Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) "падрыў дзяржаўнага ладу". Кіраўнікі




НазваМіністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) "падрыў дзяржаўнага ладу". Кіраўнікі
Дата канвертавання01.11.2012
Памер23.23 Kb.
ТыпЗадача

Karn0925nda



Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) “падрыў дзяржаўнага ладу”. Кіраўнікі некаторых незарэгістраваных арганізацый да падобных такога прачытаньня закону з боку ўладаў прызвычаіліся і кажуць, што гатовыя дзейнічаць у любых умовах. Чаму Міністэрства юстыцыі не рэгіструе недзяржаўныя грамадзкія арганізацыі, высьвятляў Ігар Карней.


Цягам выходных адразу дзьве арганізацыі заявілі пра намер далучыцца да палітычнага працэсу ў Беларусі. 24 верасьня моладзевае крыло Партыі БНФ абвясьціла пра ўдзел у выбарах: у мясцовыя Саветы Моладзь БНФ вылучыць да паўсотні сваіх кандыдатаў. Гэтаксама ў нядзелю абвешчана пра стварэньне грамадзкай структуры – Саюзу працоўных. Мэтай руху дэкляраванае (цытую) “яднаньне людзей працы для абароны сваіх інтарэсаў у сытуацыі, калі Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі стала часткай выканаўчай галіны, а незалежны прафсаюзны рух практычна цалкам зьнішчаны ўладамі”. Калі “Моладзь” лічыць, што ёй для дзейнасьці досыць статусу структурнага падразьдязленьня БНФ, то, паводле аднаго зь ініцыятараў заснаваньня Саюзу працоўных Генадзя Фядыніча, арганізацыя будзе існаваць выключна ў заканадаўчым полі.


Незарэгістраваная “Партыя Свабоды” неаднаразова спрабавала легалізавацца. Што з гэтага атрымалася – расказвае лідэр партыі Сяржук Высоцкі.


(Высоцкі: ) “Першы раз гэта было яшчэ ў 1994 годзе. Падышлі ўжо вельмі блізка да мэты, але потым раптам істотна павялічылі неабходную для рэгістрацыі колькасьць людзей і сталі больш жорсткія патрабаваньні да Статуту. Гэта ўжо было пры Лукашэнку. Нам гэта зрабіць не ўдалося, мы адклалі справу на больш позьні час. Другі раз паспрабавалі гэта зрабіць у 1996-м, перад вядомым рэфэрэндумам, які зьмяніў фактычна палітычны лад у Беларусі, калі яшчэ былі некаторыя ўмовы для разьвіцьця дэмакратыі. Гэта нам таксама не ўдалося, былі прэтэнзіі па Статуту. І мы забуксавалі, таму што ўжо тады было цяжкавата гэта рабіць, а потым узьніклі вельмі жорсткія патрабаваньні ў тым пляне, што рэальна патрабуюцца вельмі сур’ёзныя сумы для рэгістрацыі. Патрабаваньні ад Мін’юсту вельмі жорсткія. Дастаткова знайсьці па Беларусі некалькі “падазроных” чалавек, каб прызнаць, што рэгістрацыя несапраўдная. І мы пабачылі, што беспэрспэктыўна шукаць гэты легальны статус”.


Начальнік Управы грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі Алег Сьліжэўскі адмовіўся ўдакладніць, што насамрэч служыць падставай для адмовы палітычным арганізацыям апазыцыйнай скіраванасьці ў рэгістрацыі?


(Сьліжэўскі: ) “Камэнтаваць зараз няма ніякай магчымасьці. Гэта трэба наноў вывучаць ўсе акалічнасьці – што і як там адбывалася. Трэба глядзець увесь комплекс дакумэнтаў …”.


Разам з тым, спадар Сьліжэўскі паставіў пад сумнеў стараньні “Моладзі БНФ” стаць паўнавартаснай сілай на палітычным небасхіле.


(Сьліжэўскі: ) “У нас, паводле заканадаўства, дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў, фармаваньняў забараняецца. Яшчэ трэба глядзець, на колькі прадугледжана магчымасьць такога структурнага падразьдзяленьня статутам таго грамадзкага аб’яднаньня, структурным падразьдзяленьнем якога яны сябе абвясьцілі”.


У шэрагу арганізацыяў, -- “Малады фронт” “Зубр” (Дарэчы, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, “зуброўцы” заявіла пра самароспуск), “Партыя Свабоды”, “Бунт”, “Партнэрства”, “Правы альянс” -- так і не змаглі атрымаць рэгістрацыйнае пасьведчаньне Мін’юсту.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) \"падрыў дзяржаўнага ладу\". Кіраўнікі iconПаводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў
Як кажуць спэцыялісты, прыблізна кожны дзесяты “саюз” не рэгіструецца. У 2006 годзе па-за шлюбам нарадзіліся 22 тысячы дзяцей, што...

Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) \"падрыў дзяржаўнага ладу\". Кіраўнікі iconАрхівы І Беларусі: гісторыя І сучаснасць
Адамушка В.І., дырэктар Дэпартамента па архівах І справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) \"падрыў дзяржаўнага ладу\". Кіраўнікі iconАдгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты Міністэрства юстыцыі не падтрымалі рашэньня Менгравыканкаму аб перайменаваньні шэрагу вуліцаў у Менску: Вось іншая
Міністэрства юстыцыі не падтрымалі рашэньня Менгравыканкаму аб перайменаваньні шэрагу вуліцаў у Менску: "Вось іншая справа, калі...

Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) \"падрыў дзяржаўнага ладу\". Кіраўнікі iconУ міністэрства адукацыі Беларусі
Адукацыі Беларусі, прадпісаньні Галоўнага Ўпраўленьня Адукацыі, выказаную публічна, пазыцыю кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь па неабходнасьці...

Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) \"падрыў дзяржаўнага ладу\". Кіраўнікі iconУ сферы гуманiтарных навук
«peer-review». Гранты прысуджаюцца аўтарам навуковых праектаў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам. Доўгатэрміновай задачай праграмы...

Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) \"падрыў дзяржаўнага ладу\". Кіраўнікі iconБлогер L u f t на стужцы жж-суполкі minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі
Жж-суполкі minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі...

Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) \"падрыў дзяржаўнага ладу\". Кіраўнікі iconБлогер L u f t на суполцы Жывога журналу minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не
Жывога журналу minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі...

Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) \"падрыў дзяржаўнага ладу\". Кіраўнікі iconДэпартамент па архівах І справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аддзел навуковага выкарыстання дакументаў І інфармацыі каляндар знамянальных І памятных дат па гісторыі Беларусі на 2012 год Мінск, 2011
Полацку пачалося будаўніцтва Спаса-Ефрасіньеўскага храма мясцовым дойлідам Іаанам (заказчыца Ефрасіння)

Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) \"падрыў дзяржаўнага ладу\". Кіраўнікі iconРэзалюцыя VI асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі
Палітычнае рашэньне было прынятае з парушэньнем Орхускай канвэнцыі І дзейснага нацыянальнага заканадаўства, без шырокай грамадзкай...

Міністэрства юстыцыі Беларусі ня бачыць мэтазгоднасьці ў легалізацыі палітычных рухаў, якія сваёй задачай ставяць (цытую) \"падрыў дзяржаўнага ладу\". Кіраўнікі iconГасцей сабраў Макаёнак
Старыя Журавічы, што ў Рагачоўскім раёне, даўно не бачыла столькі гасцей, сярод якіх былі пісьменнікі, тэатральныя дзеячы, кіраўнікі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка