Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі»




НазваАб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі»
Дата канвертавання01.11.2012
Памер38.17 Kb.
ТыпДокументы
Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі»


Падчас памаранчавай рэвалюцыі ў Кіеве сярод вялікай колькасці намётаў з'явілася некалькі намётаў і з беларускімі нацыянальнымі сцягамі. Тады, на Майдане, і быў закладзены фундамент будучага супрацоўніцтва паміж «Нацыянальным Альянсам» і беларускімі арганізацыямі. Нам прыходзілася кожны дзень кантактаваць з беларусамі, а з гэтага з часам узнікла і сяброўства, якое пасля прывяло да супрацоўніцтва.


Можна сказаць, што да 2004 года вялікай цікавасці падзеямі, якія адбываліся ў суседняй краіне, не было. У 2004 годзе беларусы з беларускімі сцягамі на вуліцах Кіева ўспрымаліся як экзотыка і адразу прыцягвалі да сябе ўвагу як простых украінцаў так і журналістаў. Менавіта праз тэлеэкраны мільёны жыхароў Украіны даведаліся аб беларусах прыехаўшых падтрымаць іх і аб аўтарытарным рэжыме існуючым у Беларусі. Тэма адсутнасці дэмакратыі ў суседняй краіне стала актуальнай.


На хвалі запалу, які існаваў у нас пасля перамогі рэвалюцыі, у сакавіку 2005 года было вырашана распачаць кампанію «Свабоду Беларусі». У першую чаргу намі ставілася перад сабой мэта як можна большага данясення інфармацыі з Беларусі да звычайных украінцаў. За першы месяц кампаніі было арганізавана некалькі паездак кіраўніка беларускай групы на Майдане Вячаслава Сіўчыка па Ўкраіне. Падчас гэтых паездак звычайна адбывалася прэс-канферэнцыя Вячаслава і яго сустрэча ў адным з універсітэтаў са студэнтамі. Адначасова ў розных гарадах намі быў праведзена шэраг вулічных акцый. Усё гэта ў выніку правяло да нервовай рэакцыі з боку афіцыйнага Менску.


Дэпутат беларускага парламенту, намеснік кіраўніка камісіі па міжнародных справах і сувязяў з СНД Сяргей Касцян, пасля чарговай нашай акцыі, назваў яе правакацыяй арганізаванай украінскім урадам :)


25 красавіка 2005 года дэлегацыя «Нацыянальнага Альянса» у складзе пяці чалавек наведала Менск і падпісала дамову аб супрацоўніцтве з «Маладым Фронтам». А на наступны дзень падчас акцыі «Чарнобыльскім Шлях» нашы актывісты былі затрыманы і асуджаныя на тэрмін ад 9 да 15 сутак.


Не саромеючыся, можна сказаць кампанія па вызваленню нас з беларускага СІЗА, арганізаваная сябрамі “Нацыянальнага Альянсу” ва Ўкраіне прывяла да інфармацыйнага выбуху. Тады аб нашым затрыманні гаварылі практычна ўсе ўкраінскія сродкі інфармацыі. Наша намётавае мястэчка каля беларускай амбасады і пастаянныя акцыі прывялі да таго, што амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка заявіў, што праца амбасады з-за шуму які мы стваралі можа прыпыніць сваю працу. Справа набыла такога маштабу, што на яе звярнуў сваю ўвагу Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка. Пасля ж словаў Юшчанка аб тым што супраць нас ужываюцца падвойныя стандарты (расіяне затрыманыя на акцыі былі выпушчаныя) адрэагаваць прыйшлося і Аляксандру Лукашэнка. Гарант дыктатуры заявіў, што нічога не ведае аб нашым затрыманні :) У гэты ж час акцыі з патрабаваннем нашага вызвалення прайшлі па ўсёй Украіны. Усё гэта вымусіла выпусціць аднаго з нас на 5 сутак раней . Але дэпартацыі на 5 год нам усё ж такі пазбегнуць не атрымалася.


Тады шмат хто казаў, што нашае затрыманне было ўсяго толькі піар-ходам новай арганізацыі, якой трэба было звярнуць на сябе ўвагу. Аднак праца на беларускім кірунку на гэтым не спынілася.


Пасля вяртання ва Ўкраіну была сустрэча з міністрам замежных справаў Украіны Барыса Тарасюка, на якім была абмеркавана сітуацыя якая склалася ў Беларусі.


Далейшая наша «беларуская» дзейнасць была цесна звязана з супрацоўніцтвам з «Маладым Фронтам». Ужо праз некалькі тыдняў пасля вяртання сяброў нашай арганізацыі з Менску, намі быў арганізаваны прыезд лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча ва Ўкраіну і яго сустрэчу з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.


Пасля таго, як у Беларусі група маладзёнаў распачала галадоўку пратэстуючы супраць выключэнняў з беларускіх універсітэтаў студэнтаў па палітычных матывах, мы распачалі ўсеўкраінскую кампанію «Дайце ім вучыцца». Акцыя ў падтрымку галадаючых і супраць «палітычных выключэнняў» прайшла ў шасці гарадах Украіны.


За некалькі дзён да дня прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі група сяброў «Нацыянальнага Альянсу» накіравалася ў Менск. З-за павялічанага кантролю на мяжы да Менску змаглі дабрацца толькі 8 чалавек. 19 сакавіка 2006 года яны паднялі ўкраінскія сцягі на Кастрычніцкай Плошчы падчас мітынгу супраць фальсіфікацыяў выбараў. Пасля мітынгу ўкраінцы з выкарыстаннем зброі былі затрыманы супрацоўнікамі спецслужбаў Беларусі. На наступны дзень усе яны былі дэпартаваны ва Ўкраіну з забаронай уезду на тэрыторыю Беларусі цягам 5 гадоў.


Ужо праз месяц чарговая група сяброў нашай арганізацыі накіравалася ў Менск, дзе прыняла ўдзел у «Чарнобыльскім Шляху».


Пасля асуджэння Зміцера Дашкевіча да турэмнага тэрміну, нашай арганізацыяй была праведзена ўсеўкраінская кампанія ў падтрымку лідэра «Маладога Фронту».


На працягу чатырох гадоў у межах кампаніі «Свабоду Беларусі», намі сістэматычна рабіліся заявы, праводзіліся круглыя сталы, вулічныя акцыі, прэс-канферэнцыі. Больш 50 актывістаў моладзевых арганізацыяў Беларусі наведалі нашы табары (на што звярнулі ўвагу спецслужбы Беларусі і беларускае тэлебачанне). Дзякуючы нашай дзейнасці звярнулі ўвагу на «беларускую праблему» і ўкраінскія журналісты. Таму лічым, што асноўная мэта наша кампаніі, а гэта інфармаванне ўкраінцаў аб сітуацыі ў Беларусі, была выканана. Мы таксама, па меры нашых магчымасцяў, змаглі падзяліцца нашым «рэвалюцыйным» вопытам з беларускімі калегамі і падняць на розных узроўнях пытанне дапамогі беларускай дэмакратычнай супольнасці.


Акрамя таго намі праводзілася і праводзіцца праца, пра якую, з-за шэрагу прычынаў, мы вам расказаць не можам.


Працяг кампаніі будзе....

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі» iconСлухачы спрачаюцца, ці варта апазыцыйным палітычным партыям удзельнічаць ў будучай кампаніі?
У праграме «Званкі на Свабоду» агляд тэлефанаваньняў за тыдзень. Нашы солухачы абмяркоўваюць палітычную сытуацыю ў Беларусі, а таксама...

Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі» iconПраграма першага нацыянальнага форуму "музеі беларусі" гродна, 12–14 кастрычніка 2012 года
Адкрыццё выстаўкі “Залаты век беларускага мастацтва” са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі» iconЭкзамен для ўлады
Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня 2012 года — аб гэтым на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі І правядзення выбараў...

Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі» iconСтаніслаў Багданкевіч доктар эканамічных навук, прафэсар. Вядомы спэцыяліст у галіне эканомікі, крэдытаў І банкаў. Сябра Палітрады агп. Сябра Нацыянальнага
Вядомы спэцыяліст у галіне эканомікі, крэдытаў І банкаў. Сябра Палітрады агп. Сябра Нацыянальнага камітэту агп. Ганаровы старшыня...

Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі» iconГародня прэзентуе ўзнагароду "За свабоду думкі"
У гарадзенскім грамадзкім музеі Васіля Быкава адбылася ўрачыстая прэзентацыя ўзнагароды “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава, заснаваная...

Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі» icon8/26013 Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб правядзенні нацыянальнага
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб правядзенні нацыянальнага (18. 06. 2012) форуму “Музеі Беларусі”

Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі» iconРэзалюцыя эўрапарляманту справядлівая І патрэбная кажа лідар руху за свабоду александр мілінкевіч. Чакаць аднак што рэзалюцыя нешта зьменіць ў Беларусі не
Рэзалюцыя эўрапарляманту справядлівая І патрэбная кажа лідар руху за свабоду александр мілінкевіч. Чакаць аднак што рэзалюцыя нешта...

Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі» iconІнстытут гістарычных даследаванняў Беларусі Дэпартамент філасофіі
Беларусі, але І тым фактам, што менавіта ў еўрапейскай прасторы стала відавочнай сувязь нацыянальнага самавызначэння з працэсамі...

Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі» iconWashington Post". Амэрыканскія школьніцы носяць майкі з надпісамі "
Прычым, калі падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі было вельмі модна на заплечнік, куртку, пінжак І нават на калені джынсаў прычапіць...

Аб кампаніі «Нацыянальнага Альянсу» «Свабоду Беларусі» iconЗванкі на Свабоду: "Расея так І не вылезла з таталітарнага балота"
Прадстаўнікі Эўразьвязу заявілі, што ў часе выбарчай кампаніі парушалася свабода слова. Зша заклікалі улады Расеі дасьледаваць абвінавачваньні...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка