйнай праграме (тэмы: Еўрапейскі звяз, правы чалавека, нда), якая
Арганізацыя "Agency for international initiatives" запрашае вас прыняць удзел у адукацыйнай праграме (тэмы: Еўрапейскі звяз, правы...

Запрашэнне на ўдзел у праграме iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах па web-журналістыцы
Смі І сацыяльных медыя, актывістаў І pr-каардынатараў некамерцыйных арганізацый І грамадзянскіх ініцыятываў, якія працуюць з вэб-рэсурсамі,...

Запрашэнне на ўдзел у праграме iconЗаяўка для грамадскіх арганізацый на ўдзел у праграме
Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім І дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу”

Запрашэнне на ўдзел у праграме iconАнкета заяўка
Чаму у Вас з’явілася жаданне ўзяць удзел ў дадзенай праграме? Якія ў Вас чаканні?

Запрашэнне на ўдзел у праграме iconЗаяўка на ўдзел ў праграме "Be connectеd!"
Ці есць ў арганізацыі сайт (пазначце адрас)? Як вы ацэньваеце яго: дызайн, аднаўляльнасць, тэхнічныя характарыстыкі, наведвальнасць?...

Запрашэнне на ўдзел у праграме iconРэгістрацыйная форма ўдзельніка
Для якіх мэтаў Вам патрэбны веды ў галіне правоў чалавека? Апішыце вашу матывацыю, чаму Вы жадаеце прыняць удзел у праграме?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка