Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў




НазваБеларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў
Дата канвертавання20.01.2013
Памер108.34 Kb.
ТыпДокументы
БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ

Кафедра гуманітарных дысцыплін


ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК

ДЛЯ ПАДРЫХТОЎКІ ДА СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

МЕНСК, 2011

ВЫКЛАДЧЫК: сп. СЯРГЕЙ РУСЕЦКІ

______________________________________________________________________________


КАФЕДРА ГУМАНІТАРНЫХ ДЫСЦЫПЛІН: Аўд. 311 пр. Незалежнасці, 81 Менск

КАФЕДРА ПРАЦУЕ: 9.00-13.00, 14.00-18.00 ПН-ПТ (метадыст – Шыркоўская Людміла Мікалаеўна)

ТЭЛЕФОН КАФЕДРЫ: 331-29-74

E-MAIL ADDRESS: rusiecki.s@gmail.com

(Важна! Калі ласка, пастаўце ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ ФД у радок тэмы, каб пазбегнуць спаму і надаць Вашаму лісту належную ўвагу. Дзякуй!)

SKYPE: rusiecki_siarhiej

КАНСУЛЬТАЦЫІ НА КАФЕДРЫ: панядзелак 11.00 – 11.35, аўторак 14.05 – 16.00, чацвер 13.50 – 14.15

Дарагія першакурснікі!

Практыка паказала, што ад вас трэба шмат патрабаваць, але чакаць шмат не даводзіцца.

Я ў розных формах праводзіў семінарскія заняткі, заўсёды ставячы самыя святыя акадэмічныя мэты. І заўсёды гэты было не тое каб не дасканала, а часам і марна. Увесь сэнс зводзіўся да сяброўскай атмасферы і агульных узаемных – збольшага, хочацца верыць, карысных – уплываў. І ўсё было б някепска, калі б не імкненне ўзбагаціць нашыя сустрэчы іншымі сэнсамі, якія грунтуюцца не на менш значных каштоўнасцях, чым чалавечая любоў.

Семінары па гісторыі будзем праводзіць у форме адной з самых папулярных у свеце дыдактычных масавых ролевых гульняў – у форме дэбатаў. Дэбаты надзвычай любімыя студэнцкай моладдзю па ўсім свеце, чаго не скажаш пакуль пра Беларусь. Хаця, скажам, ва Украіне нашыя сябры дэбатуюць на ўсю катушку:

http://debate.org.ua

З’яўляюцца і дэбатныя клубы і пляцоўкі ў Беларусі. Напрыклад:

http://ncc-debate.org

Куча інфармацыі пра дэбаты ў свеце: http://worlddebating.blogspot.com/

Што такое дэбаты? Гэта ролевыя інтэлектуальныя спаборніцтвы, правобразам якіх з’яўляюцца брытанскія парламенцкія дэбаты, у якой адна каманда аргументавана даказвае пэўны тэзіс, а іншая - апаніруе ёй. Дыскусія патрабуе змястоўнай падрыхтоўкі і адбываецца па фармалізаваных правілах. Існуе безліч фарматаў, а значыць і правіл дэбатаў. Мы будзем прымяняць мадыфікацыю т.з.в оксфардскіх дэбатаў, якая ў сваю чаргу з’яўляецца мадыфікацыяй дэбатаў узору брытанскага парламента (Гл. уважліва Дадатак).

Навошта гэта? Чаму нельга пакінуць першакурснкаў у спакоі і дазволіць ім сумаваць на семінарах пад манатоннае шаптанне калегі, робячы пры гэтым замалёўкі? 

Прынята лічыць, што дэбаты:

  • стымулююць развіццё крытычнага мыслення - уменне аналізаваць, выяўляць моцныя і слабыя бакі тых ці іншых тэзісаў, вырабляць аптымальнае рашэнне з улікам наяўных рэсурсаў;

  • развіваюць структурнае мысленне - выхоўваюць ўменне структурна выкладаць свае думкі, будаваць лагічныя схемы і выяўляць у іх супярэчнасці;

  • развіваюць рытарычныя навыкі - спрыяюць авалоданню вуснай прамовай і мастацтвам пераканання, развіваюць уменне трымаць сябе перад аўдыторыяй;

  • дазваляюць паглыбляць і сістэматызаваць новыя веды пра чалавека і грамадства;

  • спрыяюць развіццю навыкаў пошуку інфармацыі;

  • спрыяюць выпрацоўцы сістэмнага і аб'ёмнага бачання той ці іншай праблемы;

  • выхоўваюць уменне працаваць у калектыве, талерантна ставіцца да процілеглых меркаванняў, выхоўваюць павагу да іншых людзей і іх поглядаў і перакананняў.

Акрамя гэтага ў нас мусяць быць спадзяванні і на тое, што ўсё гэта дапаможа па-новаму асэсаваць шмат якія праблемныя тэмы гісторыі нашай Бацькаўшчыны-Беларусі.

Вельмі важна добра і правільна рыхтавацца як да саміх дэбатаў (арганізацыйна), так і па тэме (тэмы гл. ніжэй). Мы будзем з кожным разам паляпшаць вынікі.


Арганізацыя


Заняткі ў нас будуць адбывацца (для кожнай семінарскай групы) па пятніцах, але кожныя два тыдні, і не па дзве акадэмічныя гадзіны, а па чатыры, што дазволіць нармальна правесці дэбаты і вызваліць для вас кожную другую пятніцу для малявання, чытання, паходаў у кіно і тэатры, сустрэч з сябрамі і лёгкага старту да мамкі з таткам, калі хто не тутэйшы  З карысцю для духоўнага развіцця праводзьце час у сталіцы ў гэтыя цудоўныя гады. Не марнуйце яго на пустое, але ва ўсім шукайце вышэйшы сэнс, нават у пустым.

Не забывайце, што ад таго, як Вы праявіце сябе на занятках будзе напрамую залежыць Вашая выніковая экзаменацыйная атэстацыя, а значыць і акадэмічная паспяховасць у цэлым.

Усяго ў нас адбудзецца па 8 заняткаў для кожнай групы. Вось графік з размеркаваннем па групах:

Група А

Графічны дызайн

Графічны дызайн (фотаграфіка)

ДПМ (кераміка)

Час: 14.15-17.35

Дні: 14.10, 28.10, 11.11, 25.11, 09.12, 23.12, 06.01, 20.01


Група Б

Аб’ёмны дызайн (дызайн сродкаў вытворчасці і транспарту)

Аб’ёмны дызайн (дызайн вырабаў бытавога спажывання)

Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя (дызайн інтэр’ераў)

Час: 16.00-19.20 (можам перанесці і на ранейшы, чакаю прапаноў)

Дні: 21.10, 4.11, 18.11, 02.12, 16.12, 30.12, 13.01, 27.01


Нам важна, каб у нас заставаўся на кожнай сустрэчы час на рэфлексію і абмеркаванне, што ў нас атрымалася/не атрымалася (15-20 хвілін). Мы ўсё робім разам, далоў скепсіс. Усе ўключайцеся ў працу. Ні на кога не зважайце. Не бойцеся.


Тэматыка заняткаў (праект, прапановы могуць быць улічаны)


Занятак 1.

Тэма занятку: Праблемы этнагенезу беларусаў

Прыкладная тэма дэбатаў: Беларусы – славянамоўныя балты

Літаратура:

  1. Беларусы. Т.4. Вытокі і этнічнае развіццё. Мн., 2001.

  2. Дзермант А., Санько С. Балцкая аўтахтанісцкая мадэль этнагенезу беларусаў // http://kryuja.org/artykuly/dziermant/balckaja_autachtanisckaja_madel_etnahieniezu_bielarusau.html

  3. Дзермант А., Санько С. Этнагенез беларусаў: навука і ідэалогія // Arche. Пачатак. – 2005. - № 5. – С. 233-253 (http://arche.bymedia.net/2005-5/dziermant505.htm)

  4. Казакевіч А. «Druvis»: праект балцкае ідэнтычнасці // Arche. Пачатак. - 2006. - № 1/2. - С. 52—56. (http://arche.bymedia.net/2006-1/kazakievic106.htm)

  5. Мікуліч А. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. Мн., 2005.

  6. Пилипенко М. Ф. Возникновение Беларуси: Новая концепция. Мн. 1991.

  7. Санько С. Балцкая тэма // Druvis. 2005. № 1. С. 147—153.

  8. Свяжынскі У. Балты і балцкія гаворкі ў старажытнай Беларусі // Кантакты i дыялогi. № 2–3, 1999 (http://kryuja.org/artykuly/inszyja_autary/balty_j_balckija_havorki_u_starazhytnaj_bielarusi.html)

  9. Седов В. Еще раз о происхождении белорусов // Советская этнография 1969. № 1. С. 105—121;

  10. Седов В. К происхождению белорусов (проблема балтского субстрата в этногенезе белорусов) // Советская этнография. 1967. № 2. С. 112—119.

  11. Топоров В.Н., Трубачев О.Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. М., 1962. (вытрымкі: http://kryuja.org/artykuly/inszyja_autary/linhvistyczny_analiz_hidronimau_vierchniaha_padniaprouja.html)



Занятак 2.

Тэма занятку: Старажытнаруская дзяржава

Прыкладная тэма дэбатаў: Кіеўская Русь – гістарыяграфічны фантом

Занятак 3.

Тэма занятку: Вялікае княства Літоўскае

Прыкладная тэма дэбатаў: Вялікае княства Літоўская – не беларуская дзяржава

Занятак 4.

Тэма занятку: Залаты век беларускай культуры

Прыкладная тэма дэбатаў: Непрыняцце кальвінізму – страчаны гістарычны шанец Беларусі

Занятак 5.

Тэма занятку: Праблемы нацыятварэння ў ХІХ-ХХ стст.

Прыкладная тэма дэбатаў: Беларуская нацыя не сфарміравалася

Занятак 6.

Тэма занятку: Беларуская ментальнасць

Прыкладная тэма дэбатаў: Беларусы – не талерантны народ

Занятак 7.

Тэма занятку: Савецкая Беларусь

Прыкладная тэма дэбатаў: Злачынствы камунізму мусяць быць асуджаны

Занятак 8.

Тэма занятку: Лёсы беларускай гісторыі

Прыкладная тэма дэбатаў: Беларусам варта гераізаваць і міфалагізаваць гісторыю


Дадатак.

Кароткія правілы оксфардскіх дэбатаў.

Дзеючыя асобы:

Маршалак

Сакратар

Каманда, якая адстойвае тэзу (“Урад” ці “Прапазіцыя”)

Каманда, якая адстойвае антытэзу (“Апазіцыя”)

"Балота"


1. Удзел у дэбатах бяруць дзве каманды: каманда, якая адстойвае тэзу, a таксама каманда, якая аспрэчвае гэтую тэзу. Каманда, якая адстойвае тэзу, сядае праваруч Маршалка, a каманда, якая аспрэчвае тэзу - леваруч.

2. Кожная з камандаў складаецца з 4-х чалавек. Ролі ў камандах размяркоўваюцца наступным чынам:

1-шы прамоўца на працягу 6-і хвілінаў прадстаўляе тэзу/ антытэзу іншымі словамі, заяўляе пазіцыю сваёй каманды па абмяркоўваемым пытанні;

2-гі прамоўца на працягу 4-х хвілінаў прыводзіць дадатковыя аргументы на карысць пазіцыі сваёй каманды;

3-ці прамоўца прыводзіць на працягу 4-х хвілінаў контраргуманты ў дачыненні да таго, што пачуў у час выступаў першых двух нумароў каманды-суперніцы;

4-ты прамоўца на працягу 5-і хвілінаў падсумоўвае вынікі дэбатаў з пункта гледжання сваёй каманды.

3. Каманды выступаюць па чарзе: першым выступае №1 каманды, якая адстойвае тэзу, затым - №1 каманды антытэзы і г. д.

Гл. табліцу ніжэй.

4. Працэсам правядзення дэбатаў кіруе Маршалак. Маршалак абвяшчае пра пачатак дэбатаў, вызначае, на якім этапе пасля сканчэння адведзенага прамоўцам часу спыніць выступ, сочыць за парадкам у зале (заклікаючы "Да парадку!", пры неабходнасці, выдаляючы з залы людзей, якія перашкаджаюць правядзенню дэбатаў) і выкананнем правілаў правядзення дэбатаў.

5. Усе выступы ў час дэбатаў пачынаюцца са звароту да Маршалка "Спадар Маршалак!.."

6. За рэгламентам у час дэбатаў сочыць Сакратар, які паказвае прамоўцам, Маршалку і "балоту" карткі з колькасцю хвілінаў, якія застаюцца ў прамоўцаў да канца выступу. Сакратар таксама арганізоўвае працэс галасавання пасля сканчэння дэбатаў.

7. Удзельнікі дэбатаў, якія не ўваходзяць у склад камандаў, з'яўляюцца "балотам", якое на падставе вынікаў дэбатаў павінна будзе шляхам галасавання вызначыць іх пераможцу.

8. Прадстаўнікі "балота" ў любы момант дэбатаў могуць падняцца са свайго месца

і звярнуцца да Маршалка з наступнымі словамі "Спадар Маршалак, маю пытанне!", альбо "Спадар Маршалак, маю каментар". Рашэнне пра тое, даваць слова альбо не прадстаўнікам "балота", прымае прамоўца, які выступае ў гэты момант. Прамоўца можа адказаць "Так, калі ласка!" - гэта будзе азначаць згоду на задаванне пытання альбо на каментар, альбо адказаць "He, дзякуй!", што азначае адмову ў перарыванні свайго выступу. Прамоўца і Маршалак маюць права ў любы момант спыніць пытанне альбо каментар з боку "балота". Час, які займаюць пытанні альбо каментары, улічваецца ў час, адведзены прамоўцам на выступ.

9. Пасля сканчэння выступаў прамоўцаў з боку абодвух камандаў пачынаюцца дэбаты з удзелам прадстаўнікоў "балота", якія па чарзе на працягу 1-й хвіліны могуць выказацца на карысць тэзы альбо антытэзы. Выступы на карысць тэзы і антытэзы адбываюцца па чарзе да таго моманту, пакуль будуць ахвотныя выступіць, альбо да спынення дэбатаў Маршалкам.

10. Пасля сканчэння дэбатаў сярод "балота" адбываецца галасаванне. Кожны з прадстаўнікоў "балота" павінен аддаць свой голас на карысць каманды, якая, з яго пункта

гледжання, лепш адстойвала сваю пазіцыю і выглядала ў час дэбатаў больш пераканаўча.

Спосаб правядзення галасавання вызначаюць Маршалак і Сакратар.



Прапазіцыя

Апазіцыя

I прамоўца (“Прэм’ер-міністр”): Ён адкрывае дыскусію. Яго задачай з'яўляецца вызначэнне тэмы. Ён павінен звярнуцца да тэзы, вызначаючы ўсе незразумелыя ў ёй фармулёўкі. Потым ён павінен прадставіць 3 (максімум 4) асноўныя аргументы свайго боку, часткова абгрунтоўваючы іх. Гэты аратар мае на выступленне 6 хвілін. Яго роля не занадта складаная, але вельмі важная, паколькі ўсе наступныя прамоўцы як з боку прапановы, так і апазіцыі павінны трымацца прапанаваных ім аргументаў.

I прамоўца (“Лідэр апазіцыі”): Яго задачай з'яўляецца звярнуцца да вызначэння тэзы іншага боку і прадстаўлення яе ўласнага разумення, прычым гэта не можа быць зусім іншае вызначэнне, а толькі не больш як уласнае стаўленне да тэзы ў рамках прадстаўленага прапазіцыяй значэння. Затым аратар павінен прадставіць 3 галоўныя контраргументы да тэзы і абгрунтаваць іх. На сваё выступленне ён мае 6 хвілін. Яго роля таксама не з'яўляецца цяжкай, аднак яна вызначае ўсю далейшую стратэгію свайго боку.

II прамоўца (“Намеснік прэм’ера”): Яго задачай з'яўляецца раскрыццё аргументаў першага прамоўцы. Ён можа вельмі коратка звярнуцца да аргументаў апазіцыі, але гэта не з'яўляецца яго асноўнай задачай. Ён павінен развіць абгрунтаванне аргументаў першага прамоўцы і дадаць уласныя (максімум 3) новыя аргументы, звязаныя з папярэднімі. Ён мае на выступленне 4 хвіліны. Гэтая роля таксама не адносіцца да складаных.

II прамоўца (“Намеснік лідэра апазіцыі”): Падобна II прамоўцу з боку прапазіцыі.


III прамоўца (“Член урада”): Павінен адмаўляць аргументы іншага боку. Ён не павінен прыводзіць ўласныя новыя аргументы. Толькі ў крайнім выпадку ён можа гэта зрабіць. Аднак ён павінен успомніць ўсе аргументы праціўнікаў і па меры магчымасцяў аспрэчыць іх або паказаць адсутнасць іх сувязі з тэмай дыскусіі. На выступ ён мае 4 хвіліны. Гэта самая цяжкая роля ў дыскусіі, якая патрабуе пастаяннай увагі да аргументаў праціўнікаў і іх дынамічнага аналізу.

IІI прамоўца (“Член апазіцыі”): Падобна IIІ прамоўцу з боку прапазіцыі.


IV прамоўца (“Сакратар урада”): сумуе аргументы свайго боку. Ён можа (але вельмі коратка) ўспомніць папярэдняе выступленне праціўніка. Калі папярэдні аратар з яго боку не выканаў сваёй функцыі як трэба, то ён павінен коратка згадаць аргументы праціўнікаў. Яго асноўнай задачай з'яўляецца ўсё ж паўтор і замацаванне найважнейшых аргументаў, прыведзеных яго бокам, а таксама абгрунтаванне іх значэнне. Ён не павінен прыводзіць ніякіх новых аргументаў. Гэтая роля не належыць да цяжкіх, аднак вельмі важная, паколькі выступ менавіта гэтага прамоўцы застаецца ў памяці слухачоў. Аратар мае 5 хвілін.

IV прамоўца (“Сакратар апазіцыі”): Падобна IV прамоўцу з боку прапановы. Дадатковым козырам, які аратар павінен выкарыстаць, з'яўляецца тое, што ён закрывае асноўную частку дыскусіі і мае апошняе слова.



Акрамя гэтых правіл пашукайце інфармацыю аб правілах і фарматах дэбатаў у сеціве.

Гл. у прыватнасці арт. у Вікіпедыі British Parliamentary style, даступны на многіх мовах.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў iconШэрагі Вучэбна-метадычны дапаможнік
Прапанаваны вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны студэнтам матэматычных факультэтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў...

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў iconВучэбна-метадычны дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасці 1 21 03 01 01 Гісторыя, 1 02 01 02 04 Гісторыя. Замежная мова Гродна 2006
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: Вучэб метад дапам. / Склад. В. А. Белазаровіч. – Гродна: ГрДУ, 2006. – 309 с

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў icon«Зацвярджаю» Заг кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветнай цывілізацыі): Вучэбны дапаможнік / В. Г. Галубовіч [ І інш.]; пад рэд. В.І. Галубовіча І...

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў iconВучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне "гісторыя беларусі" у дзвюх частках Частка 1 Брэст Брду імя А. С. Пушкіна 2009 удк 94(476)(075)
Гісторыя Беларусі : вучэбна-метадычны комплекс у 2 ч. / Н. П. Галімава [і інш.]; пад агульнай рэд. У. В. Здановіча. – Ч. 1 : – Брэст...

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў iconС. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных І мікозных інфекцый сельскагаспадарчай І хатняй жывёлы (вучэбна-метадычны дапаможнік) Гродна 2009
Вучэбна-метадычны дапаможнік/ М.І. Таранда [і інш.]. – Гродна: уа «гдау», 2009. – 236 с

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў iconРаздзел Станаўленне кінамастацтва (1895 – 1930)
Тэматыка І метадычныя ўказанні для семінарскіх заняткаў па курсу “гісторыя мастацтваў: кінамастацтва”

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў iconПа курсу
Вучэбна-метадычны дапаможнік па курсу «Гісторыя чэшскай літаратуры ІІ паловы ХІХ стагоддзя» / Аўт-склад. А. У. Вострыкава.—Мн.: Ривш,...

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў iconНацыянальная акадэмія навук беларусі аддзяленне гуманітарных навук І мастацтваў Інстытут гісторыі
Месца правядзення: Інстытут гісторыі нан беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1)

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў iconРэкамендавана Метадычнай камісіяй фдп І па бдуір
Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей бдуір /...

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Кафедра гуманітарных дысцыплін гісторыя беларусі вучэбна-метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў iconТэматыка семінарскіх заняткаў для 2 курса
Уступленне Чырвонай Арміі ў заходнія вобласці Беларусі І украіны. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з бсср

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка